Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А на ганку, асветлены зарывам, стаяў кароль Якуб і, абапіраю-чыся на шаблю, глядзеў на агонь, як Нерон на пажар вечнага горада.

Паплавец перад ім нагадваў поле бітвы: у карцінных позах ляжалі людзі, збіўшыся ў кучу; блукалі, хістаючыся, параненыя ў бітве з Бахусам.

Шляхта піла ў зале. Елі, пілі, зноў елі і зноў пілі. Ялавічына, бараніна, смажаныя гусі, кюмель, мёд, гарэлка - усё знікала ў бяздонных жыватах, і Яноўскі ледзь не плакаў. Яноўшчына была спустошана да канца. Нарэшце і ён сам пачаў есці і підь. Што ж зробіш?

Стогны з кутка спынілі на хвіліну піраванне. Гэта нагадвала скаргі грэшных душ у пекле, але гэта стагналі пераможаныя:

– Развяжыце, развяжыце нас. Есці хочацца, есці. Разарацца, дык весела.

Кароль Якуб, якога падтрымлівалі пад рукі, падышоў да павержаных.

– Ага, аману просіде. А маёнтак аддасі?

– Аддам, годны рыцар, аддам.

– Кажы - кароль

– Кароль, каханенькі, кароль.

– Дык вось, з маёнтка - прэч. Паспрабуеш зноў захапіць -галаву скручу. Аддасі пану Яноўскаму дваццаць кароў, трыццаць авечак, шэсцьдзесят гусей і іншае - па ліку з’едзенага і выпітага. Іначай - канец табе.

– Добра ўжо, аддам, аддам.

– А дараваць табе - справа гаспадара. Зараз дашлеш аднаго гайдука па бацькоў майго высакароднага пляменніка і другога - па кантрыбудыю. Каб ранідою ўсё гэта было тут. А зараз - развязаць.

І кароль падягнуў Ваўчанецкага віцаю ніжэй спіны на знак падначалення, а пасля падалаваў у вусны.

– Ён вялікі, ён мудры!
– задягнулі старую песню прыдворныя Знамяроўскага.
– Ён умее пакараць і ўмее літавадь.

П’янка цягнулася далей. Кароль і Ваўчанецкі брахалі пра старыя подзвігі, цалаваліся, ляпалі адзін аднаго па спіне.

Калі змрок знадворку стаў асабліва густым перад світаннем, двор і дом нагадвалі судэльнае пабоішча. Героі ляжалі паўсюль, як трупы, смурод цягнуўся ад дагараючай адрыны.

Свіння, што нейкім дзівам не трапіла ў кадёл, хадзіла па двары і, задумленна рохкаючы, цалавала рыцараў у твары.

За сталом засталося не больш дзесяці чалавек. Кароль і Ваўчанецкі кудысьці зніклі. Медыкус дзяўбаў носам.

Яноўскі, якога амаль не трымалі ногі, даплёўся да дзвярэй і, чапляючыся рукамі за сценкі (моц божая: я ад плота, а яна да плота), пацягнуўся калідорам.

І тут ён натрапіў на нешта такое жахлівае, што хмель адразу выскачыў з галавы.

Упоперак калідора ляжалі два гайдукі і сам пан Ваўчанецкі, а на іх, з голаю шабляю, - Знамяроўскі. Ляжалі ў лужыне крыві.

– Здрада!
– нема закрычаў Міхал.
– Ваўчанецкі завабіў караля і здрадліва забіў яго. О подлыя!

Прыбеглі людзі. Аслупянелыя, сталі яны над трупамі, з-пад якіх негустая чырвоная лужына распаўзалася далей і далей.

– Гора нам!
– залямантаваў нехта.
– Забілі караля! Упаў ты, паражоны рукою здрадніка! Змагаўся, як леў! Трох забіў!

Медыкус расштурхаў людзей і схіліўся над трупамі. Памадаў пульс. Пасля прыўзняўся і махнуў рукой.

– Што з ім?
– трывожна спытаў Міхал.

Медыкус плюнуў:

– Свіння. Выбраў месца, каб апрастацца. Вось што бывае, калі п’юць без меры і не закусваюць. Насматкаўся чырвонага віна, лайдяк.

– Можа, дапамагчы чым?
– спытаў Міхал, усё яшчэ не разумеючы.

– Нашто?! Ён зрабіў самае лепшае, што можна было. Ну, калі вам так хочацца, дык засуньце яму яшчэ два пальцы ў рот.

У адказ “забіты” кароль моцна захроп, і яму адказаў пяшчотным насавым свістам “здраднік” Ваўчанецкі.

Так скончылася вялікая цыганская вайна, адна з самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы. Вялікую славу здабылі ў ёй усе мужныя змагары. Але і страты былі вялікія: адзін шляхцюк адбіў пячонкі, упаўшы з воза; два захлынуліся віном у склепе; пяць чалавек абпіліся да смерці. Яны загінулі за радзіму. Забітых агнястрэльнай і халоднай зброяй не было. Параненых было шэсць. Кантужаных атынкоўкаю - тры. Акрамя таго, “кароннаму суддзі” вышэйпамянёная свіння ад’ела вуха. Свінню за гэта раніцаю прысудзілі да страты і з’елі пад чорнай падліваю. Нарабілі брыдкасцей і насваволілі - у ахвоту.

А калі раніцаю Яноўскі, перадаўшы спустошаны маёнтак бадькам, паехаў паўночнай дарогаю разам з Ваўчанецкім (іх памірылі) да караля Якуба, які яго не адпускаў, на паўдзённай дарозе да Яноўшчыны можна было пабачыць павучальны малюнак: цягнуліся шляхам каровы, бэкалі авечкі, везлі на вазах гусей і бочкі віна. Каля вазоў крочылі пахмурныя хлопы Ваўчанецкага.

Пераможаны, згодна з рыцарскім гонарам, сумленна пладіў кантрыбудыю сялянскай худобаю. Сам ён аддаў толькі віно.

Дзядзькі ішлі панурыўшыся, пахмурна гледзячы пад ногі. З хат удякаў пах малака, удякала няпэўная сялянская сытасць

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: