Вход/Регистрация
Казкi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

– Ах, сыночак, сыночак!
– сказала яго мацi, зграбна памахваючы грацыёзным хвастом.
– Слухай уважлiва i запомнi, што я скажу. Вожык згортваецца ў клубок, i яго калючкi тырчаць ва ўсе бакi. Па гэтых адзнаках ты заўсёды пазнаеш Вожыка.

– Не падабаецца мне гэтая старая, ах як не падабаецца!
– сказаў Злючка-Калючка Вожык.
– Што яшчэ яна скажа яму?

– А Чарапаха не можа згортвацца, - гаварыла далей Ягуарыха, зграбна памахваючы грацыёзным хвастом.
– Чарапаха ўцягвае галаву i ногi пад панцыр. Па гэтых адзнаках ты заўсёды пазнаеш Чарапаху.

– Не падабаецца мне гэтая старая, ах як не падабаецца!
– сказала Чарапаха Няспешная.
– Нават Плямiсты Ягуар i той не забудзе такой простай лекцыi. Ах, Злючка-Калючка, як шкада, што ты не ўмееш плаваць!

– Хопiць клапацiцца аба мне, - адгукнуўся Злючка-Калючка.
– Табе таксама сяго-таго не хапае. Падумай: як было б цудоўна, каб ты ўмела згортвацца ў клубок! Ах, i ў якую бяду мы папалi! Прыслухайся, што кажа Ягуар!

А Плямiсты Ягуар сядзеў над мутнай ракой Амазонкай, высмоктваў з лапы калючкi i цiха мармытаў:

– Хто згорнецца клубком,

Той завецца Вожыкам.

Хто ў вадзе паплыве,

Той Чарапахай завецца.

– Гэтага ён нiколi не забудзе, нават пасля дожджыку ў чацвер!
– сказаў Вожык.
– Падтрымай мяне за падбародак, Няспешная, - я хачу навучыцца плаваць. Гэта можа спатрэбiцца потым.

– З прыемнасцю!
– сказала Чарапаха.

I яна падтрымала Калючку за падбародак, пакуль той боўтаўся ў мутнай рацэ Амазонцы.

– З цябе выйдзе вельмi добры плывец!
– сказала яна Вожыку.
– А цяпер, зрабi ласку, распусцi ў мяне на спiне тыя шнуркi, якiмi сцягнуты мой панцыр, я паспрабую згарнуцца ў клубок.

Злючка-Калючка распусцiў на спiне ў Чарапахi шнуркi, i Чарапаха пачала так згiнацца i курчыцца, што ёй нарэшце ўдалося крышачку сагнуцца, - не зусiм, а крышачку.

– Вельмi добра!
– сказаў Вожык.
– Але хопiць, болей не трэба. У цябе нават твар пасiнеў. А цяпер, калi ласка, падтрымай мяне ў вадзе яшчэ разок! Я паспрабую плаваць бокам. Ты казала, што гэта вельмi лёгка.

I Вожык зноў паплыў, - гэта было яго другое практыкаванне. Чарапаха плыла побач з iм.

– Вельмi добра!
– сказала яна.
– Яшчэ крыху, i ты будзеш плаваць не горш за Кiта. А цяпер, зрабi ласку, распусцi шнуркi на маiм панцыры яшчэ на дзве дзiрачкi, я паспрабую нахiлiцца ўперад. Ты кажаш, што гэта вельмi лёгка. Вось здзiвiцца Плямiсты Ягуар!

– Вельмi добра!
– ускрыкнуў Вожык, увесь мокры пасля купання ў мутнай рацэ Амазонцы.
– Ты згортваешся так добра - зусiм як мае браты i сёстры. Дзве дзiрачкi, ты кажаш? Добра, толькi не трэба так моцна сапцi, а то пачуе Плямiсты Ягуар. Смялей! Калi ты скончыш, я паспрабую нырнуць i даўжэй пратрымацца пад вадою. Ты кажаш, гэта вельмi лёгка. Вось здзiвiцца Плямiсты Ягуар! Але як стулiлiся шчыткi ў цябе на панцыры! Раней яны былi побач, а цяпер адзiн на другiм.

– Гэта таму, што я згортвалася, - сказала Чарапаха.
– Але i ты змянiўся. Раней ты быў падобны на каштанавы арэх, а цяпер зрабiўся нiбы яловая шышка. Усе калючкi склеiлiся i зрабiлiся лускою.

– Няўжо?
– ускрыкнуў Вожык.
– Гэта таму, што я вымак у вадзе. Вось здзiвiцца Плямiсты Ягуар!

Так да самай ранiцы яны памагалi адно аднаму, а калi сонца паднялося высока над зямлёй, яны селi адпачыць i абсушыцца. I, пазiраючы адно на аднаго, заўважылi, што зрабiлiся зусiм на сябе не падобныя.

Потым яны паснедалi, i Чарапаха сказала:

– Мiлы Вожык, я ўжо не такая, якая была ўчора. Але я думаю, што цяпер мне ўдасца пазабаўляць Ягуара як след.

– Я хацеў сказаць якраз тое ж самае. Слова ў слова!
– ускрыкнуў Вожык. Па-мойму, луска лепш за ўсякiя калючкi, да таго ж я цяпер умею плаваць. Вось здзiвiцца Плямiсты Ягуар! Пойдзем i знойдзем яго.

Хутка яны знайшлi Ягуара. Ён усё яшчэ быў заняты сваёй параненай лапай. Калi яны з'явiлiся перад iм, ён так здзiвiўся, што падаўся назад i тры разы перакулiўся цераз свой хвост.

– Добрай ранiцы!
– сказаў Злючка-Калючка Вожык.
– Як здароўечка вашай дарагой матулi?

– Дзякуй вам, яна вельмi добра сябе адчувае, - адказаў Ягуар, - але прабачце, калi ласка, я дрэнна памятаю вашы iмёны.

– Ах, якi вы няветлiвы!
– сказаў Вожык.
– Яшчэ толькi ўчора вы прабавалi выдрапаць мяне з панцыра...

– Але ўчора ў цябе не было панцыра. Учора ты быў увесь у iголках. Каму ж гэта i ведаць, як не мне? Паглядзi вось на маю лапу!

– Толькi ўчора, - сказала Чарапаха, - вы загадалi мне кiнуцца ў ваду i ўтапiцца ў мутнай рацэ Амазонцы, а сёння i ведаць не хочаце мяне. Вось якi вы недалiкатны i забыўчывы!

– Няўжо вы забылiся, што сказала вам ваша мацi?
– спытаў Злючка-Калючка Вожык.
– Яна ж ясна сказала вам:

– Хто згорнецца клубком,

Чарапахай завецца.

Хто ў вадзе паплыве,

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: