На працягу некалькіх дзён слыў (ды і быў) сенсацыяй места. Нават з вая- водства прыехаў нейкі начальнік, высокая шышка, і спытаў яго:
— Га?.. Што за тып? Хто такі?
Забава сказаў. Чыноўнік адышоў здзіўлены і відаць незадаволены, што ўбачыў не «грознага бандыта», а звычайнага чалавека.
Толькі на чацвёрты дзень Забаву вызвалілі з-пад арышту і вярнулі яму зброю і дакументы. Зразумела, з прычыны вышэй пералічаных здарэнняў ён меў шмат непрыемнасцей ад сваіх начальнікаў.
— Нічога, зусім нічога не памятаю, што рабіў, — казаў Забава. — Роўным лікам нічога не памятаю! — паўтараў шматкроць.