Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Карп кліча? — пазяхнуў Васіль.

— Не Карп, а пан Карп, — паправіў яго Таран.

— Вельмі хоча нас бачыць? Таран увесь аж засвяціўся.

— Так хоча, што выказаць немагчыма. Такія прыгожанькія хлопчыкі яшчэ не траплялі ў нашу цямніцу.

— Не пойдзем, — прамовіў Васіль.

— Як гэта не пойдзеце? — вытрашчыў вочы Таран.

— А як ходзяць? — з выклікам прамовіў Васіль. — Нагамі. Вось мы і не пойдзем нагамі.

— Няўжо на руках пойдзеце? О-о-о, гэта пану Карпу будзе даспадобы. Пабягу паведамлю.

— Стойце! — крыкнуў Васіль. — Мы не пойдзем ні рукамі, ні нагамі.

— Бач, якія прынцы знайшліся! — працягла вымавіў Таран. — Я зараз легіянераў паклічу. Яны вас плётачкамі, плётачкамі. Пакажуць дзе ракі зімуюць.

Дадумаўся: плётачкамі. Такі пакліча. Хіба яму шкада нас? Яшчэ крычаць пачне, калі легіянеры стануць біць: «Пацярпіце, даражэнькія, пацярпіце…»

— Пачакайце. Мы можам ільва вылечыць, — кажу Тарану. — Любімага льва валадара.

Ен зірнуў спярша на мяне, пасля на Васіля.

— Навошта лячыць? Хіба любімы леў захварэў?

— Аблысеў,— сказаў Васіль. — Мы чыталі. Таран заморгаў вачыма. Здавалася, вось-вось пасыплюцца слёзы што боб.

— Але, аблысеў любімы леў. Пан Карп сам не свой. Так бядуе, так гаруе. Ох і шкада яго!

— Хопіць скнарыцца, — сказаў Васіль. — Мы можам дапамагчы льву. Не зразумела?

Таран імгненна павярнуўся.

— Пабягу паведамлю.

— Стойце! — гукнуў Васіль. — Мы дапаможам ільву толькі тады, калі ваш валадар адпусціць нас, Сакса і таго чалавека, якога вы ўчора схапілі.

— Пабягу паведамлю.

Дзверы зачыніліся. Я сядзеў і разважаў: «Карп хоча льву дапамагчы. Няўжо сапраўды шкадуе? Але чаму знішчыў на планеце Сіз амаль усё жывое? Чаму? Аднаго льва шкадуе, а тысячы звяроў знішчыў».

На гэта я не мог знайсці адказу. Хацеў запытацца ў Васіля, ды рыпнулі, адчыніўшыся, дзверы. Мы ўбачылі Тарана.

— Пан Карп згодны. Ен даў слова. Прашу.

Мы з Васілём выйшлі з цямніцы. Наперадзе клыпаў Таран, ззаду, за намі, тупалі легіянеры, узброеныя пікамі. Таран доўга вёў нас цёмнымі змрочнымі калідорамі. Нарэшце спыніўся перад высокімі дзвярыма.

— Тут пан Карп, — прыклаў палец да вуснаў.

— Дзе? Дзе? Нідзе не бачу, — знарок азірнуўся Васіль.

— Там, — тыцнуў пальцам Таран. — За дзвярыма.

— Так і сказалі б: там, а не тут.

— Нядобры хлопчык. — Таран памахаў пальцам, ушчуваючы. — Ой, нядобры. Я цябе наскрозь бачу. Такому сунь палец у рот…

— Адкусіць, — закончыў я.

Таран адхапіў палец. Відаць, падумаў, што Васіль сапраўды адкусіць. Пасля, два разы кашлянуўшы, асцярожна стукнуў у дзверы. Яны, як па камандзе, адчыніліся.

— За мною, — ціха прамовіў Таран.

Мы ўвайшлі ў вялізную залу. Падлога, сцены, столь — усё зіхацела. «Напэўна, і сцены, і столь, і падлога зроблены з умела дастасаваных крышталікаў гіпсу», — падумалася.

У канцы залы стаялі два троны. Адзін вышэйшы, а другі крыху ніжэйшы. На вышэйшым троне сядзеў, відаць, сам валадар Карп. Такога страхалюда я яшчэ не бачыў. Увесь чорны, што галавешка. Чорныя, кучаравыя, як у барана, валасы і на галаве, і на твары. Не зразумець, дзе барада, дзе вусы. Нават рота не відаць. Толькі вочы блішчаць, што ў галоднага. Не галава, а сапраўдны круглы чорны шар. Побач сядзела жанчына. Яе твар свяціўся, што святлафор, калі адразу запаліць усе ягоныя агеньчыкі. Уявіце самі. Губы нафарбаваныя чырвонай-чырвонай фарбай. Такой у нас звычайна пажарныя шчыты фарбуюць. Для вачэй не пашкадавала зялёнай фарбы. А шчокі жоўтыя, нібы жаўткамі ад яйца націралася. Непадалёку, выцягнуўшыся, стаяў гігант у чорнай з чырвонымі плямамі накідцы. Рост пад два метры. А таўшчыня… Удвух з Васілём мы яго не абхапілі б.

Было на што паглядзець. Адзін чорны, што галавешка, другая, што святлафор, трэці — сапраўдны волат-дуб.

— Пан Карп. Наш валадар, — кіўнуў галавою Таран, паказваючы на чорнага.

— Хай самі здагадаюцца, як мяне зваць, — падскочыла на троне жанчына-святлафор.

— Жонка пана Карпа, — шапнуў Таран.

Васіль адкрыў рот, каб нешта сказаць, ды мужчына-гігант як гаркне:

— Маў-чаць!

У нас з Васілём і насы апусціліся.

— Не бойцеся, — усклікнула жанчына-святлафор. — Наш генерал Курт забыўся ўсе словы, акрамя аднаго: маўчаць.

«Курт — ад слова «каракурт», — думаю сабе я. — Каракурт — ядавіты павук. На яго брушку трынаццаць плямінак белаватага альбо чырванаватага колеру. Так, здаецца, тлумачыў Сакс».

— Хто з вас здагадаецца, як мяне зваць? — падскочыла на троне жанчына-святлафор.

— Скажыце: Саўка, — шапнуў Таран. — Ей будзе даспадобы, што вы здагадаліся.

Смешна і пацешна. Жанчына, а імя мужчынскае — Саўка.

— Дык як мяне зваць?

— Скажыце: Саўка, — прашаптаў Таран.

Я зірнуў на Васіля. Аж калоціцца ад бязгучнага смеху — лапаткі так і ходзяць ходырам.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: