Вход/Регистрация
Казкi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

Той завецца Вожыкам.

Тут яны абодва згарнулiся ў клубок i як пайшлi качацца вакол Ягуара качалiся, качалiся, качалiся... У таго нават вочы закруцiлiся, нiбы колы ў павозцы.

Ён пабег i паклiкаў сваю мацi.

– Мама, - сказаў ён, - там, у лесе, нейкiя дзiўныя звяры! Пра аднаго ты сказала, што ён не ўмее плаваць, а ён плавае. Пра другога ты сказала, што ён не ўмее згортвацца, а ён згортваецца. I, здаецца, яны падзялiлiся адзеннем. Раней адзiн быў гладзенькi, а другi калючы, а цяпер абодва яны пакрыты луской. Апрача таго, яны круцяцца, круцяцца, круцяцца, ажно ў мяне галава закружылася.

– Ах, сыночак, сыночак!
– сказала мацi Ягуарыха, зграбна памахваючы грацыёзным хвастом.
– Вожык - гэта Вожык, i чым жа яму быць, як не Вожыкам? Чарапаха - гэта Чарапаха, i астанецца заўсёды Чарапахай!

– Але гэта зусiм не Вожык! I зусiм не Чарапаха! Гэта трошкi Вожык i трошкi Чарапаха, а як яно завецца - я не ведаю.

– Глупства!
– сказала мацi Ягуарыха.
– У кожнага павiнна быць сваё iмя. Я гэтага звера буду зваць Браняносец, пакуль для яго не знойдзецца сапраўднае iмя. I на тваiм месцы я яго не чапала б.

Ягуар зрабiў так, як яму было загадана; асаблiва старанна выканаў ён навучанне мацi - не чапаць гэтага звера. Але дзiўней за ўсё тое, мiлы хлопчык, што на мутнай рацэ Амазонцы ад таго самага дня да гэтага часу Злючку-Калючку Вожыка i Чарапаху Няспешную ўсе так i называюць Браняносцам. Вядома, у iншых мясцiнах ёсць, як i раней, i Вожыкi i Чарапахi (ёсць яны i ў мяне ў садзе), але лепшыя, разумнейшыя з iх - старажытныя Вожыкi i Чарапахi, пакрытыя лускою, як яловыя шышкi, тыя самыя, што ў Далёкiя Днi жылi на мутных берагах Амазонкi, - тыя заўсёды завуцца Браняносцамi, бо яны такiя разумныя.

Чаго ж табе яшчэ, мiлы хлопчык? Усё зрабiлася вельмi добра, цi ж няпраўда?

На далёкай Амазонцы

Я нiколi не бываў,

Толькi карабель магутны

Там заўсёды гасцяваў,

Толькi карабель праз моры

Амазонкi дасягаў.

Ад Лiверпульскай гаванi

Заўжды па чацвяргах

Адыходзяць судны ў плаванне

Ў далёкi морскi шлях.

Плывуць яны ў Бразiлiю,

Бразiлiю,

Бразiлiю.

I я хачу ў Бразiлiю

Ў далёкi морскi шлях.

Вы не знойдзеце нiколi

У паўночных у лясах

Даўгахвостых ягуараў,

Браняносных чарапах.

А ў Бразiлii сонечнай

Багата так звяроў.

У нас такiх на поўначы

Нiдзе я не знайшоў.

Цi ўбачу я Бразiлiю,

Бразiлiю,

Бразiлiю?

Цi ўбачу я Бразiлiю

Да старасцi iзноў?

ЯК БЫЛО НАПIСАНА ПЕРШАЕ ПIСЬМО

Даўным-даўно, яшчэ ў каменным веку, жыў ды быў адзiн чалавек. Быў ён чалавек першабытны, жыў у пячоры i насiў вельмi мала апратак. Нi чытаць, нi пiсаць ён не ўмеў - ды i не хацелася яму нi чытаць, нi пiсаць, - i, пакуль ён быў сыты, ён быў шчаслiвы. Звалi яго Цегумай Бопсулай, а гэта азначае: Чалавек-ногi-якога-нiколi-не-спяшаюцца, але мы, любенькi хлопчык, будзем называць яго проста Цегумай, каб было карацей. У яго была жонка, i звалi яе Цешумай Тэвiндра, а гэта азначае: Жанчына-якая-задае-занадта-многа-пытанняў, але мы, любенькi хлопчык, будзем называць яе проста Цешумай, каб было карацей. I была ў яго маленькая дачка, якую звалi Тафамай Металумай, а гэта азначае: Дзяўчынка-якой-трэба-як-след-надаваць-плескачоў-за-тое-што-яна-такая-гарэзн

iца, але буду называць яе проста Тафi. Цегумай Бопсулай вельмi любiў яе, i мама вельмi любiла яе, i яны давалi ёй плескачоў куды больш рэдка, чым трэба, i ўсе трое былi задаволеныя i шчаслiвыя.

Як толькi Тафi навучылася хадзiць, яна пачала бегаць усюды за сваiм бацькам Цегумаем, i, бывала, яны абое датуль не прыходзяць у пячору, пакуль iм не захочацца есцi. I тады Цешумай Тэвiндра казала:

– Дзе гэта вы прападалi i гэтак страшэнна выпэцкалiся? Сапраўды, мой Цегумай, ты анi не лепшы за маю Тафi.

А цяпер, любенькi хлопчык, слухай мяне, i слухай уважлiва!

Неяк раз Цегумай пайшоў па балоце, на якiм вадзiлiся бабры, i выйшаў да ракi Вагай, каб сваёй вострай дзiдай набiць на абед карпаў. Тафi пайшла разам з iм. Дзiда ў яго была драўляная, з наканечнiкам з зубоў акулы. I толькi ён узяўся паляваць, як дзiда зламалася папалам: занадта моцна ён тыцнуў ёю ў дно ракi, калi цаляў у рыбiну. Што рабiць? Iсцi дадому - далёка (снеданне яны, вядома, узялi з сабою ў торбачцы), а запасной дзiды ў Цегумая не было. Запасную дзiду ён забыўся ўзяць.

– Рыбы ажно кiшыць, - сказаў ён, - а каб адрамантаваць дзiду, мне спатрэбiцца цэлы дзень.

– У цябе ж ёсць другая дзiда!
– сказала Тафi.
– Такая вялiкая i чорная. Хочаш, я збегаю ў пячору i папрашу яе ў мамы?

– Дзе табе бегчы ў такую далеч!
– сказаў Цегумай.
– Гэта не пад сiлу тваiм пухленькiм ножкам. Ды i дарога небяспечная: чаго добрага, утопiшся ў Бабровым балоце. Паспрабуем як-небудзь справiцца з нашай бядою на месцы.

Ён сеў на зямлю, узяў скураную, спецыяльна для рамонту, торбачку, дзе ў яго былi складзены аленевыя жылы, доўгiя палоскi скуры, кавалачак смалы, камячок мяккага пчалiнага воску, i ўзяўся рамантаваць сваю дзiду. Тафi таксама села непадалёку ад яго, звесiла ногi ў ваду, падперла ручкай падбародак i думала-думала на ўсю моц. Потым яна сказала бацьку:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: