Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Няправільнае аблічча, і ўсё адно - такіх не забываюць.

І, як здагадка, мяне кальнула іголкай у сэрца.

– Ірына.

Дык вось каго яны вывозяць! Рызыкаваць не жадаюць. Думаюць, што выручадь паляціць і зніме аблогу. Нядобра, паны.

А ў яе вейкі задрыжалі і рот прыадкрыўся:

– Радуйся, пан, радуйся, пані Любка, загубілі вы жыццё маё. Ды, відадь, ляцідь сокал, калі вароны ўзграялі з перапуду.

– Рушай!
– махнуў рукой пан.

І загрукаталі па плітах вазы, заскакала полымя паходняў. І стала ўсё гэта падобна на д’ябальскі шабас.

А твар пані Любкі стаў зусім страшны, нават зубы выскаліліся не як у чалавека. І ўжо калі драбіны пачалі ўязджаць у браму -даляцеў адтуль добра чутны голас:

– Запраданец. Юда. Веру прадаў, братоў прадаў. Хай згіне твой род.

Астатнія ўзвылі на калёсах - шмат хто, напэўна, і гаварыць развучыўся. Але начальнік варты стрэліў некалькі разоў, і стала цішыня.

А Кізгайла стаў пры апошніх словах такі страшны, якім я ніколі не бачыў чалавека: скулы абцягнутыя, вочы ўтрапёныя, губу закусіў.

Любка паклала яму руку на плячо - скінуў. І адразу сагнуўся ў хрыбце.

А ад брамы, з-пад самай аркі, той самы голас, усё яшчэ ціхі і на музыку падобны:

– Здохні, Кізгайла.

А потым упала за імі рашотка. Быццам адрэзала.

І пайшоў да сябе ў пакой, не вытрымаў.

Лёг на пасцель у ботах - назнарок - і назнарок стаў глядзець на свечку і думаць на сваёй мове. Я пачаў занадта шкадаваць гэтых чужых людзей і, калі шкадую, думаю па-іхняму. А гэта не на дабро.

А я ж толькі ўраджэнец кантона Швіц. І наёмнік. Я служу за грошы, і не мая справа судзіць таго, хто мне плаціць. Вось калі ён пакіне мне плаціць - я яго самога прадам, каб заплаціць хлопцам, ды яшчэ і праламлю яму чэрап - за бессаромнасць.

І трэба, трэба думаць на сваёй мове не толькі ў баі. Божа, як даўно я адрэзаны ад радзімы, і няма мне звароту туды.

Ужо дзевяць год. Нават пятнятптятть.

Дзевяць год назад я зразумеў, што ў Германіі мне і маім хлопцам няма чаго рабіць, што там стаў прастор для баязлівасці, вераломства і скнарлівасці. А мы халодныя на полі бітвы і ўскіпаем, калі нам не плацяць.

Акрамя таго, гэтыя немцы называлі нас валляватымі чарцямі і белымі неграмі, хаця ні валляватых, ні альбіносаў сярод нас не было, а былі ўсе такія хлопцы, што адзін мог аддубасіць трох ураджэнцаў кілбаснага раю.

Калі нам усё гэта абрыдла, мы падаліся сюды. Калі грошы ў руках - ці не ўсё адно, якое неба над галавою?

І вось я тут і нават крыху стаў разумець гэтых людзей (да канца іх, відаць, і сам пан бог не зразумее).

У іх халодныя зімы, пякучыя леты і ў крыві то мароз, то агон. Яны верныя, як немцы, але больш за іх неразважлівыя і ярасныя ў бойцы.

Але самае надзвычайнае - іхняя смерць.

Калі памірае іспанец - гэта жудасна. Я не бачыў больш вартага жалю відовішча. Ён мужны і жорсткі, але тут ён дрыжыць і цалуе каўчэжац з мошчамі. У іх ды яшчэ ў тых, што на поўдзень ад ракі По, бязлітасны і няўмольны бог, чысцец і полымя. Калі памірае швейцарац, немец або француз-гугенот - ён памірае цярпліва, бо спадзяецца на літасць пасля раскаяння.

А гэтыя паміраюць спакойна - за іх заступаецца божая маць, -так спакойна, быццам у іх шчырыя сяброўскія адносіны і з богам і з чортам. І мне здаецца, што яны не вераць у тое і ў другое. Уголас я гэтага не скажу - надта смярдзіць на зямлі смаленым.

Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага і кампанейскага народа. І я не бачыў горшых паноў, чым тыя, што стаяць над ім. Яны ўзялі горшае ў Літвы і шляхты, не паквапіўшыся на іх дабрачыннасці і згубіўшы свае.

Каб я быў тутэйшым каралём, маё царства было б даўжэйшым за евангельскае. Тутэйшым людзям мала трэба: толькі штодзённая луста хлеба з салам, гарэлка на свята. І яшчэ дабрата. Калі з імі добры

– яны зробяць усё. Нават калі не будзе сала і гарэлкі, толькі павага.

А тыя, хто пастаўлены над імі, - бедная дзяўчынка, бедныя шэрыя вочы!
– тыя, хто пастаўлены над імі воляю Сатанііла, па неразумнасці і карысталюбству свайму даўно пазбавілі іх павагі, а цяпер адбіраюць хлеб і дрыжаць у замках, выдаткуюць у сто разоў больш на нямецкіх, шведскіх і вергерскіх наёмнікаў, бо свае не хочуць іх абараняць.

Я, вядома, не кажу пра швейцарцаў. Паноў на тое і стварылі, каб даць нам хлеб надзённы, калі ўжо яго не могуць на даць нашы ледавікі.

Ах, зямля ты, зямля, чужая і ўсё ж як быццам ужо трошкі і свая! Не да ладу, не да ладу нешта на табе. І, верыцца, хутка тут усё затрашчыць.

Я перавярнуўся на спіну і зноў непракметна стаў думаць па-іхняму. Спахапіўся і пакінуў: ленаваўся. Ды пра такое па-нашаму і нельга падумаць.

Цяжкія ішлі часы. Развялося шмат жабракоў, юродзівых, разбойнікаў. Агнявыя слупы гулялі ў небе, чаго зроду не было.

І ўціск рос, і голад дзяцей, і ганьба дарослых. І ў гэтыя цяжкія гады сталі людзі верыць у такое, ад чаго раней адхрысціліся б і забылі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: