Вход/Регистрация
Маці ўрагану
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вецер. Што, крывёю Крычава купіць адносны спакой усім?

Вашчыла. Трэба пашкадаваць, трэба дужа пашкадаваць сваю радзіму, Вецер.

Вецер. На ёй зараз цішыня, хай няпэўная. Пашкадаваць – значыць выклікаць вецер. Ураган. Знішчыць гэты няпэўны дабрабыт, гэтае слабае шчасце. I чужое, і... сваё. Ты бачыш, сёння...

Вашчыла. Праз год ці два будуць дзеці. Думаеш, будзе лягчэй? А шчасце? Унь яны вывелі людзей з Ліпічна ва ўрочышча Філазопаўскі грунт і загналі ў дрыгву... з малымі дзецьмі. I смяяліся, калі да іх працягвалі дзяцей. I ты будзеш смяяцца разам з імі... ад шчасця? Будзеш араць, калі яны самое месца вёскі зааралі?

Вецер. А ўздымем бунт – загінуць усе дзеці ва ўсіх вёсках. Усе жанчыны. I мая Надзея таксама. А тут яна смяецца ад зелені, сонца. Бачыш, якая справа. Я абяцаў ёй усё добрае, а аддзячу самым злым. Магілай.

Вашчыла. Ты абяцаў не толькі ёй. За ўсё ў жыцці трэба плаціць, Вецер.

Вецер. Ведаю. Я не баюся... Я проста не магу. Раней мне было ўсё адно. Але тут з’явілася яна. I ўсё стала іншае. Зямля стала прытульная, узгоркі зрабіліся такія сытыя, вочы ў аленяў добрыя... як у яе. Нават кот такі пульхны і мяккі. Калі прыходзіць такое – нельга ліць кроў, нельга несці смерць іншым... і ёй. I чалавек жа створаны для любові, я зразумеў гэта. Для шчасця.

Вашчыла. Шчасця няма. Ваўкі вакол.

Вецер. Ёсць шчасце. Няпэўнае, але вайна знішчыць яго. Людзі загінуць немінуча. Ваўчыная моц, ваўчыная жорсткасць яшчэ не былі дасюль пераможаныя. А тут ёсць свае сцены, зброя ў руках... і яе вочы. Я не магу здрадзіць ёй.

Вашчыла (пасля паўзы). Сынок, будзь сумленны і не чапай яе. Хадзем. Светлую памяць зберажэ яна пра цябе, пра твой голас, валасы, гэтыя вочы, гэтыя моцныя рукі. (Паўза.) Ведаеш, мы часам павінны ахвяраваць сабой той маці-зямлі, што прыняла ў сябе тваю пупавіну і з часам прыме цябе. Можна жыць без жонкі і дзяцей, нават без бацькоў. Але немагчыма жыць без Радзімы, яна ў цябе адзіная, сынок. I ёй плююць у вочы...

Вецер. Я не баюся бітвы. Але ўва мне зараз такая любоў да ўсяго. Ходзіш па цёплай зямлі і павінен яшчэ хадзіць шмат год – а тут схопяць і пераб’юць ногі. Спяваеш, п’еш віно, цалуеш – а тут кладуць у рот жар. I ноч перад плахай – а ёсць змярканні, ранкі марозныя... і трава ў срэбры. I ўсяго гэтага... А-ах!

Вашчыла (ўстаў). Ну так, ты не баязлівец. Ты давёў гэта. Але хапіла бабы і... Я не думаў, што можа быць чалавек, які ціскае жонку, калі ягоных братоў ціснуць кляшчамі. Які глядзіць у неба, а народ ягоны ў гэты час глядзіць у вочы катам і думае апошнімі думкамі, хто яшчэ тыцне яму пікаю ў бок. Трасца з табою... (Запіхвае пулгакі за пояс.)

Вецер. Вось пулгакі... Пісталеты... Яны нясуць смерць. А я пакахаў. I зразумеў: любоў не можа несці смерць. Стаяць жывыя лясы... Дымяць жывыя хаты... Смяюцца і спяваюць у іх жывыя людзі... Грэюцца на прызбах старыя... Бегаюць дзеці... I на ўсё гэта я праз вашую дурасць выварачу загібель, тло, агонь. I вы і яны будзеце забіваць, рэзаць, граміць, як ашалелыя, а пасля пакінеце вялізныя могілкі. Вось чаму яшчэ я не з вамі, а з жыццём. Людзі, Надзея і я. I, можа, ты скажаш, як гэтым людзям, як мне перамагчы жаданне жыць? Я люблю, ува мне ўсё неба, а ты клічаш загібель... Чалавек створаны для любові.

Вашчыла. Правільна. I адзін такі, што даў сябе распяць за нас, сказаў: “Няма любові большай за тую, як нехта душу сваю паложыць за друзі свая”.

Паўза пасля гэтых слоў доўгая і страшная.

Бывай. Я жыццём рызыкаваў, едучы да цябе. Бачу, дарэмна... Я шкадую таксама, што еў і піў тут... у доме здрадніка... На!

Адчыніўшы дзверы, ён кідае на стол манету – яна заракатала між місак – і выходзіць... Праз хвіліну ўваходзіць Агна Вецер.

Агна. А сыночак, а што ж гэта ён крычаў пра дом здрадніка, гэты вар’ят?

Вецер. Чула?

Агна. Дзіва што. Крычаць, аж у Крычаве чуваць... Што гэта такое?

Вецер. Тое, што ён сказаў.

Агна. Пры тваім бацьку ніхто б не насмеліўся сказаць такое.

Вецер. Чаму?

Агна. Ведаў, што, пасля таго як пакіне нашу зямлю, – не пражыве і хвіліны. I потым... людзям не было прычыны казаць такое.

Вецер. Кінь, матуля. Гэты чалавек... ягоная праўда.

З двара шалёны пошчак капытоў. З месца ўзялі ў намёт.

Агна. Што ж, расказвай тады, як ты зганьбіў сваю хату, сыне.

Вецер. Яны рыхтуюць бунт. Мноства людзей не пойдзе на яго, калі не пайду я.

Агна. Ты даў слова?

Вецер. Я даў слова.

Агна. Значыць, павінен быў ісці да канца. Наш род ніколі не кідаў слова свайго ў гной.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: