Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

— Мы падумалі…

Валік замяўся, пазірнуў на сябра. Цім сказаў:

— Мы думалі, што табе патрэбна наша дапамога. Можа, ты ў небяспецы?

— З чаго вы ўзялі?

— Ну, чалавек гэты барадаты… Падазроны…

— Чым ён вам падазроны? Тым, што барадаты? — спытала яна з'едліва, а ў самой пахаладзела ўсярэдзіне.

— Са стрэльбаю ходзіць… Людзей цураецца…

— Жыў адзін, цяпер ты з ім, — дадаў Валік. Яна задумалася на хвілінку. Як лепш іх пераканаць? Высмеяць, або пагаварыць з імі сур'ёзна, так, як вучыў яе Крушынскі? Выбрала другое.

— Ніякі ён не падазроны! І нікога не цураецца! Гэта мой родны дзядзька. Я прыехала з Гомеля да яго ў госці.

Хлопцы пераглянуліся.

— Ну, — насмешліва спытаў Валік у Ціма. Сябар толькі развёў рукамі і патупіўся.

Маўляў — чаго ўжо тут, бывае! І я ж не святы, магу памыляцца. Але я нават рады, паказваў яго вінаваты выгляд, што памыліўся і што барадач ніякі не бандыт.

— Фу! — раптам крыкнула Віка. Па сцежцы з усіх ног нёсся да іх Барс.

— Не чапаць!

Валік прысеў. Сабака з разгону кінуўся яму. у абдымкі. Цім таксама нагнуўся і пацерабіў Барса за вушы. Потым дастаў з кішэні і кінуў яму лусту хлеба.

— На, Барс.

— Вось яно што-о, — працягнула Віка. — Дык вы знаёмыя? Вы яго проста падкупілі?

— Гэта было няцяжка, — сказаў Цім. — Ён добры вельмі.

— Віка, — спытаў Валік, разгінаючыся, — а ўсё-такі хто ён?

— Як хто? Сабака.

— Ды не, твой дзядзька!

— А, дзядзька? Ну, ён…

Хацела б яна і сама гэта ведаць! Віка яшчэ раз уважліва агледзела хлопчыкаў. Не, першае ўражанне ад іх не было памылковым. Такім можна давяраць. І калі яна з імі пасябруе, як Барс. Крадком, канечне, ад Крушынскага. Вось было б здорава. Бо, што там ні кажы, а яна такая адзінокая! Даўно разгубляла ўсіх сяброў і сябровак. А галоўнае — і праўда ж! — яны цікавяцца тым самым, што й яна: хто такі гэты Крушынскі? І калі яны аб'яднаюць намаганні, пачнуць разгадваць гэта разам. Хто ведае? Можа, тады атрымаецца наадварот: не яны ад яе, а яна ад іх штосьці пра свайго «роднага дзядзьку»?

Для пачатку Віка прыкінулася наіўнай.

— Дык а чым ён вас канкрэтна цікавіць?

— Ну, жыве адзін…

Яшчэ перад гэтым яны, не змаўляючыся, адно каб не стаяць на месцы, памалу пайшлі ў напрамку леснічоўкі. Віка — сцежкаю, а хлопцы з бакоў, цаліком. Сабака недзе знік.

Тройца параўналася з елкаю.

— …Маўчыць, — працягваў Валік, — невядома на якія грошы жыве.

— А што яшчэ робіць?! — раздаўся ззаду голас. Гэта быў Крушынскі. Ён хаваўся за елкаю і ўсё чуў.

Хлапчукі рвануліся было ўрассыпную. Але позна! За шкірку і аднаго, і другога схапілі моцныя, што абцугі, далоні.

— Дык я пытаю: што ён яшчэ робіць? — грозна казаў Крушынскі.

Хлапчукі маўчалі. Нават марыць вырвацца з гэтых «абдымкаў» нельга было.

— Пайшлі! — так і павёў іх Крушынскі, перад сабою, трымаючы за каўняры.

Віка ішла ззаду. Яна спалохалася крыху, бо не ведала, чым гэта ўсё скончыцца. Ёй было шкада новых сяброў. Але што магла яна зрабіць? Адно толькі малілася ў думках, каб Крушынскі не зрабіў хлапчукам чаго кепскага, не застрашыў іх, бо тады б яны напэўна перасталі б сюды прыходзіць.

Адзін Барс дурэў ад радасці, насіўся сабе па снезе. Чаму б і не радавацца? Усе людзі, добрыя яго сябры, якія кормяць яго, гуляюцца з ім, якіх ён любіць усім сваім сабачым сэрцам, нарэшце сабраліся ў адным месцы, усе разам!

Падыйшлі да хаткі. Крушынскі ўштурхнуў хлопцаў у дзверы. Адступіўся, даючы зайсці Віцы, і сам зайшоў апошнім.

Вось і спраўдзіліся мары Ціма з Валікам пабываць у таямнічай леснічоцы. Саміх «запрасілі»!

Толькі радасці ад такога «запрашэння" было, канечне, нямнога.

Крушынскі паставіў хлопцаў побач пасярод хаткі. Сам сеў на табурэт. Рукі паклаў на стол. У яго быў выгляд строгага суддзі, што чакае ад падсудных апошняга слова. Не хапала толькі стоса папераў перад ім, ды з бакоў — народных засядацеляў.

— А ты што стаіш? — звярнуўся раптам да Вікі. — Ці да іх хочаш? Пазнаёміліся ўжо?

Дзяўчынка здзіўлена падняла на яго вочы. Ён што, рэўнуе? Ці ёй проста падалося?

Хлопцы глядзелі ў падлогу. Перад гэтым абодва, не змаўляючыся, паздымалі шапкі і цяпер яшчэ больш падобныя зрабіліся на непаўналетніх злачынцаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: