Вход/Регистрация
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
вернуться

Уэллс Герберт Джордж

Шрифт:

– Я гатовы паклясцiся...
– сказаў мiстэр Банцiнг.
– А свечка! усклiкнуў ён.
– Хто запалiў свечку?

– А скрынка!
– сказала мiсiс Банцiнг.
– Куды падзелiся грошы?

Яна паспешна пайшла да дзвярэй.

– У жыццi сваiм нiчога падобнага...

У калiдоры хтосьцi гучна чхнуў. Яны выбеглi з пакоя i тут жа пачулi, як стукнулi дзверы, што вялi на кухню.

– Прынясi свечку, - сказаў мiстэр Банцiнг i пайшоў наперад. Абое ясна чулi стук, з якiм паспешлiва адсоўвалiся засовы.

Адкрываючы дзверы на кухню, мiстэр Банцiнг убачыў, што дзверы на вулiцу адчыняюцца, i ў слабым ранiшнiм святле мiльганула цёмная зелянiна сада. Але ён запэўнiвае, што ў дзверы нiхто не выйшаў. Яны адчынiлiся, пабылi адчыненымi, потым са стукам зачынiлiся. Полымя свечкi, якую несла мiсiс Банцiнг, замiгала i ўспыхнула ярчэй. Прайшла хвiлiна цi некалькi больш, перш, чым яны ўвайшлi на кухню.

Там нiкога не было. Яны зноў зачынiлi на засоў уваходныя дзверы, старанна абшукалi кухню, чулан, кладовую i, нарэшце, спусцiлiся ў склеп. Але, нягледзячы на самыя пiльныя пошукi, яны нiчога не выявiлi.

Ранiца застала вiкарыя i яго жонку ў вельмi дзiўным убраннi; яны ўсё яшчэ сядзелi на нiжнiм паверсе свайго домiка пры непатрэбным ужо святле дагараючай свечкi i гублялiся ў здагадках.

– У жыццi сваiм нiчога падобнага...
– у дваццаты раз раз пачынаў вiкарый.

– Дарагi мой, - перапынiла яго мiсiс Банцiнг, - вось ужо iдзе Сьюзi. Няхай яна пройдзе на кухню, а мы пойдзем хутчэй апранемся.

Раздзел VI

МЭБЛЯ, ЯКАЯ ЎЗ'ЮШЫЛАСЯ

Той жа ранiцай, на досвiтку духава дня, калi нават служанка Мiлi яшчэ спала, мiстэр i мiсiс Хол усталi з ложка i бясшумна спусцiлiся ў склеп. Там у iх была справа зусiм асабiстага характару, якая мела некаторыя адносiны да спецыфiчнай моцы iх пiва.

Не паспелi яны ўвайсцi ў склеп, як мiсiс Хол успомнiла, што забылася ўзяць бутэлечку з сарсапарэллю, якая стаяла ў iх у спальнi. Таму што галоўным знатаком i майстрам справы, якая павiнна адбыцца, была яна, то наверх за бутэлькай адправiўся Хол.

На пляцоўцы лесвiцы ён са здзiўленнем заўважыў, што дзверы ў пакой пастаяльца прыадкрыты. Прайшоўшы ў спальню, ён знайшоў бутэльку на месцы, якое назвала жонка.

Але, вяртаючыся назад у склеп, ён заўважыў, што засаўкi выхадных дзвярэй адсунуты i што дзверы закрыты проста на клямку. Асенены раптоўным натхненнем, ён параўнаў гэтую акалiчнасць з адкрытымi дзвярыма ў пакой пастаяльца i са здагадкамi мiстэра Тэдзi Хенфры. Ён ясна помнiў, што сам трымаў свечку, калi мiсiс Хол засоўвала засаўку на ноч. Ён спынiўся ўражаны; затым, усё яшчэ трымаючы бутэльку ў руцэ, зноў падняўся наверх i пастукаў у дзверы пастаяльца. Адказу не было. Ён зноў пастукаў, затым адчынiў дзверы насцеж i ўвайшоў у пакой.

Усё выявiлася так, як ён i чакаў. Пакой быў пусты i пасцель некранутая. На крэсле i на спiнцы ложка была раскiнута ўся вопратка пастаяльца i яго бiнты; шыракаполы капялюш - i той хвацка тырчэў на слупку ложка. Гэта акалiчнасць падалася надзвычай дзiўнай нават не вельмi кемлiваму Холу, тым больш што iншай вопраткi, наколькi ён ведаў, у пастаяльца не было.

У страшнейшай разгубленасцi, стоячы пасярод пакоя, ён пачуў знiзу, са склепа, голас сваёй жонкi, якi выказваў усе прыкметы моцнага нецярпення.

– Джордж!
– крычала яна.
– Ты знайшоў, што трэба?

Ён павярнуўся i паспяшаўся ўнiз да жонкi.

– Джэнi!
– крыкнуў ён ёй, нагiнаючыся над лесвiцай, што вяла ў склеп. А Хенфры казаў праўду. Кватаранта ў пакоi няма. I парадныя дзверы адчынены.

Спачатку мiсiс Хол не зразумела, пра што ён кажа. Але, уцямiўшы ў чым справа, яна вырашыла сама агледзець пусты пакой. Хол, усё яшчэ з бутэлькай у руцэ, пайшоў наперад.

– Яго самога няма, а вопратка яго тут, - сказаў ён.
– Дзе ён бадзяецца без вопраткi? Дзiўна.

Калi яны падымалiся па лесвiцы са склепа, iм абоiм, як потым было ўстаноўлена, падалося, што хтосьцi адчынiў i зноў зачынiў парадныя дзверы; але ж яны бачылi iх зашчэпленымi, таму ў тую хвiлiну яны пра гэта нiчога адзiн аднаму не сказалi. У калiдоры мiсiс Хол апярэдзiла свайго мужа i ўзбегла па лесвiцы першая. У гэты час на лесвiцы хтосьцi чхнуў. Хол, якi адстаў ад сваёй жонкi на шэсць прыступкаў, падумаў, што гэта яна чхнула; яна ж была ўпэўнена, што гэта чхнуў ён. Падняўшыся наверх, яна расчынiла дзверы i стала аглядваць пакой пастаяльца.

– Зроду нiчога падобнага не бачыла!
– сказала яна.

У гэты момант ззаду, над самым яе вухам, хтосьцi фыркнуў, яна павярнулася i, да вялiкага яе здзiўлення, убачыла, што Хол стаiць за крокаў дванаццаць ад яе, на верхняй прыступцы лесвiцы. Ён адразу ж падышоў да яе. Яна нахiлiлася i стала абмацваць падушку i бялiзну.

– Халодная, - сказала яна.
– Яго няма ўжо з гадзiну, а можа, i больш.

Не паспела яна дагаварыць, як адбылося нешта надзвычай дзiўнае. Пасцельная бялiзна згарнулася ў вузел, якi тут жа пераскочыў цераз спiнку ложка. Здавалася, быццам чыясьцi рука скамячыла коўдру i прасцiны i кiнула на падлогу. Услед за гэтым капялюш незнаёмца саскочыў са свайго месца, зрабiў у паветры дугу i ляпнуў проста ў твар мiсiс Хол. Затым з такой жа хуткасцю паляцела з умывальнiка губка; затым крэсла, нядбайна скiнуўшы з сябе пiнжак i штаны незнаёмца i хiхiкнуўшы сухiм смяшком, вельмi падобным на смех незнаёмца, павярнулася ўсiмi чатырма ножкамi да мiсiс Хол i, нацэлiўшыся iмi, кiнулася на яе. Яна ўсклiкнула i павярнулася да дзвярэй, а ножкi крэсла асцярожна, але рашуча ўперлiся ў яе спiну i выштурхнулi яе разам з Холам з пакоя. Дзверы са стукам зачынiлiся, шчоўкнуў замок. Крэсла i ложак, вiдаць, яшчэ паскакалi трохi, нiбы святкуючы перамогу, i раптам усё сцiхла.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: