Шрифт:
Забаву трохі здзівіла прысутнасць адзінокага хлапчыны на тым камені, але пашыбаваў далей, не надаючы гэтаму вялікага значэння. Неўзабаве пачуў ззаду моцны свіст.
«Ого, сігнал!» — падумаў Забава, дастаючы рэвальвер і азіраючыся.
Налева ад гасцінца цягнуліся шырокія прасторы палёў, і адразу пры даро- зе страката струніліся вузкія палоскі сенажацяў, дзе-нідзе адмежаваныя ад яе кустамі. У тым месцы дарога цягнулася па краі высокага адхону... Забава заўважыў на ім тры постаці ў сялянскіх світках, што беглі ў кірунку гасцінца. Адна з іх пасунулася наперад, імкнучыся адрэзаць Забаву дарогу спераду. Забава запаволіў крокі...
Калі першы селянін быў ужо блізка дарогі, Забава скокнуў да яго, двойчы стрэліўшы над ягонай галавой і крыкнуў:
— Лягай!
Селянін спыніўся знямелы. З рук выпаў абрэз. Два ягоныя хаўруснікі завярнуліся і на ўсю моц прыпусцілі назад. Забава некалькі разоў стрэліў, крычучы: «стаяць!», але тыя ўцяклі.
— Ты што хацеў? — спытаў у селяніна, які проста трымцеў ад страху. Гадоў яму было пад трыццаць.
— Мы... мы... таварышу... Мы пастухі...
— Бандыты, суччыны дзеці, а не пастухі!
— Не, таварышу... мы з коньмі...
Забава ўрэзаў яму кулаком з заціснутым рэвальверам у твар. Селянін захі- нуў галаву рукамі. Забава стукнуў яшчэ раз. Селянін з енкам цяжка зваліўся на дарогу. Забава падняў з зямлі абрэз і пайшоў далей, пакінуўшы чалавека, які качаўся на дарозе ад болю. Неўзабаве сышоў з гасцінца і праз палі пашы- баваў убок нябачнага ў цемры лесу. Калі апынуўся над возерам, шпурнуў абрэз у ваду. Затвор кінуў у возера ў іншым месцы.
«Пастухі! — думаў Забава. — Адважныя хамы, бач ты на іх — дарогу заступаюць».
У лесе пад Старым Сялом спыніўся ля тэлеграфнага слупа побач гасцін- ца. Ад таго слупа скіраваў у лес. Зрабіўшы некалькі крокаў паміж дрэвамі, знайшоў зламаную лапу яліны і зняў з дрэва мяшок са шкуркамі.
Паблізу гасцінца дастаў шкуркі з мяшка. Пачаў шчыльней іх скруч- ваць, прыціскаць каленямі, каб як менш занялі месца. «Цікава, колькі гэта каштуе?» — не выходзіла з галавы думка.
Далей пакрочыў павольней, пільна прыглядаўся да дарогі, да навакол- ля. Меў на сабе цяжар, таму належала асцерагацца сустрэчы з узброенымі людзьмі. Ісці было цяжкавата. Часта адпачываў. Дзе-нідзе сыходзіў з дарогі і крочыў узбоч яе... Зразумеў, што да світанку не здолее перайсці мяжу, таму не спяшаўся. Вырашыў задняваць у лесе.
Маючы тавар, нідзе па лесе не блукаў. Зашыўся ў нейкае балота і там, на маленькай выспе, уладкаваўся на дзень. На тым узгорку расло некалькі бяро- зак і вытыркалася адна яліна, зламаная бурай на вышыні метра паўтара над зямлёй; вершаліна ўтварыла штосьці накшталт доўгага будана. Забава ўлез усярэдзіну і прыхаваў там мяшок са шкуркамі.
Дзень цягнуўся бясконца. Сонца нібыта завісла на небе. Забаву даймаў сон, але ён вырашыў не спаць. Больш як дзесяць разоў абышоў сваю пляцоў- ку, усё не мог дачакацца змяркання.
Было каля трэцяй па абедзе, і сонца ўжо даволі знізілася, калі Забава, лежачы пад сагнутай ялінай, пачуў нейкія шоргаты, якія вылучаліся сярод іншых лясных гукаў... Дзесьці трэснуў дубчык, хлюпнула вада ў балоце, зашастала трава. Забава агледзеў наваколле. Пасля працяглага ўзірання заў- важыў у далечыні мужчыну, апранутага на манер засцянковага шляхцюка ў чорны сурдут, высокія боты і цёмна-сінюю шапку з лакіраваным брыльком. Спыніўся на адлегласці ста крокаў ад Забавы і ўважліва аглядаў мясцовасць. Зноў пакуламесіў па балоце. Зварочваў направа і налева, апісваючы кола, аглядаў зямлю пад нагамі. Забава занепакоіўся, але нікога больш не бачачы паблізу, вырашыў яшчэ пачакаць. А мужчына ў чорным сурдуце ўсё кружляў паблізу выспачкі, ходзячы ў радыусе прыблізна ста крокаў. Працягвалася гэта каля паўгадзіны.
«Якога д’ябла? Чаго ён хоча? — думаў са злосцю Забава. — Хай сюды прыйдзе, я яго прывітаю! Шукае гузака, ён яго знойдзе!»
Незнаёмы, пераскокваючы з купіны на купіну, праходзіў праз багну ў кі- рунку выспы. Забава прысеў на кукішкі ля ствала паваленай яліны і чакаў. Калі мужчына ў чорным сурдуце ступіў на выспу, дык атрымалася так, што спыніўся акурат ля ствала яліны, а паколькі круціўся, уважліва аглядаючы адсюль балота, дык Забава ў нейкі момант апынуўся за яго спінай. Выпра- стаўся і паклаў яму левую руку на плячо.
— О... о... о..! — выгукнуў мужчына, адскочыўшы.
— Ла-апкі ўгору! — працадзіў праз зубы Забава.
Незнаёмы, ахоплены жахам, падняў рукі ўгору, не зводзячы вачэй з рэ- вальвернай рулі, быццам штохвіліны чакаючы стрэлу.
— Садзіся! — сказаў Забава.
Незнаёмы пахопліва сеў. Забава абшукаў яго кішэні, знайшоўшы ў іх: сцізорык, тытунь, газетную паперу... Зброі і дакументаў не было.
— Ты адкуль?
— З Краснага.
— Як прозвішча?
— Бакут.
— Чаго тут лазіш?