Вход/Регистрация
У краіне райскай птушкі
вернуться

Мавр Янка

Шрифт:

Сабралася нарада. Пасланцы расказалі сваю гісторыю:

— Мы далі ім золата і птушак. Прасілі «грому». Яны нам далі агнёвай вады. Больш мы нічога не памяталі. Апынуліся адны ў лесе. І ў нас засталося толькі гэта.

І яны паказалі бутэльку з адбітым горлам. Усе пачалі яе разглядаць, перадаваць з рук у рукі, нюхаць, глядзець праз яе. Асабліва было заўважана, што канцы дужа вострыя. Гэта можа быць вельмі добрай прыладай. Можа, яно адно варта таго золата, з якога ніякай карысці няма.

Але большасць усё ж такі разумела, што гэта ашуканства.

— Мы пайшлі дадому, — казалі далей пасланцы. — Праз некалькі дзён убачылі на рацэ траскучую лодку і пачалі сачыць за ёю. Гэта ехалі белыя з той самай станцыі. І вось мы гэтага злавілі.

Каб зразумець, як гэта яны пехатой зраўняліся з маторнай лодкай, трэба глянуць на карту Новай Гвінеі. Мы заўважым, што ад паўднёвага берага, дзе была станцыя (ля ракі Марэгед), да пачатку ракі Фляй ёсць два кірункі: або па вадзе, на ўсход уздоўж берага, а потым на захад па рацэ, або па зямлі, проста на поўнач. У першым выпадку будзе кіламетраў шэсцьсот — семсот, а ў другім — якіх-небудзь сто — сто дваццаць.

Спрэчак аб лёсе палоннага не было, бо досыць ужо таго, што белыя са сваімі страшнымі прыладамі чамусьці заехалі так далёка. Ясна, яны маюць нейкія злыя намеры. Хіба з добрымі яны б паехалі? Пэўна, яны хочуць забраць усю зямлю Какаду і ўсіх жыхароў. Значыцца, трэба ворагаў знішчыць, і не толькі гэтага, але і тых, што засталіся.

Усе тыя папуасы, што жылі ля берага мора, ужо даўно трапілі пад уладу белых; вольнымі засталіся толькі тыя, што жылі ў сярэдзіне вострава. І вось цяпер белыя дабіраюцца і да іх! Апрача таго, гэтыя белыя подла ашукалі іх.

І яшчэ трэба мець на ўвазе, што чэрап белага надасць шчасце, славу і магутнасць роду Какаду. Мукку да гэтага часу яшчэ не маюць чэрапа белага чалавека.

Некаторыя нават думалі, што прысутнасць Саку гэтаму дапамагла, што вялікі дух зрабіў белых ціхімі і мяккімі, як раіў Саку, і што белыя ўжо не могуць даць адпору. А ўжо аб Мукку і казаць няма чаго: тых можна загадзя лічыць зусім знішчанымі.

Адным словам, справы роду Какаду складваліся вельмі добра.

Саку сядзеў, слухаў нараду, і сэрца яго аблівалася крывёю.

— Не, браты, — пачаў ён казаць, — нядобра будзе, калі мы загубім гэтага чалавека. Бог нам не даруе. Каб яшчэ ў бойцы, дык і то нядобра. А так загубіць — вялікі грэх. Бог пакарае: пашле белых, і будзе нам бяда.

— Значыцца, твой бог заступаецца толькі за белых? Ты ж сам казаў, што за ўсіх, — адказалі яму сябры.

— За ўсіх тых, хто не робіць злачынства, хто любіць бога і людзей, хто не робіць нікому аніякай шкоды. А хто бога не слухае, таго ён карае, — намагаўся растлумачыць Саку.

— Пачакай, — сказаў Мапу, — хіба ж яны не робяць ніякай шкоды? Хіба яны не забралі ў нашых суседзяў зямлю? Хіба яны не прыехалі сюды, каб і нашу зямлю забраць! Хіба яны не ашукалі нашых пасланцоў? Хіба яны не забіваюць нас?

— Хто зрабіў грэх, таго бог сам будзе судзіць і караць, а не мы, — адказаў Саку.

— А чаму ж ты толькі што казаў, што белыя самі прыйдуць і пакараюць нас, калі мы заб'ём гэтага чалавека? — сказаў Мапу. — Чаму ж яны не хочуць чакаць, пакуль бог сам будзе судзіць?

Саку зноў з прыкрасцю ўбачыў, як цяжка дагаварыцца з гэтымі цёмнымі людзьмі. Яны бачаць і разумеюць толькі тое, што тычыцца іх непасрэдных інтарэсаў, а падумаць глыбей, аб сваёй душы, яны не хочуць ці не могуць.

Ен замаўчаў і пачаў прыдумваць другія спосабы, каб дапамагчы містэру Бруку.

Брука павялі ў адну хаціну, дзе ён павінен быў правесці апошнюю ноч у сваім жыцці. І вось па дарозе ён убачыў Саку!.. Брук спыніўся, пабялеў, пачырванеў, хацеў нешта сказаць, але не мог вымавіць слова.

Саку стаяў і быццам чытаў біблію, як ён звычайна рабіў. Усё насельніцтва прывыкла бачыць яго заўсёды з бібліяй і лічыла, што ў гэтай прыладзе захоўваецца тая цудоўная сіла, якую прывёз Саку ад белых.

Як толькі Брук падышоў бліжэй, Саку, нібы чытаючы біблію, сказаў па-англійску:

— Містэр Брук! Не звяртайце на мяне ўвагі. Я спадзяюся, што сёння ўначы вызвалю вас.

Надзея асвятліла ўвесь твар Брука. Кожнаму, хто паглядзеў бы ў гэты момант на яго, магло б здацца, што гэта самы найлепшы, самы ласкавы чалавек у свеце.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: