Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Якое складанае жыццё! Галава трашчыць... Хацеў бы пра гэта што- небудзь прачытаць. Але калі і што?.. І навошта мне зараз наогул нешта па- знаваць? Можа, праз тыдзень мяне закапаюць? І што тады мне з набытых ведаў?.. Варта вучыцца і спазнаваць тады, калі потым ёсць час усім гэтым раскашаваць, карыстацца або прынесці карысць іншым. А цяпер? У маім ста- новішчы? Шкада часу!.. Лепш піць!..

VI. ПА-ЗА СВЯДОМАСЦЮ

На гармоніку нам Стах Так зайграў, што проста жах! І данізу галавой Мы затаньчылі з табой.

(З песенькі злодзеяў)

Забава прачнуўся позна. Янкі і Уладзіка ў хаце не было. Устаў і апрануўся. Некалькі разоў прайшоўся па пакоі. Заўважыў пад ложкам бутэльку гарэлкі. Узяў у рукі. Была амаль поўная. Адкінуў галаву і доўга каўтаў. Выпіў амаль палову. «Можа, пайсці да гаспадыні па закуску»? — падумаў.

— Няма чаго, абыдзецца!.. — услых адказаў сабе.

Запаліў цыгарэту і доўга сядзеў задуменны, гледзячы кудысьці ў кут пакоя, пад столь. Жмурыўся. Усміхаўся. Выкурыўшы цыгарэту зноў узяў у рукі бутэльку. Перакуліў дном дагары, зірнуў пад святло, а потым вялікімі глыткамі выпіў рэшту гарэлкі. Зноў запаліў цыгарэту і выйшаў на вуліцу. Кро- чыў хутка, пераскокваючы праз пасля ўчарашняга ліўня лужыны.

Калі мінуў чыгуначны пераезд, сустрэў калегу, Янку Казлоўскага.

— Куды, пане? Можа, да нас? — здалёк ужо галёкаў Казлоўскі.

— Да Янкі.

— Можа, пан зойдзе ў чыгуначную лазню? Пан увесь час у дарозе, нават вымыцца няма калі. А ў нас лазня: я скажу!

— Не маю бялізны на змену. Трэба ісці ў горад і купіць.

— Гэта факт. Але ведае пан што? Я дам чыстую бялізну. Сваю змяню дома, а вашу вазьму памыць. Згода?

Забава пайшоў з ім мыцца. Выпітая нашча гарэлка падзейнічала там на яго моцна. Калі выйшаў з парылкі, дзе Казлоўскі па-руску вылупцаваў яго бярозавым венікам, быў зусім п’яны.

Праз гадзіну Забава з Казлоўскім апынуліся на чыгуначнай электрастан- цыі. Малы столік быў застаўлены рознымі пляшкамі і халоднымі закускамі. Хтосьці паказаў яму набыты нядаўна браўнінг.

— Зірні, пане, ці добры?

— Трэба выпрабаваць... Запусціце рухавік!

Неўзабаве заведзены рухавік запоўніў шумам велізарную залу, глушачы рэвальверныя стрэлы... Забава, павольна цэлячыся, стрэл за стрэлам дасылаў кулі да замацаванага на тоўстым драўляным аскабалку папяровага аркуша... Стралялі і інтпыя...

Змяркалася, калі іхняя купка з пяці чалавек кіравалася на Слабодку.

Апынуліся ў вялікай зале, мэбляванай танна, але з прэтэнзіяй. Было там некалькі вясёлых, коратка апранутых жанчын і некалькі мужчын. У паветры насіліся смех, крыкі і вясёлыя жарты.

Зноў палілася гарэлка: салодкая і горкая, чыстая і разведзеная. Хтосьці п’яны крычаў ахрыплым голасам:

Першы шынок — там пад дубам —

Гуляй, Маня, з залатым зубам...

Ножка ўлева! Ножка ўправа!

Сёння, сёння, улева!

Сёння, сёння, управа!

Тара-дзіра-дзіра! Тара-дзіра-дам!

Та-тара-дзіра-там-там!..

Перад вачыма Забавы яркімі плямамі віравалі жаночыя сукенкі, праплы- валі вясёлыя твары, узбуджаныя воклічамі, спевамі, музыкай і алкаголем. Было яму весела і вельмі горача; жадалася смяяцца, спяваць, размаўляць, але ён не мог затрымаць у галаве думак, якія хутка, быццам кажаны, мітусіліся ў полі ягонай свядомасці. Стукаў нагамі аб падлогу ў такт песенькі і ківаўся ўправа-ўлева.

Другі шынок — у Мэера —

Гуляй, Маня, як халера:

Ножка... ножка... права!

Сёння... лева...

Гукі гусцелі. Усё шпарчэй віравалі ў паветры. Штораз аддаляліся. Постаці людзей у пакоі ўсё больш расставалі ў паветры. Гублялі абрысы.

Хтосьці даў яму ў рукі гітару. Дзейнічаў аўтаматычна — хацеў яе настроіць. Круціў пальцамі калкі грыфа, удараючы адначасова па струнах, але гукі інстру- мента не даляталі да вушэй, толькі драпалі твар і казыталі ў носе. Здзівіла яго гэта. Засмяяўся і выпусціў з рук гітару, якая з енкам пакацілася па падлозе.

У куце рваў паветра гармонік і даляталі ўрыўкі песні:

Трэ... ці... нок... Нэймана.

Гуля... аню... хана...

Ножка...

а. а. а.

та. та. та.

ха-ха-ха-ха-ха...

Усё патанула ў хаосе гукаў, у віры слоў і крыкаў, заліве смеху. У павет- ры, як камбалы ў вадзе, плавалі чорна-белыя чалавечыя галовы, дрыжэлі бясформенныя постаці прысутных. Востры водар поту казытаў ноздры. Пакой хадзіў ходырам, падлога трэслася пад нагамі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: