Вход/Регистрация
Сіндбад вяртаецца
вернуться

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Ну, дык ідзі і забяры! — раз'юшана зароў Гедыфі.— Разява!

Шабан толькі пераступіў з нагі на нагу і тузануў затвор.

— Каму сказана!

Гедыфі павярнуў на яго аўтамат. Шабан разумеў, што ўскінуць вінтоўку не паспее. Ён зірнуў на скалу. Стары так і ляжаў ніц. Шабан павесіў вінтоўку на плячо. Калі ў яго будзе пісталет, з Гедыфі можна ў зручны момант пагутарыць інакш. На яхту ён знойдзе дарогу і сам. А магчыма, гэта тады і не трэба будзе. Такі варыянт неабходна таксама абдумаць. Займець бы толькі пісталет.

Нібы здалёк пачуў Аіт-Хаммуш стрэлы. Гэта прымусіла яго пераадолець боль і засяродзіцца. Нехта набліжаўся. Затым зноў нясцерпны боль і — Аіт-Хаммуш страціў прытомнасць. Гэта Шабан рэзка павярнуў яго на бок і выцягнуў нож, мяркуючы, што той можа спатрэбіцца. Правая рука старога тарганулася. Аіт-Хаммуш расплюшчыў вочы і ўтаропіўся ў Шабана, ягоныя пальцы сутаргава сціснулі рэвальвер. Той збянтэжана замёр. Стары, аказваецца, яшчэ жывы!

— Дай гэтую цацку сюды, прыяцель, — прамовіў Шабан, толькі цяпер зразумеўшы, што безнадзейна ўпусціў момант, калі можна было забраць рэвальвер без усякай рызыкі.— Прыяцель, не…

Паспеў толькі апусціцца на калені, як грымнуў стрэл. «Канец, — Шабан схапіўся рукамі за грудзі і раптам адчуў, які ён кволы і бездапаможны. — Трэба ж… Я не хацеў…»

Ён не паспеў дадумаць, чаго не хацеў, таму што ў наступны момант грымнуўся спінай на камяні і пасунуўся ўніз, да вады.

Стрэл з рэвальвера быў такім нечаканым і для Гедыфі.

— А, стары сабака… — Ён скіраваў аўтамат угору. Кулі пачалі крышыць камень вакол нерухомага цела Аіт-Хаммуша.

— Уцякае! — спалохана закрычаў Вільнаў, паказваючы рукой у бок пляжа. У другой руцэ ён трымаў свой сакваяж з прывязаным да яго скруткам, бо і сам збіраўся ўцякаць з гэтага праклятага месца.

Малады савет, бы дзікі казёл, імчаў да хмызнякоў. Гедыфі таропка даў кароткую чаргу. Уцякач пляснуўся ў лагчыну і ўціснуў галаву ў пясок. Гедыфі стрэліў яшчэ, але дарэмна — кулі ішлі вышэй. На такой адлегласці з аўтамата амаль немагчыма было страляць прыцэльна. Тут трэба вінтоўка.

— Вазьмі вінтоўку! — загадаў ён Вільнаву, паспешліва ўстаўляючы ў аўтамат новы і апошні магазін. — Каму сказана!

Вільнаў, адразу ўспацеўшы, падышоў да Шабана і пачаў выцягваць з-пад яго цяжкага цела вінтоўку.

— Ды піхні ты яго, ёлуп! — зноў закрычаў Гедыфі. — Вось так. А зараз у лодку і на той бераг!

Наліўшыся лютасцю на ўсіх на свеце, Вільнаў, перш чым сесці ў лодку, расставіў ногі і стрэліў у тое месца, дзе залёг гэты пракляты зямляк. «Прынесла ж нячыстая сіла, зблытаў усе карты», — Вільнаў рашуча клацнуў затворам, заганяючы новы патрон, калі са скалы грымнуў стрэл, потым другі…

Вільнаў асеў, працягваючы трымаць вінтоўку, і ашалела закруціў галавой. Ён бачыў, як стары прыўзняўся, каб стрэліць у яго зноў, і таргануўся ад жудасці.

— Не-е-е! — крыкнуў ён у бездапаможнай роспачы.

Гедыфі азірнуўся і даў па старому дзве кароткія прыцэльныя чаргі. Рэвальвер зваліўся ў ваду. Адразу ж пачуўся яшчэ адзін усплеск, значна мацнейшы. Гедыфі азірнуўся і ўбачыў, што ў ваду зваліўся Шабан. «Ну і шайтан з ім, — Гедыфі пачаў біць кароткімі чэргамі па ўцекачу на пляжы, бо ірум'ен выбраўся з лагчынкі і ўпарта поўз да хмызняку. — Ах, сабака, сцяміў, што трэба не бегчы, а рыць носам зямлю, калі хочаш ацалець». Не, яшчэ не ўсё згублена, сказаў ён сабе. Хутка сцямнее, а тады прыйдзе памочнік старога. «Ненадзейны быў стары, — падумаў яшчэ. — Казаў жа Рамдану — замяніць яго трэба неадкладна. Бач, як ён з рэвальвера… Але, здаецца ж, я яго паклаў напавал…»

Стукнула яшчэ тры стрэлы — і магазін апусцеў. Гедыфі вылаяўся, шпурнуў аўтамат у ваду і падаўся да вінтоўкі. Уцякач на тым беразе, відаць, добра бачыў яго, бо ўскочыў на ногі і нешта закрычаў. Адразу ж да хмызняку памчаў хлапчук, пра якога Гедыфі нават і забыў зусім.

— Ах, шайтан! — Гедыфі схапіў вінтоўку, але малы ўжо знік сярод камянёў, як яшчарка. Гедыфі раз за разам стрэліў у тое месца, дзе варушыліся галінкі хмызняку. Там выбіраўся з-пад яго агню савет. Вось ён мільгнуў на самым грэбені, Гедыфі стрэліў. Папаў ці не? «Усё роўна цяпер трэба як мага хутчэй з вострава, — сказаў сабе Гедыфі,— бо малы ўжо каля шашы і праз гадзіну тут будзе паліцыя».

Гедыфі кінуў у ваду і вінтоўку, схапіў сакваяж Вільнава і скокнуў у лодку… Ён ужо адплыў ад вострава метры на два, калі раптам успомніў пра хлопчыкаў: «Там жа шчанюкі засталіся! Вось каго пакідаць не трэба. Прывалок жа іх Рамдан на маю галаву!»

Гедыфі паспешліва выцягнуў з камянёў каля хаціны «бондэсант», які перадаў яму Рамдан. Укруціўшы запал, падышоў да спіжарні і адамкнуў дзверы. Хуары і Селім стаіліся ў самым дальнім кутку за гурбай старых кошыкаў. Прыкмеціўшы іх, Гедыфі пагрозліва крыкнуў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: