Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Яны з усяго лесу збяруцца, — засмяялася Алеся.

— Чаму? — здзівіўся Ясь.

— Спяваеш прыгожа. І ім захочацца паслухаць.

— Вось тая ліпа! — усклікнуў Ясь.

Ліпа, тоўстая, разгалістая, схілілася над самаю ракою. У густой вершаліне пчолы гудуць.

— Чуеце? Во стараюцца! — прамовіў Мацей.

— Многа пчолаў — многа мёду, — сказаў Ясь.

«Многа мёду, але як жа дастаць яго? — падумаў Янка. — Паспрабуй залезці. Жывога не выпусцяць».

— Ясь, а сам ты не баішся лезці? — запытаў.

— Я палез бы, але… — Ясь прайшоўся, кульгаючы. — Бачыце, што з нагою? На зямлі яшчэ сяк- так, а на ліпу не залезу.

— Дык чаго ты ішоў?

— На вас спадзяваўся.

— Я не палезу. Я маленькі. Пчолы мяне хутка з'ядуць, — усклікнуў Мацей.

— І я не палезу, — усклікнула Алеся. — Дзяўчынкі па дрэвах не лазяць.

Ясь паківаў галавою.

— Не хочацца, дык і не можацца. Янка, і ты баішся?

Ці баіцца Янка? Вядома, страшна. Бач, як пчолы гудуць. Што ж будзе, калі ашалеюць? На гэтую ліпу страшна нават глядзець.

— Баішся, — сказаў Ясь. — А я думаў, што ты не такі.

Янка сцяў зубы. Трэба прагнаць страх, трэба даказаць, што ён не баязлівец.

— Добра, палезу. Цяпер во…

— Пачакай, пачакай… У гарачай вадзе купаны. Спярша пчолак дымком супакоім. А пасля яны самі салодкі мядок аддадуць.

— Ой, пчала!.. Пчала!.. — нечакана закрычаў Мацей і пабег, махаючы рукамі. Потым гоп на траву! Сеў, скрыжаваўшы ногі, руку да вуха прыклаў.

— Уджаліла-такі… Алеся зайшлася смехам:

— Відаць, салодкае вуха ў цябе.

— Глядзі, каб твой нос не стаў салодкі,— прабубніў Мацей.

— Ой! — ойкнула Алеся. — Каля мяне кружыцца!..

— Не мітусіся, — прагаварыў Ясь. — Сядзьце далей, калі такія салодкія. Мы з Янкам за работу возьмемся.

Знайшлася ім работа. Нацягалі сухога галля, склалі стажком каля ліпы. Ясь ссек тонкую ялінку, ацерабіў, пакінуўшы старчакі, і вяршыняй аж да дупла прыставіў.

— Я дыму нараблю, — сказаў Ясь, — а ты, Янка, калі рой вылеціць, па ялінцы палезеш.

Цяпер Янка зусім не баяўся. Ён верыў Ясю, кожнаму ягонаму слову верыў.

— Янка, калі пчолы накінуцца, ты з ліпы нырцом у раку, — параіў Мацей.

Ясь падпаліў галлё. Угору пацягнуўся густы дым. Пчолы яшчэ мацней загулі. Ясь дастаў з торбы закурадымленую вопратку, захутаў у яе Янку з ног да галавы. Падаў скураны мяшок.

— Гляньце! Пчолы над ліпай! З дупла ўцякаюць! — ускочыў Мацей.

Ясь падштурхнуў Янку:

— Лезь. Зараз шчэ болей дыму нараблю. Павыкурваю. Не бойся.

Янка ўхапіўся за ялінку і, ступаючы па старчаках, палез. Не раз і не два ён лазіў на дрэвы. Нават вышэйшыя за гэтую ліпу. Але ж цяпер скураны мяшок пад пахаю, дым лезе ў вочы, слёзы цякуць з вачэй. Хутчэй. Трэба хутчэй. Відаць, крышачку засталося.

Намацаў вяршыню ялінкі, засунуў руку ў дупло, ухапіўся за ліпкія соты, выцягнуў, кінуў у скураны мяшок. Яшчэ, яшчэ… А дым сцелецца, свету не відаць, слёзы з вачэй цякуць. Нялёгка салодкі мядок дастаецца. Праўду казаў Ясь.

Здаецца, усё. Пустое дупло. Цяпер уніз. Але ж нешта ў рукаве трапечацца. Няўжо пчала?.. Што агнём, апякло руку. Усё-ткі пчала. Уджаліла, адпомсціла. Хоць адна. Хутчэй уніз.

Ён, часта-часта перабіраючы нагамі, спусціўся ўніз і адбегся як мага далей ад ліпы. Скінуў закурадымленую вопратку, закасаў рукаво кашулі. На руцэ чырванеў вялізны пухір.

— Во ўджаліла! — прагаварыў з гонарам.

— Вы гляньце на Яся! — пляснула рукамі Алеся. — У яго нос, што порхаўка!

Ясь пачухаў патыліцу.

— І калі мяне пчала за нос уцяла?

— Калі галлё паліў,— сказаў Янка. Ясь неспадзявана прамовіў:

— Быў на мяду, абліў мёдам бараду. Да пабачэння, хлопчыкі і дзяўчынка. На балота пайду. І так забавіўся.

— А мёд? — разгубіўся Янка.

— Мёд ваш. Бацькоў парадуеце.

— Мы ж разам…

— Пасля палудня вас чакаю. Мяшок прынясіце. А вогнішча затушыце. Не след у лесе пакідаць, — сказаў Ясь і пачыкільгаў.

— Нават мёду не пакаштаваў,— прагаварыла Алеся.

— Добры ён, — дадаў Мацей.

Янка, Мацей і Алеся стаялі на беразе Шчары. А над ліпай гулі, кружыліся пчолы.

Абрад ініцыяцыі

Ну й наеліся яны ў гэты дзень хлеба з мёдам! Хлеб Алеся прынесла, той самы бохан, які сама спякла. Мацей вымазаў мёдам і твар, і рукі. Пабег на масток, каб у крынічцы памыцца. Аж бачыць Янка: назад ляціць. З твару на сябе непадобны.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: