Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Цяжкі сон перарваў хваравітыя трызненні Забавы. У горадзе ж ланцуг аблавы зацягваўся ўсё шчыльней і шчыльней, пасоўваючыся ў кірунку чыгу- начнага вакзала.

* * *

У той час, калі Забава, ахоплены хваравітымі мроямі, блукаў па вуліцах места, дыверсійная банда Аўдзея перайшла польскую мяжу на стаўпецкім адрэзку, кіруючыся на паўночны захад.

Было іх чатырнаццаць. Мелі кароткаствольную і доўгую агнястрэльную зброю, гранаты і адзін кулямёт. Іхнім заданнем было: тэрарызаваць польскую буржуазію на ўсходніх ускраінах Польшчы, рабіць напады на маёнткі, палі- цэйскія пасты, цягнікі, вайсковыя аб’екты, а таксама весці акцыі сабатажу. Наогул мэтай была дыскрэдытацыя польскіх улад у вачах простых грамадзян.

А дзявятай увечары яны наблізіліся да хаты малазямельнага селяніна Галёшы. Пастукалі ў акно. Сказалі, што паліцыя. А калі ім адчынілі дзверы, уваліліся ўсярэдзіну як рабаўнікі, крычучы: «Рукі ўгору! Ні з месца! Хто зру- шыцца, кулю ў лоб!» Ахопленыя жахам, жыхары хаціны ў беднай саматканай бялізне стаялі пасярэдзіне пакоя і дрыжалі са страху. А «грозныя бандыты» раўлі: «Давай грошы! Дзе ў цябе золата, срэбра, даляры, каштоўнасці?!» Аднак у хаце, дзе часта не хапала бульбы, насуперак старанна праведзенаму ператрусу, анічога каштоўнага не знайшлі. Забралі з сабой толькі боты, два старыя кажухі, сувой палатна, некалькі сыроў і боханаў хлеба.

Жонка Галёшы, кабеціна за сорак, стаяла басанож на глінянай падлозе. Рукі ўскінутыя ўгару. Адзін з дыверсантаў падышоў да жанчыны, і абхапіўшы яе, пацягнуў да ложка. Жанчына заплакала:

— Людзі, дайце мне спакой! Я хворая на жаночую хваробу. Два гады з мужам не сплю.

Згвалтавалі яе ўпяцёх, а потым са смехам абпалілі ёй запальніцай валасы.

Заданне выконвалася — «буржуазія» калацілася ад страху!.. Начальнікі ў Менску, а Троцкі ў Крамлі маглі цешыцца.

* * *

Забава абудзіўся позна ўначы. Моцны боль адчуваўся ва ўсім целе. Смажы- ла. Напачатку не мог зразумець, дзе ён, а калі зарыентаваўся, дык ледзь-ледзь здолеў знайсці дзверы і выйсці ў сенцы, дзе стаяла бочка з вадой. Не было ані- якай пасудзіны, якой мог бы набраць вады. Схіліў галаву ўніз і піў, піў, піў.

Вярнуўся ў пакой, кінуўся на ложак і зноўку заснуў мёртвым сном. Наступным разам прачнуўся вельмі позна. Здзіўленымі вачыма глядзеў на дзённае святло і на пакой. Моршчыў лоб. Хацеў нешта прыгадаць і не мог.

«Было нейкае дзівацтва! — прашаптаў. — Але якое?»

Позірк ягоны ўпаў на наган, які ляжаў на стале, і раптам у памяці ўсплы- ла адна падрабязнасць з учарашняга (астатняе назаўжды патанула ў хвалях забыцця). Падрабязнасцю той быў стрэл. Гук стрэлу і агонь, які працяў начную цемру.

«Можа, я забіў Янака?» — падумаў. Падышоў да стала і ўзяў у рукі рэвальвер. У маленькім барабане было ўчора сем патронаў. Памятаў гэта добра. Цяпер убачыў толькі пустыя гільзы.

Забава хутка апрануўся і пайшоў да чыгуначнай электрастанцыі, дзе пра- цаваў Янка. Калі апранаўся, пачуў за сцяной гутарку гаспадыні з суседкай:

— І там таксама былі бандыты?!

— Усюды, усюды, мая дарагая!

— О Езус! Які страх! Хто ж гэта мог быць?

— Муха. Яго ўсе пазналі!

— Гэта нягоднік!..

— Ну скажыце!..

Забава чуў тую гутарку, але не надаваў ёй ніякага значэння. «Глупства плятуць! — падумаў. — Муха не можа тут дзейнічаць!»

Даволі добра ведаў арганізацыю савецкіх дыверсійных атрадаў. Ведаў, што Муха мае іншы маршрут, што з дапамогай памежнага атрада дзейнічае ў Цімкавічах і праходзіць мяжу пераважна на тым адрэзку. Паколькі гэта было на значнай адлегласці ад мяжы, таму прабрацца сюды з бандай яму было б вельмі цяжка і небяспечна.

У задуменні Забава хутка крочыў вуліцай. Зусім не заўважыў, што за ім ішлі людзі, якія жыва жэстыкулявалі. Да іх неўзабаве далучыліся паліцэй- скія. Калі падымаўся на прыступкі вакзала, на яго з усіх бакоў скіравала- ся зброя.

— Рукі ўгору!

— Што здарылася? — спытаў здзіўлены Забава, бачачы пры сабе гэткае шматлікае суправаджэнне.

У яго адабралі рэвальвер і адвялі ў пастарунак. Атачылі моцнай аховай. Паліцыянты вывучалі дакументы, якія знайшлі ў ягоным партаманеце.

— Добрая работа, што, не?

З прызнаннем круцілі галовамі, разглядаючы паперы — польскія і савецкія.

— Грошай таксама мае даволі шмат!

— Даляравая прафесія.

Пасля на пост панайшлі невядомыя Забаву людзі і пачаліся вочныя стаўкі. Адна за адной.

— Гэта той. — казала нейкая жанчына, баязліва гледзячы на Забаву.

— Гэта той, — паўтарылі іншыя: мужчыны, жанчыны, і нават дзеці, пры- водзячы пры гэтым разнастайныя падрабязнасці яго ўчынкаў з учарашняга вечара.

«Што я нарабіў?» — думаў здзіўлены Забава, напружваючы памяць, але абсалютна нічога не мог прыгадаць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: