Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Палуднаваць я пайшоў да Брагіных. Заўважыў, што Лізка зрабілася да мяне вельмі ветлівая. Шапнула нават пра жаданне мне потым нешта сказаць, але некалі, не цяпер. Цікава, што? Даведаўся: на пачатак наступнага года прыпадае ейны дзень нараджэння. Выдатная нагода зрабіць ёй добры пада- рунак і прыручыць да сябе. Трэба як-небудзь тактоўна даведацца, што жадала б мець. Не хачу, каб дасталася Озімаву. Калі не мне, дык камусьці іншаму, толькі не яму. Але. не трэба спяшацца, каб не сапсаваць справы. Палкоў- нік правільна ахарактарызаваў яе. Легкадумніца.

Я цалкам заваяваў Юльку, найперш дзвюма пліткамі шакаладу, потым прыёмамі брухамоўства і нарэшце тым, што стаўлюся да яе як да таварыша, прычым — дарослага. Напрыклад, калі згатавала для мяне гарбату ў імбрыч- ку, дык запрасіў яе да стала, а выпіўшы гарбаты, запаліў сам і яе пачаставаў цыгарэтай, хоць заўважыў, што не ўмее паліць і толькі пускае дым.

А з брухамоўствам было так. Прачнуўся я раніцою; прыбраўся. У сусед- нім пакоі Юлька размаўляла з сяброўкай. Я трохі навучыўся брухамовіць калісьці ад выпадковага знаёмага, японца, і з дапамогай гэтага мастацтва не раз строіў жартачкі. Вось я і пачаў гаварыць пад ложак, да ўяўнага чалавека, каб начысціў мне боты — ён мне «адказваў». Заінтрыгаваная Юлька пастука- ла ў дзверы майго пакоя, і калі ўвайшла, падазрона агледзелася. Была здзіў- леная, бо нікога, апрача мяне, у пакоі не было. Прынесла мне мядніцу вады і зноўку абследавала пакой. Зазірнула нават пад ложак.

— З кім вы тут размаўлялі? — спытала нарэшце.

— З д’яблам.

— Няпраўда, д’яблаў няма!

— А ў мяне адзін ёсць.

Прамовіў некалькі сказаў пад ложак, за дзверы, да печы і адусюль адказ- валі мне чалавечыя галасы. Юлька была ў захапленні.

— Вось!.. Гэта штука!.. Гэта я разумею!..

Цяпер, калі я даваў ёй нейкія даручэнні, куляй імчалася, каб як найхут- чэй выканаць даручанае. Пазней чуў, як Юлька ў сенцах бэкала, верагодна, у бочку, што там стаяла. Імкнулася навучыцца майму штукарству. Але дзе там. Я ж запомніў яе песні, якія голасна спявала ў сваім пакоі, не звяртаючы ўвагі на тое, што я яе чую.

Адна з іх пачынаецца страфой:

З камсамольцам камсамолка На футбол усё хадзіла...

Потым мячык камсамолка Камсамольцу нарадзіла.

Заўважыў, што Юлька не мае аніякага сораму. Аднойчы ўвайшоў у іх пакой. Юлька, укленчыўшы на падлозе, мылася над мядніцай. Калі ўвайшоў, паднялася і расціраючы далонямі мокрыя грудзі, спыталася:

— Чаго вы жадаеце?

— Шчотку і гуталін. Іду ў места.

— Зараз.

Нават не захінулася ручніком, які вісеў на поясе. Як была, з голым торсам, пайшла ў кухню і прынесла адтуль шчотку і гуталін.

Калі б была дзіцём, я гэтаму б не дзівіўся, але мела 15 гадоў, і я чуў яе песенькі і размовы з сяброўкай, якія сведчылі, што была развітай дзяўчынай.

Спадарыня Жарская скардзілася:

— Пакута з той дзяўчынай, паночку! Не магу даць ёй рады. Са мной зусім не лічыцца. А ўсё муж нарабіў, што калісьці, у дзевятнаццатым годзе, аддаў у дзіцячы дом. Там з яе д’ябла зрабілі. з хлапчукамі на кулакі б’ецца!

— Чаму яе вы туды аддалі?

— Хлеба, паночку, не было. Голад. Рады былі аднаго рота пазбавіцца.

Заўважыў, што кабета сумуе па Вільні, за Польшчай, але не ведаю, як

ёй параіць, каб старалася вярнуцца на бацькаўшчыну. Не жадаю без пільнай патрэбы раскрывацца, а Юлька добразычлівая да мяне, пакуль ведае, што я — савецкі службовец; калі б вынюхала штосьці падазронае (а яна даходная), дык магла б мяне выдаць. Кветка, якая вырасла ўжо на савецкім гнаі, небяс- печная, атрутная.

Неяк адзін мой знаёмы сказаў:

— Няхай спадар пільнуецца! Тут нават сваіх трэба асцерагацца, бо шпія- наж увайшоў нават у сям’ю!

Так! так! Шпіянаж тут увайшоў ледзь не ў кожную сям’ю! Ведаю пра гэта добра.

Заўтра я вяртаюся ў Польшчу.

V. КУРЫЛЬНАЯ ПАПЕРА «Solali»

Жыццё журботнае І вельмі сумнае,

Няхай прынамсі Не будзе нуднае.

Яўгенія Яноўская

Ноч была цёмная. Зоркі, як дзяўчаты на луг, весела высыпалі на цёмнае неба і залётна міргалі залатымі вачыма.

Забава хутка крочыў наперад, бо дарога трохі падсохла, і побач гасцінца была добра пратаптаная сцяжына. Маглі, што праўда, здарыцца яму на той сцежцы не вельмі прыемныя сустрэчы, але разлічваў на добрыя дакументы, а найперш на выдатную зброю. Натуральна і ноч — даволі цёмная — была яго надзейнай хаўрусніцай. Вочы, звыклыя да цемры, асветленай бляскам зорак, бачылі мясцовасць на значнай адглегласці.

За вёскай Мядзведжына злева ад гасцінца пачуў яхканне сабакі. Спыніў- ся, некалькі хвілін прыслухоўваўся. Сабака ўядаў па-ранейшаму.

«Напэўна, на хутары», — падумаў. Рушыў далей.

Да брэху сабакі дадаўся звон жалезных путаў на конскіх нагах. «Пастухі з коньмі», — падумаў Забава.

Злева ад дарогі ляжаў вялікі, бясформенны, абымшэлы валун. На ім Заба­ва заўважыў застылую чалавечую постаць. Асцярожна наблізіўся. Гэта стаяў апрануты ў сярмягу падлетак, які, прапускаючы Забаву, пільна ў яго ўзіраўся. Забава быў у чорнай куртцы і цывільнай шапцы, бо вайсковую форму, занадта шырокую, аддаў на перашыў, і спадар Юзаф паабяцаў забраць яе ад краўца, калі той зробіць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: