Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

— Вядома, добры. Выхваляцца не буду.

— Колькі знакаў за хвіліну?

— Залежыць ад спрыту. Даваў ад 120 да 133.

— М-м-м .

Потым пацікавіўся, ці Забава партыйны, на што той адказаў: сочувству­ющий. Распытваў як арыштаванага; відаць, гэта была ягоная благая звычка. Хочучы перапыніць той допыт, Забава сам пачаў дэталёва распытваць яго пра ўсё. Чэкіст перш адказваў яму, але неўзабаве вярнуўся да размовы з дзяўчата- мі. Гутарка адбывалася такім чынам, што ён гаварыў, а яны слухалі, робячы, у залежнасці ад тэмы гаворкі, адпаведныя выразы твару, якія па чарзе выяў- лялі: захапленне, весялосць, жах, расчараванне.

З аповедаў чэкіста Забава даведаўся, што той сын садоўніка з Царска- га Сяла.

Неўзабаве чэкіст зноў звярнуўся да Забавы:

— Ці таварыш быў на вайне, у баявых дзеяннях ці прымаў удзел?

— Не, як «спец» быў вызвалены ад службы на фронце і прыкамандзірава- ны да вайсковага тэлеграфа ў Менску, — гладка хлусіў Забава.

— А я ваяваў! Так! — грукнуўся далонню ў грудзі чэкіст, пазіраючы на дзяўчыну. — Нават пад Варшавай быў. Не адзін палячышка вось гэтай рукой у зямлю пахаваны!

— Дык таварыш Польшчу трохі ведае? — спытаў Забава.

— Трохі?. Ха-ха-ха. Ведаю як сваю далонь!..

— Цікава мне, што гэта за краіна? Няўжо там добрая зямля?

— Зямля? Цьфу! Адны пяскі! Пяскі і балоты, балоты і пяскі!

— З чаго ж яны жывуць, калі гэткая неўрадлівая зямля?

— З падману! З розных сваіх фігляў!.. Гэта ж вядома, што палякі толькі з ашуканства жывуць. У карты гуляюць, рулетку круцяць, грошы падрабля- юць. Хто гэтага не ведае?

— Спадар пазнаёміўся з Польшчай толькі падчас наступлення на Варшаву?

— Не, палякаў я і пасля сустракаў, бо служыў у памежным атрадзе.

— Ах, як гэта цікава! — завішчэла адна з дзяўчат.

— Таварыш напэўна і польскай мовай валодае? — спытаў Забава.

— Так! Натуральна! Ведаю дасканала! Так як расейскую. Вось да прыкладу: па-нашаму «человек», а ў іх «czlowiek»; па-нашаму «рука», а ў іх «rqka». Польская мова, гэта, уласна, сапсаваная расейская мова. Некаторыя словы так пакалечылі і павыкручвалі, што цяжка і пазнаць, што яны нашыя, рускія. Да прыкладу: «простыня», кажуць «przescieradlo»; «действительно», кажуць «rzeczywiscie». Жахліва сапсаваная мова. Уласна не мова, а гаворка, накшталт зладзейскага жаргону. Зрэшты, іхняя мова лепш за ўсё адпавядае іх характарам: яны думаюць, як бы каварства якое ўчыніць, хітрыя, любяць высмеяць, укусіць пакрыёма як гадзюкі, таму і мову маюць падобную: шыпяць ды сысыкаюць.

Далей пра Польшчу з вуснаў чэкіста Забава даведаўся, што ў Польшчы палякаў няма, а ёсць толькі: жыды, літвіны, немцы, украінцы і беларусы. А сапраўдныя палякі — малая купка — дзеляцца на дзве катэгорыі: паны і працоўныя. Паколькі паны бавяцца з танцоркамі ў Парыжы, а працоўныя сядзяць у турмах, дык палякаў у Польшчы няма зусім.

Кантактуючы працяглы час з расейцамі, Забава пераканаўся, што нават інтэлігенцыя мала ведае Польшчу. Менш чым Аўстралію або Аргенціну. Часам даводзілася чуць такія непрывабныя рэчы, такое цемрашальства, што ў душы смяяўся. Прыкмеціў і тое, што расейцы не любяць палякаў, завуць іх пагардліва: «панкі, ляхі, палячкі». Можа, гэта спадчыннае, і як спадчына пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Найменне «паляк» здаўна было ў Расеі сінонімам «бунтаўшчыка, мяцежніка». Палякі жадалі забіць цара, хацелі забраць Маскву, а калі гэта ў іх не атрымалася, дык папрасілі на дапамо­гу Напалеона і прыйшлі разам з ім. Палякі шырылі ў Расеі смуту, ладзілі паўстанні і рэвалюцыі, а ці гэта было за царызмам белым, або чырвоным, ці будзе яшчэ за чорным або рабым — для расейцаў усё роўна, бо лягчэй змяніць вопратку, чым скуру; лягчэй стварыць новы ўрад, чым культуру. Ксенафобія і надалей жыве ў Расеі і па-ранейшаму захоўвае сваю прыроду.

Забава нядаўна чуў такую показку: калі ў 1905 годзе была абвешчаная вайна з Японіяй, дык у адной роце фельдфебель сабраў жаўнераў і выступіў перад імі з прамоваю: «Вось, братцы, абвешчана, значыцца, вайна японцу! Гэта значыць: пойдзем мы ў японскую губерню біць жыдоў і палякоў, а вам усім па чарцы гарэлкі!»

Чытаючы савецкую прэсу, Забава часта сустракаў дэмагагічныя лозун- гі і эпітэты, скіраваныя на палякаў як народ. Не беспадстаўна расейцы дайшлі да пераканання, што палякі гэта ашуканцы, што купаюцца ва ўсіх багаццях, здабытых нядобрасумленным шляхам — зразумела, найперш на ашуканстве рускіх. Хтосьці фабрыкаваў і прышчапляў тыя паняцці ў народ. Забава не мог пакуль што тое дарэшты зразумець. Сустракаючы ў газетах лозунгі з падбухторваннямі супраць палякаў, якія бальшаві- кі ўспадкавалі ад старога рэжыму і культывавалі па-ранейшаму, Забава дзівіўся гэтаму, але змушаны быў прызнаць, што шмат у чым палітыка Саветаў і надалей з’яўляецца працягам царскай палітыкі, змякчэлай, што праўда, толькі да габрэяў.

— Адным словам — жартаваў чэкіст, які ў красамоўнай гарачцы забыўся цадзіць словы скрозь зубы, — дзівакі палякі: у лыжцы спяць, а ложак на гру- дзях носяць!

Забава безуважліва слухаў яго, адначасова разважаючы: дзе яшчэ магчы­ма, каб госць у чужых людзей гэтак бесцырымонна, амаль нахабна распытваў госця, а ў іх гэта, відаць, рэч звычайная! «Усюды, дзе ўлезе бальшавік, — думаў ён, — першым чынам чрэзвычайку зробіць».

Было позна — блізілася поўнач. Чэкіст застаўся на ноч у Скальскіх. Паколькі ў кватэры было вельмі цесна, таму для яго і для Забавы паслалі на адным ложку.

Забава выйшаў на панадворак. Падаўся да адрыны, дзе стаялі нейкія ста- рыя калёсы. Там схаваў даволі вялікі пакет, які насіў на грудзях. Адзін рэваль- вер пакінуў у адзежы, а другі замацаваў пад дзяжку, падперазаную па голым целе. Калі вярнуўся ў кватэру, чэкіст ужо распранаўся; зняў кабуру з наганам і паклаў яго пад падушку. Зірнуў на Забаву і крыва ўсміхнуўся:

— Гэта на ўсялякі выпадак. Г арантыя. Часы неспакойныя...

— Слушна, — адказаў Забава, распранаючыся. Склаў вопратку на крэсле так, каб пакінуты ў кішэні рэвальвер нельга было намацаць зверху. Адначасо­ва сачыў, каб рэвальвер, які меў пры сабе, не выслізнуў у яго з-пад дзяжкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: