Шрифт:
Забава ішоў праз пакой, які здаваўся яму бясконцым. Старанна абмінаў перашкоды, якіх ў рэчаіснасці не існавала.
Быў непрытомны. Наблізіўся да дзвярэй. Ззаду жудасна роў п’яны голас:
Пане участковы: дождж крапае!
Тра-та, дзі-та-та!
Ідуць дзеўкі з парада!
Тара, дзіта-та!
Э-е-е-е-эх!
Тара-дзіта! Тара-дзіта!
Гукі чапляліся за вопратку, ападалі на душу, лізалі твар, казыталі шыю, тузалі за валасы, зазіралі ў вочы.
Забава шырокім рухам, рыўком адчыніў дзверы. Стаў твар у твар з ноч- чу. насустрач цёмнай адхлані. Стаяў. Ківаўся.
Ступіў крок за парог. за парог хаты і... страціў прытомнасць.
* * *
«Мне трэба. Я павінен ратавацца, вакол яны, чырвоныя, гоняцца. ідуць па следзе. о! о!.. ужо блізка!..»
Дзверы рэстарана «Вільнянка» шырока расхінуліся. Усярэдзіну з імпэтам уляцеў з калідора скразняк. На парозе спыніўся высокі, сухарлявы маладзён у чорнай скуранцы. На галаве меў белую папаху, заламаную назад на казацкі манер. У руцэ трымаў наведзеную на залу цьмяную матавую рулю нагана.
— Рукі ўгору! — загучалі па-расейску прамоўленыя словы.
Халодныя, шэрыя вочы ўчэпістым позікам трымалі залу. Голас прагучаў
рэзка. Свіснуў у паветры, як шпіцрутэн. Вусны сцяліся ў цвёрдую тонкую лінію. Твар быў быццам вычасаны з каменя.
У зале ўсё замёрла. Камічна выглядалі людзі, седзячы пры століках з пад- нятымі ўгору рукамі (некаторыя трымалі ў далонях відэльцы і нажы), смеш- ныя тым, бо нідзе мы не бачылі іх у такіх бессэнсоўных позах. Выглядалі так, быццам умольвалі кагосьці ўверсе пра літасць, або жадалі схапіць нешта нябачнае, што вісела ў паветры пад столлю.
Забава хуткім, цвёрдым крокам прамераў залу і накіраваўся за буфет. Убачыў перакошаны ад жаху жаночы твар, расшыраныя, нерухомыя зрэнкі. Узяў яе за руку і пацягнуў за сабой да выхаду. Паслухмяна ішла за ім. Была як загіпнатызаваная. Пагляды прысутных беглі за гэткай гратэскавай парай. Зніклі за дзвярамі.
Госці па-ранейшаму трымалі рукі паднятымі ўгору. Раптам адзін, які сядзяў пры дзвярах у кухню, уцягнуўшы галаву ў плечы, скокнуў у тыя дзверы. У кухні падбег да расчыненага акна. Цішыню восеньскай ночы прарэ- залі адчайныя крыкі:
— Бандыты! Бандыты! На дапамогу! Ратуйце!..
Забава вывеў сваю паланянку за парадныя дзверы рэстарана. Наблізіў галаву да яе твару і ціха па-расейску прамовіў:
— Калі ласка, пакажыце мне дарогу на вакзал.
Жанчына здзіўлена глядзела яму ў вочы, потым выцягнула руку ў кірунку вакзала, які знаходзіўся на адлегласці 200—300 крокаў ад іх, і ліхтары якога былі адгэтуль выразна бачны. Забава адпусціў яе руку і пайшоў у паказаным кірунку. Жанчына засталася адна на вуліцы і пазірала яму ўслед.
* * *
Вакол Забавы кружлялі нейкія варожыя цені. Уявілася яму, што яго атачае жалезнае кальцо аблавы, якое ён прагнуў разарваць, з якога абавязкова хацеў выбрацца. «.Там. там вольная дарога . там поле, лес.» Пайшоў управа вузкім завулкам, слаба асветленым вынырнутым з-за хмараў месяцам. Убачыў перад сабою двух узброеных людзей. Цяжка, павольна шлэпалі па балоце насустрач. Рынуўся наперад. Замахаў перад іх вачыма наганам.
— Рукі ўгору!
Загад выканалі неадкладна.
Зайшоў ззаду і, пакінуўшы іх на вуліцы, рушыў далей. Не чулі ягонага адыходу і таму доўга стаялі ўкамянелыя.
«Каб толькі да лесу. толькі да лесу. Каб толькі выйсці з места!»
* * *
Сярэдзінай доўгай вуліцы ішоў чалавек. Гэта быў злёгку падпіты шавец, які вяртаўся аднекуль дадому. Ішоў кульгаючы, бо меў адну нагу кароткую. Быў задуменны.
— Рукі ўгору! — пачулася паблізу.
— Што-о-о?.. — не зразумеў шавец.
Раптам заўважыў перад носам чорную рулю рэвальвера і ледзь не сеў ад страху. Забава ўзяў яго левай рукой пад локаць, а правай прыціснуў да ягонай скроні халодную рулю нагана.
— Вядзі мяне за мяжу!.. І глядзі, бо. башку развалю! — сказаў Забава па-расейску.
«Вар’ят!» — падумаў шавец.
— Добра, добра, пане? — прамовіў, паскараючы хаду і яшчэ мацней куль- гаючы.
Паблізу складскіх будынкаў «Жалезабетону» шавец спыніўся.
— Можа, пан дазволіць мне на момант адысці. па сваёй патрэбе?..
Забава кіўнуў яму галавой.
Шавец адчыніў брамку і ўвайшоў на шырокі падворак. Забава застаўся на вуліцы. Шавец нетаропка прачыніў брамку і павольна замкнуў зашчапку, потым пабег да высозных стосаў драўніны і прастакутных цаглін. Як пацук, запоўз у нейкую дзюрку і схаваўся там. Калі Забава пачуў тупат уцека- ча, скокнуў да брамкі. Але яна была зачыненая. Адбег на сярэдзіну вуліцы і з разгону рынуўся на высокі плот, наверсе якога, на доўгіх тычках, віўся нацягнуты ў некалькі столак калючы дрот. Дзеручы адзежу і калечучы далоні, апынуўся за плотам.