Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
Пасля яе зала нагадвала поле пабоішча, і гайдукі пачалі ўжо сцягвадь некаторых гасцей, што абражалі апетыт параўнальна цвярозых, у “мярцвецкую”. Дзіва, але мітрапаліт стаў амаль цвярозы, і толькі збытак вінных пароў выходзіў праз яго голую галаву, якая курылася, як вулкан.
Знамяроўскі сядзеў арлом. Азызлыя шчокі падабраліся, у карых вачах з’явіўся агеньчык, нос, падобны на піпку, міла чырванеў.
Усё было добра. Дзяржава яго была вялікая, сам ён быў цар цароў, эканоміка была ў парадку, пілі і елі дасхочу. Нават эмігранты з іншых краін (у асобе Яноўскага) прыпадалі да яго ступакоў. Велічны жывот караля ляжаў на каленях, доўгія рукі былі падкладзены пад зад, на твары блукала шырокая ўсмешка, і нават вочы замасліліся ад асалоды. І самыя думкі былі прыемнымі.
Ён мацнейшы за ўсіх, цыганы дрыжадь пад яго позіркам, улада над акругай поўная. Што можа зрабідь яму кароль? Праўда, царыца дабіраецца да яго зямлі, дзеліць Польшчу, але чорт яе бяры. Яму, Знамяроўскаму, і пры царыцы будзе не горш. А калі надта ўжо не спадабаюцца новыя парадачкі - можна разам з падданымі адкачаваць туды, дзе яшчэ будудь залатыя шляхецкія вольнасді. Ды не, не папусціць бог. Гэта ж такая сіла, шляхта! Хоць бы і ён нават?! А добры мой народ заўсёды дапаможа. Ён сваё панства любідь, шануе, ледзь не вышэй за пана бога ставіць. За дзевяць год улады ніхто сур’ёзна нават і не думаў абурацца. А надумаецца - скручу.
– Келіх сюды, свінтухайлы!
А медыкус, седзячы ля Яноўскага, раптам спытаў:
– Ведаеце, чаму тут так п’юць... не на жыццё, а на смерць?
– Людзі тут такія, - разгубіўся Яноўскі, - тут ужо нічога не зробіш.
Медыкус непрыемна скасавурыўся:
– Глупства! Мы любім підь не больш і не менш, як усе іншыя людзі на зямлі. Але мы - гной пад нагамі чужынцаў. Нават у жыцці сваім ніхто ў гэтым праклятым каралеўстве не ўпэўнены. А гарэлка -гэта сябры, гэта - пяць - дваццаць - тысяча шабляў такіх сабутэль-нікаў, узнятых на тваю абарону, калі нападзе мацнейшы сусед. Няма цвёрдай улады - пануе моцны, мы пём. Простая механіка? П’янствуюць людзі - значыцца каралеўства гіне. Верная прыкмета. П’юць, каб забыць, каб заліць гора і знішчыць няўпэўненасць. Але галоўным чынам, каб прыдбадь сяброў.
І ён спапяляючым позіркам паглядзеў на шляхцюка, які “скакаў”, адрываючы на які-небудзь дзюйм ногі ад падлогі, крудіў галавою і вывяргаў брыдкую лаянку.
– Дурныя людзі. Усё не па-людску. З самага пачатку толькі і робяць, што гандлююць радзімай. Магутная цыганская дзяржава... П’юць, як свінні. Дзеці нараджаюцца ідыётамі: яны яшчэ ў чэраве маді атручаныя гарэлкай. Ёлупы і юродзівыя! І за ўсё гэта запладяць нашчадкі. Ім яшчэ рыгнецца за кожную нашу чарку, за кожную ноч распуты. Яны будудь кашчавыя, слабыя на цела і мозг.
Яноўскі хацеў адказаць яму, але пабачыў, што кароль заве яго пальцам. Ён падышоў да яго. Знамяроўскі глядзеў на яго вар’яцкімі вясёлымі вачыма.
– Што , пасол, нудзьгуеш?
– Наадварот, мне весела, вялікі кароль.
– А мне нудна. Насмяшы ты мяне, пляменнічак. Насмяшыш -шкадаваць не будзеш, шчыра кажу. Загаўкай, ці што...
Яноўскі маўчаў. У гэтую хвіліну ён лепей даў бы сябе разрэзадь на кавалкі, абы не смяшыць гэтага тлустага кабана. Ён упарта сціснуў зубы.
Знамяроўскі пазяхнуў.
– Нудна мне з вамі. Адракуся я хутка ад трона і пайду... у манастыр. Буду там сабе бога маліць, бо з дурнямі жыць не хачу. Вас, дурняў, і да Масквы не перавешаеш... Жыць буду ціха, пад званы. Дам ігумену куку ў руку, каб пахаваў мяне ў царкве. Бога, дурня барадатага, модламі падману. Сядзіш вось тут у мяне, гарэлку маю жарэш...
Яноўскі не вытрымаў. З ім яшчэ ніхто так не размаўляў:
– Маўчыце, пан кароль. Як бы не давялося вам казе пад хвост глядзець... Задзярэш зараз пяты, чорт гладкі!
Знамяроўскі задікавіўся гэтай перспектывай:
– Ану... ану, давай. Паспрабуем. Бач ты, нахаба якая! Прыйшлі ў маю хатку ды б’юць майго татку... Ах ты, падла. Давай... паспрабуем, хто пяты задзярэ.
І крыкнуў гайдукам ля дзвярэй:
– Ану, паршыўцы, цягніце сюды палкі. Рыцарскі турнір!
Праз якую хвіліну абодвум далі тонкія доўгія палкі, і Знамяроўскі з нечаканым спрытам падвёўся і стаў у пазіцыю. Абодва стаялі адзін супрадь другога, як баявыя пеўні, і нават чупрынка на галаве караля вельмі нагадвала грабеньчык.
Кароль зрабіў выпад - Яноўскі адбіў ягоную палку. Некалькі хвілін яны скакалі адзін вакол другога, саплі. Толькі і было чувадь:
– Я табе, булавешка дурная, ногі ў спіну пазаганяю.
– Я табе, дзядзечка, дам на пазвон.
– Мазгавешку расквашу, галадранец.
– Бач ты, кароль... (Трах-тах!) А ў самога бажок на нітачцы!
(Бах!)
– Свіння не нашага бога! (Грук-грук!)
– У мазгаўні вычаўрыла.
У наступны момант ляпнула, як палкай па гарлачу. Вакол зарагаталі, загігікалі. Яноўскі, адчуваючы, як на галаве наліваецца вялізны гуз, утрапёна замахаў палкай, шмякнуў па нечым.