Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

Крушынскі аддаў яму пяцьдзесятку.

— Дзякую.

— Гэта табе дзякуй! За тое, што… Зрэшты, сам разумееш!

Крушынскі павярнуўся, каб ісці, Стась паклікаў яго:

— Пачакай!

Нырнуў у машыну. Паказаўся зноў — з пустым пачкам з-пад цыгарэт, на якім штось было запісана.

— Нумар майго сотавіка. Звані, калі будзеш у Мінску. Я заўсёды твой.

Крушынскі падзякаваў.

На шашу, ужо ведаючы збольшага дарогу, «масквічык» выграбся хутка.

— Дзіўны чалавек! — сказаў Стась доктару, усё яшчэ думаючы пра Крушынскага.

Доктар не абазваўся. Ён быў задуменны. Потым прамовіў — ці то да Стася, ці то самаму сабе:

— І ўсё ж яго недзе бачыў!

А калі — цяпер ужо злева — прамільгнуў паласаты слуп указальніка, доктар аж уздрыгнуў, ледзь шыю не скруціў, на гэты слуп азіраючыся.

— У вас блакноцік — можна, калі ласка? І ручку.

Стась адчыніў бардачок, падаў. Скасіўшы вочы, ўбачыў, што доктар запісвае — «Вялікая Паляна, 4 км». Стасю здалося, што ў доктара падрыгваюць рукі.

Раздзел X

Сімулянтка. — Гісторыя Вікі. — Недавер Крушынскага. — Разгубленасць яго. — Нядобры план.

Крушынскі, гучна ляпнуўшы за сабою дзвярыма, увайшоў у хатку.

На душы ў яго адбывалася штось незразумелае. З аднаго боку ён адчуваў дзіўную палёгку, проста гара з плеч звалілася, калі пачуў, што дзяўчынка зусім здаровая. З другога — яму было прыкра, што яго, дарослага, разумнага, вопытнага мужчыну так абвялі вакол пальца. Галоўнае, ён не разумеў, навошта дзяўчынцы гэта?

Прыкрасць была і ад таго, што ён ноч не спаў, перажываў за яе, што паўдня прайшлі ў дарэмнай беганіне, клопатах, «разборках» — асабіста яму зусім непатрэбных; і што ён вымушаны быў прывесці сюды чужых людзей, якія зрабіліся міжвольнымі сведкамі ўсяго.

Крушынскі прысеў на табурэт і моўчкі пачаў пазіраць на дзяўчынку. Ён усё яшчэ спадзяваўся, што сумленне прачнецца ў ёй і яна першая пачне размову. Але яна вытрымала гэтую цяжкую паўзу. Толькі што пазірала не на Крушынскага, а ўбок кудысьці. Рукі яе нервова церабілі коўдру, насунутую па бараду.

Крушынскаму нічога не заставалася, як пачынаць самому.

— Так, мая мілая. Ты мне дужа дорага абышлася, каб я цябе вось так проста пакінуў у спакоі, каб ты і далей магла ламаць сваю камедыю. Зараз ты мне раскажаш усё. Праўду раскажаш. Я чакаю.

— А што… сказаў доктар? — ціха спытала яна. Гэта былі першыя яе словы. І так дзіўна было чуць іх тут, сярод гэтых сцен! Крушынскі аж уздрыгнуў. Разам з тым ён не мог не адзнычыць, што голас у яе прыемны, нейкі падманліва анёльскі; не псавала яго нават лёгкая асіпласць ад прастуды.

— Доктар сказаў, ты абсалютна здаровая. Так што я цябе ўважліва слухаю. Хто ты, адкуль, як апынулася ў лесе, чаго замярзала там? І галоўнае — што ты думаеш рабіць далей?

Адказ прыгучаў толькі на апошняе пытанне.

— Нічога. Мне няма куды йсці…

— Ну-ну! Гэта ты мне кінь адразу! Няма куды йсці… Што ты гэтым хочаш сказаць?

Яна маўчала.

— Можа, ты сабралася тут жыць? Я правільна зразумеў? Ты думала пра гэта, прызнайся? А ты дапускаеш, што такі варыянт можа не задавальняць некага? У прыватнасці, мяне, гападара?

«Навошта я з ёю так рэзка?» Крушынскі вырашыў змяніць тактыку.

— Добра, — сказаў ён мякчэй. — Давай спачатку. Як цябе завуць?

— Віка.

— Ну вось, ужо лягчэй. Дзе ты жывеш, Віка?

— Нідзе…

— Так, пачынаецца! Добра — а дзе ты жыла раней? Жыла ж ты недзе?

— У Гомелі.

— Ну вось! Так памалу і наблізімся да ісціны. Ужо нешта, ужо можна да нечага прывязацца. Віка з Гомеля, трынаццаць гадоў. Хто ў цябе бацькі? Ну, што ізноў не так? Чаму маўчыш? У цябе ёсць бацькі?

— Не ведаю, як сказаць…

— Кажы праўду.

— Тады — няма ў мяне нікога.

— Стоп-машына!

Крушынскі ўжо бачыў, што кожнае слова давядзецца выцягваць з яе як абцугамі. Але ён быў упарты, да таго ж верыў, што такім спосабам — задаючы ёй пытанні і хвалячы за кожны адказ, ён свайго даб'ецца.

Так і адбылося. Пакрысе дзяўчынка разгаварылася. За ўвесь час, пакуль пераказвала невясёлую сваю гісторыю, яна ні разу не паглядзела на Крушынскага. Уставілася ў адну кропку — ў вакенца насупраць тапчана, нібы там вісеў якісьці экран, з якога яна і счытвала свой тэкст.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: