Вход/Регистрация
Лятучы Галандзец
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Якубовіч раптам звяла бровы.

– Прабачце, я такая нецікаўлівая... А магчыма, i просто не хацела запытаць... 3 кім, уласна кажучы, я размаўляю?

Лявон нахмурыўся.

– Гэта, магчыма, было i лепш. Як у вагоне: асабліва лёгка размаўляецца, бо не ведаеш, з кім.

– Але ж гэта не таямніца?

– Не, вядома. Маё прозвішча Лявон Касачэўскі.

Звычайна за гэтым ішло трохі здзіўленае "о-о" і пасля пусценькі шчэбет. Менавіта так было з Анэляй, i таму Лявон не любіў i баяўся свайго прозвішча. Ён лічыў, што яго трэба прымаць такім, які ён ёсць, а вершы - гэта другараднае.

Але ён памыліўся, яна не глянула на яго з большай цікаўнасцю, чым дагэтуль. Сказала проста:

– Я чытала. I "Ветракі", i "Ignis nocturnis", i iншыя. Але партрэта ва ўcix вашых кнігах чамусьці не было.

– А-а, - ён махнуў рукой, - каму гэта цікава?
– I заварушыў пальцамі ля галавы, зрабіўшы задуменны твар.
– Паэт павінен быць вось такі... А такога, як я, i чытаць не будуць. Таму i хітрую. Не люблю сябе.

– Вам не трэба скардзіца на аблічча. У вас звычайны твар бялявага вясковага хлопца. М-м... не вельмі прыгожы, але харошы.

– Сказалі б хоць "мілы", - засмяяўся Лявон.

– А вам што, вельм хочацца? Не, ён у вас нават не мілы, проста добры.

Калі ён выходзіў, яна вывела яго на сходы. Раптам сказала:

– А хто вам падстроіў гэты жарт, я бадай што ведаю... Які ён з'едлівы чалавек! Гэта ён і са мною думаў. Ну, няхай чакае.

– Лixa яго бяры, Марыя Сяргееўна.

– Мне не за сябе крыўдна, мне крыўдна за вас.
– І сур'ёзна дадала: - Над вамі нельга жартаваць. Вы для гэтага занадта сапраўдны.

Лявон спусціўся на дзве прыступкі, так што твар яго апынуўся на адным узроўні з яе тварам, павагаўся трошкі i, адчуваючы, што не можа пайсці адсюль проста так, сказаў:

– Мы не павінны цяпер выпусціць з-пад увагі адно аднаго. Гэта будзе... проста жахліва.

Яна глядзела ўбок:

– Заходзьце, я буду рада.

Лявон выйшаў на вузкую ціхую вуліцу крыху прыгаломшаны. Вецер адразу растрапаў яго валасы, паімчаў далей, салёны, марскі.

– Чалавек думаў, што досыць з яго, што ён апёкся. Чалавек - дурань.

Малады чалавек са стракатым гальштукам, што зноў аціраўся вулкаю, паглядзеў на яго засяроджаны твар i хіхікнуў яму ў спіну. Лявон не заўважыў.

ІV

Бурштынавае мора стала цёмна-бутэлечным, i першыя агні загарэліся ў гaвaнi, калі Лявон падагнаў шлюпку да прычала i дапамог Марыі Сяргееўне выйcцi з яе. Ix пахіствала, твары сталі зусім бронзавымі. Ад солі і цяжкіх вёслаў у Лявона гарэла скура на руках.

Гэта было праз два дні пасля ix першай сустрэчы. Цэлы гэты дзень яны правялі на беразе, а пасля ў моры. Цяпер быў толькі позні вечар, шапацелі дрэвы. Жахліва хацелася ecцi.

Калі праходзілі паўз рэстаран, з веранды якога лілося на пясок няяркае святло, Касачэўскі прапанаваў:

– Зойдзем?

– Мне прапаноўвалі, - сказала яна.
– Я ніколі не хадзіла. Не люблю. Але...

Яна паглядзела на яго твар, што раптам зрабіўся няшчасным.

– Добра, зойдзем. Толькі сядзем убаку, цixa.

Стары афіцыянт-латыш правёў ix на веранду i пасадзіў за столік, у куток. Грала ціхая музыка, вецер шапацеў накрухмаленымі aбpycaмi. Праз шкло келіха клаўся на твар Марыі блакітны адбітак. Яна сядзела, закрыўшы вочы. Напэўна стамілася. А ён сядзеў i глядзеў на яе i нечакана падумаў, што вось век бы так сядзець і глядзець на гэты зусім просты твар.

– Пра што вы думаеце?
– спытаў ён.

Яна расплюшчыла вочы, усміхнулася:

– Я думала пра тое, што гэтыя дні - добрыя дні. Я стала вельмі моцнай. Я ведаю цяпер, што ёсць на зямлі мары i добрыя прывіды. А пра што думалі вы?

– Я думаю, што жыццё маё было бедным да гэтых дзён, што я быў ёлуп i хлапчук, пакуль не атрымаў гэтага ліста з казачнага карабля.

– Не трэба, - ледзь чутна сказала яна.
– Гэта проста выдумка, нас выдумаў другі чалавек.

– I добра, - рашуча адказаў ён.

У гэты час пачуліся громкія галасы ля дзвярэй: у рэстаран уваходзіла новая кампанія, ужо злёгку падпіўшы.

Яны селі непадалёку ад ix, за сцяной кветак: Грабоўскі, даўні малады чалавек з занадта калматай канадкаю, "грыбазвон" i... той самы хлопец са стракатым гальштукам, якога Лявон сустрэў тады на вуліцы, ля Марыіных дзвярэй. Яны смяяліся, размаўлялі, але іхняя весялосць здавалася Касачэўскаму такой ненатуральнай, што ён скрывіўся, як ад болю. Марыя ўзяла яго за плячо.

– Не трэба так.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: