Шрифт:
– Наўрад цi гэта так!
– сказаў Плямiсты Ягуар, але ўсё ж крыху збянтэжыўся.
– Будзьце ласкавы, паўтарыце яшчэ раз, што вы сказалi зараз. I калi можна, ясней.
– Калi ты падрапаеш ваду кiпцюрамi, налi яе i выпрастай Вожыкам, - сказаў Злючка-Калючка Вожык.
– Запомнi гэта добра, бо гэта вельмi важна.
– Але, - сказала Чарапаха Няспешная, - калi ты выдрапаеш ваду з Вожыка, ты павiнен палiць гэтай вадой Чарапаху. Няўжо ты i гэтага не ведаеш?
– У мяне ад вашай блытанiны плямы на спiне забалелi!
– сказаў Плямiсты Ягуар.
– Я не прашу ў вас парад, я толькi пытаюся, хто з вас Вожык i хто Чарапаха.
– Не скажу, - адказаў Вожык.
– Але, калi хочаш - будзь ласкаў, - паспрабуй вось выдрапаць мяне з майго панцыра.
– Ага!
– сказаў Плямiсты Ягуар.
– Цяпер я ўжо бачу, што ты Чарапаха. Ты думала, што я не здагадаюся. А я здагадаўся.
I стукнуў Ягуар лапай з усяго маху па Вожыку, але Вожык згарнуўся ў клубочак, i ў лапу Ягуара ўпiлiся вострыя калючкi Вожыка. Гэта было б, бадай, яшчэ нiчога, але, на няшчасце, Ягуар ударам лапы адкiнуў Вожыка далёка-далёка ў лес i не мог знайсцi яго ў кустах, бо было вельмi цёмна. Тады ён сунуў лапу сабе ў рот, але ад гэтага iголкi пачалi калоць яшчэ мацней. Ад болю ён доўга не мог гаварыць, а калi загаварыў, сказаў:
– Цяпер я ўжо бачу, - то была зусiм не Чарапаха. Але як мне даведацца, цi Чарапаха гэта?
I ён пачухаў патылiцу той лапай, якая не была паколата аб калючкi Вожыка.
– Я i ёсць Чарапаха, - прызналася Няспешная.
– Твая матуля вучыла цябе правiльна. Яна сказала табе, што ты павiнен ададраць мяне ад майго панцыра. Гэта праўда. Ну, пачынай!
– Толькi што ты казала, што яна казала адно, а цяпер ты кажаш, што яна казала другое!
– сказаў Ягуар, высмоктваючы калючкi з лапы.
– Ты кажаш, што я кажу, што яна казала другое, - сказала Чарапаха.
– Што ж з гэтага? Бо, калi, як ты казаў, я казала, што яна казала тое, што я казала, то i выходзiць, што я казала тое, што яна казала. А калi ты думаеш, што яна казала, нiбыта ты павiнен выпрастаць мяне лапай, а не кiдаць мяне ў ваду разам з маiм панцырам, - не я вiнавата, цi ж няпраўда?
– Але ж толькi што ты сама казала, што я павiнен выдрапаць цябе лапай з твайго панцыра, - сказаў Плямiсты Ягуар.
– Падумай добра, i ты зразумееш, што я гэтага нiколi не казала. Я толькi казала, што твая мама казала, што ты павiнен садраць з мяне кiпцюрамi мой панцыр, - сказала Няспешная.
– А што будзе, калi я здзяру з цябе панцыр?
– асцярожна спытаўся Ягуар i пацягнуў носам паветра.
– Не ведаю, бо да гэтага часу нiхто яшчэ не здзiраў з мяне панцыра, але кажу табе праўду: калi ты хочаш паглядзець, як я паплыву ад цябе, - кiнь мяне, калi ласка, у ваду.
– Я табе не веру!
– сказаў Плямiсты Ягуар.
– Мама мая казала адно, а ты казала, што яна казала другое, i цяпер усё ў мяне так пераблыталася, што я не ведаю, дзе ў мяне хвост, дзе галава. А цяпер ты сказала простыя словы, якiя я разумею, i гэта блытае мяне болей за ўсё. Мама вучыла мяне, каб я кiнуў аднаго з вас у ваду, i таму што ты кажаш, што табе хочацца ў ваду, ясна, што табе не хочацца ў ваду. Дык скачы ж у мутную ваду ракi Амазонкi. Жыва!
– Добра, я скочу, але ведай: мама твая будзе вельмi незадаволена. Калi ласка, не кажы ёй, што я не казала табе, што яна казала...
– Калi ты скажаш яшчэ хоць адно слова пра тое, што казала мая мама!.. ускрыкнуў Ягуар, але не паспеў дагаварыць, бо Чарапаха як нi ў чым не бывала нырнула ў мутную ваду ракi Амазонкi.
Доўга яна плыла пад вадою i выплыла на бераг, дзе яе чакаў Злючка-Калючка Вожык.
– Мы ледзь не загiнулi!
– сказаў Вожык.
– Не падабаецца мне гэты Ягуар. Што ты сказала яму пра сябе?
– Я сказала яму праўду. Я шчыра сказала яму, што я Чарапаха, але ён не паверыў, прымусiў мяне скочыць у ваду i вельмi здзiвiўся, калi ўбачыў, што я i сапраўды Чарапаха. Цяпер ён пайшоў скардзiцца сваёй мацi. Ты чуеш?
Было чуваць, як сярод хмызняку i дрэў, над мутнай ракой Амазонкай, раве Ягуар i клiча да сябе мацi Ягуарыху. I яна прыйшла.
– Ах, сыночак, сыночак!
– загаварыла яна, зграбна памахваючы грацыёзным хвастом.
– Ты, здаецца, рабiў такое, чаго табе не трэба было рабiць.
– Я сустрэў над ракою аднаго звярка i хацеў выдрапаць яго з-пад панцыра; ён сам сказаў, - што ён хоча гэтага, вось цяпер у мяне ўся лапа ў стрэ-э-э-эмках!
– Ах, сыночак, сыночак!
– сказала мацi, зграбна памахваючы грацыёзным хвастом.
– Па гэтых стрэмках, якiя ўпiлiся ў тваю лапу, бачу я, што гэта быў Вожык. Табе трэба было кiнуць яго ў ваду.
– У ваду я кiнуў другога звярка. Ён сказаў, што яго завуць Чарапаха, але я не паверыў яму. А выявiлася, што гэта i сапраўды была Чарапаха. Яна нырнула ў ваду, у мутную раку Амазонку, i болей я не бачыў яе. I вось я астаўся галодны, i думаю, што нам трэба перасялiцца адсюль у iншыя месцы. Тут, на мутнай рацэ Амазонцы, усе звяры такiя разумныя. Мне, небараку, не справiцца з iмi.