Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

— Чаму? — спытаў доктар.

— Што чаму?

— Навошта ён так доўга чакае? Ігар пацёр скроні. Прызнаўся:

— Вось гэтага я і сам не разумею. Тут ёсць некалькі варыянтаў. Альбо ён проста баіцца, альбо.

Вы ўвогуле ведаеце, што такое «груз дзвесці»? — спытаў Ігар.

— Ну, так… Прыблізна.

— Я ўчора пазваніў аднаму чалавеку, спецыялісту ў такіх справах. Ён мне ўсё растлумачыў. Гэта звычайная драўляная труна, узятая ў цынкавую абалонку. Цынк таўшчынёю ўсяго ў некалькі мі лі метраў, па швах запаяны волавам.

— Ну і што?

— А тое, што трэба ж час, каб цынк акісліўся ў зямлі. Каб яго, груба кажучы, іржа з'ела. А гэта залежыць ад глебы. Ад яе кіслотнасці. Ад таго, нізкая там мясціна, ці высокая. Перыяд акіслення і распаду цынка можа цягнуцца ад чатырох да дзесяці гадоў. Сочыце за думкаю?

— Сачу. Дык ужо ж пятнаццаць гадоў прайшло.

— У тым і справа! Барадач марудзіць, таму што проста не ведае, дзе шкатулка! «Афганец» не паспеў сказаць яму самага важнага!

— А калі паспеў?

— Тады барадач чакае, пакуль акісліцца і саржавее цынк.

Доктар апамятаўся.

— Ігар! Усё гэта да таго неверагодна… Мне здаецца, ніводзін нармальны чалавек не будзе чакаць, калі ў яго пад носам такое багацце.

— Стоп! — і на гэта быў адказ у зяця Ігара. — Што мы ведаем пра таго забітага салдата?

— Нічога…

— Вось іменна. Калі ў яго былі бацькі, сваякі… Тады як гэта прыйсці і раскапаць магілу? Ды назаўтра ж спахопяцца, шукаць пачнуць. Вось наш барадач і жыве там! Адцягвае час да самага зручнага, самага бяспройгрышнага моманту!

Зяць да таго быў перакананы ў сваёй праўдзе, што і недаверліваму цесцю пачало гэта перадавацца.

— Дык ты думаеш… — пачаў ён.

— Не думаю, а нават не сумняваюся! Каштоўнасці — у труне! І ад нас патрабуецца адно: узяць іх, пакуль не позна! Мой план такі. Няважна, ведае барадач, дзе схаваны каштоўнасці, ці не. Але раз ён марудзіць — мы павінны дзейнічаць! У самы бліжэйшы час мы паедзем у Вялікую Паляну, уночы, і забярэм каштоўнасці.

— Дык для гэтага ж… трэба раскапаць магілу! — дайшло да доктара.

— Так. І што ў гэтым страшнага? Усё прадумана, верце мне! Усе варыянты абмазгованы. Раскапаем магілу, забярэм каштоўнасці. Потым, само сабою, пастараемся ўсё акуратна зараўняць. Каб і слядоў не засталося. А рыдлёўку падкінем барадачу. Усё! Нас ніхто не будзе бачыць, нас там ніхто не ведае, ніхто ніколі і не падумае, што такое маглі зрабіць прышлыя. Але барадачу — не апраўдацца ніколі! Усе факты супраць яго! Сам служыў у Афгане — раз. Ва ўсіх на вачах — два. Дзяўчынку нейкую ў сябе хавае — тры. Ды ўсю ваколіцу абыйдзі — больш падазронага і не знойдзеш!

Зяць зірнуў на цесця і дадаў:

— Гэта крайні выпадак, канечне… Цесць мыляў вуснамі.

— Пачакай, — сказаў ён. — Як гэта — «падкінем рыдлёўку»? Гэта ж з нашага боку будзе называцца.

— Добра, добра! Не хочаце — не будзем нічога падкідваць. І без рыдлёўкі на барадача першага падумаюць. Чыя магіла будзе раскапана? «Афганца». А барадач у нас хто? «Афганец»!

— Гэта так…

— Кажу ж вам, — зяць пастукаў пальцам па скроні, — усё абмазгована!

— А калі лухта ўсё гэта? Калі пуста будзе ў труне?

— Ну і што? Гадзіну, максімум дзве згубім — падумаеш! Пасмяемся потым, успамінаючы. Ды калі на тое пайшло, я званіў учора знаёмаму юрысту. Кансультаваўся. Нават калі «накрыюць» нас — нічога страшнага! За гэты артыкул, апаганьванне магіл, цяпер нават турмы не даюць! Так, штраф, альбо, у горшым выпадку, умоўны тэрмін. Але гэта самы горшы, самы крайні выпадак! — спахапіўся Ігар. — Затое, калі нам пашэнціць.

Раптам падступіўся бліжэй і абняў зяць цесця за плечы. Зашаптаў, бліскаючы вачыма:

— Дзед! Домік вам купім, на беразе возера! Рыбу вудзіць будзеце. У Крым кожнае лета ездзіць. А хочаце — за мяжу, у Балгарыю, у Грэцыю? Хочаце ў Грэцыю?

— Гм, — пасміхнуўся цесць. — У Грэцыю!

— Я ўласную фірму адчыню, з прыцягненнем замежнага капіталу… Жыццё дае нам такі шанец! І будзе вялікім глупствам не выкарыстаць яго!

Раздзел XXI

Злосць Крушынскага — заместа пахвальбы. — У Ціма апускаюцца рукі. — Калі ж з'явіцца Васіль? — Сур'ёзная размова з Вікаю. — Узаемны недавер. — Выправа ў Гомель.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: