Вход/Регистрация
Маці ўрагану
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Радзівіл. Ого. Ды ў вас тут ве-се-весела.

Лаўрэн. Ну, ве-ве-весялей, чым у тваім палацы. Што ж нам, слязьмі залівацца?

Карпач. Божа, колькі іх?! Усё кодла.

Вецер. Не. Дзе Данаван?

Пёкур. Яго няма болей... на службе ў князя. Захацеў усё разам, і службу і сумленне. Дудкі! У нас такая планета, што ўжо нешта адно...

Карпач. Ясна, куды яму сярод такога хаўрусу. Усё ж адносна прыстойны.

Лаўрэн. Цікава, колькі ж у гэтым прытоне дурных?

Карпач. Лягчэй сказаць, колькі ў ім разумных. Адзін быў Данаван, дый той...

Рогат.

Радзівіл. Др-дрэнны смех. Пястжэцкі, колькі ты іх адразу пад Царкавішчам?

Пястжэцкі. Дзвесце забітых, безліч параненых, сто семдзесят шэсць у палон.

Радзівіл. Вось аб тых, параненых, і тых, што ў палон.

Пястжэцкі. Ну-у. Пагарачыўся трохі. Шэсць дзесяткаў адразу на п'aлі, ды на шыбеніцы, ды абсадзіў на крук.

Капітан. Ды пад Крычавам палонных семдзесят сем. Суд.

Каршук. I чаго было зброю хапаць? Вось ваш найяснейшы і справядлівы князь замест прымусовай працы на будах будзе браць грашовы чын. Зняў абмежаванні ў сялянскім гандлі, а вы. Ы-ы- ы-ы, ён абяцае староства не здаваць у арэнду, а вы гэтак-так? Вось і на калы. I вам тое будзе. А да таго...

Вецер. Ведаем, кінь звягаць.

Радзівіл. Уратавальнік Вашчылы? Не памёр?

Цялецкі. І я думаў, памёр, аж – аглушаны.

Вецер. Я загавораны. Не памёр. Хаця лепей было б.

Радзівіл. I ў Санкт-Піцербурху, і ў Кіеве, і тут – паўсюль вам ворагі. Усе па-памрэце. I іншага лёсу, іншага вы-выхаду вам няма.

Вецер. Ёсць. Добрая слава. Душы, якіх не стопчаш. Людзі, што супакутваюць нам.

Каршук. Дуж-жа супакутваюць. Вось цябе, Карпач, білі і на царскім і на нашым баку і унь яму, Мікіту, браты на тым баку язык адціснулі. Што, духам палі?

Карпач. Слухай, Мікіта, во каб нам гэта ў царыцы ды ў караля тую заціскачку ды тыя бізуны пазычыць. Я-ак бы яны для нашых жонак прыдаліся б ды спатрэбіліся (рогат). А то ж, бывала, як загавораць – ну, галава як Нясвіжскі касцельны кумпал – хаця ты з хаты ўцякай (рогат). А тут ледзь пачне звягаць – мы б ім гэтым самым... ды за язык, ды па тоўстым азадку.

Мікіта нема рагоча.

Поп. Пасаромеліся б хаця перад таінствам смерці. Нічога чалавечага ў вас няма.

Антох. Гэта ў цябе няма. А ў нас ёсць. Вось гэты рогат. Я б цябе сваімі рукамі... (I заспяваў.) “...Нечасцівы Іуда, срэбралюбствам заражаны, звар’яцеў і вось здраджвае беззаконным суддзям цябе, праведны суддзя... Глядзіце, збіральнікі маёнткаў, на таго, хто ўдавіўся праз іх”.

Радзівіл. Хадзі сюды, Вецер.

Той падыходзіць. Наступная размова ідзе амаль без голасу і вельмі значна.

Гэта та-табе апошні шанц. Апошняя сцежка да выйсця.

Вецер. Аб чым ты?

Радзівіл. Ты. Яны – зра-зра-зумела. Яны – чэрнь. Але ты? Як ты з імі, высокапісьменны? До-до-добры. Пальцам нікога не зачапіў – пагромшчык. Кніжнік – з падпальшчыкамі кніг. Яны ж спалілі разам з даўгавымі і проста кнігі. Розныя. Не разбіраючыся па цемры сваёй. Учынілі пажар – да неба.

Вецер. Што ж, калі іх вымусілі. Кнігі? Ну так. Некаторыя з іх думалі, па непісьменнасці сваёй: няма чаго пісаць. Раз піша – так і лічы, што падман або данос. Але гэта таму, што ў іх забралі святло. Вы адабралі. То з кім мне быць? З дзікунамі? З табою, князь-сатана?

Радзівіл. Ты, высокі кніжнік – з забойцамі?

Вецер. Паўтараю: а з кім мне? Я ўсё адно адрынуты ўсімі. Я магу-у сказаць ім: вы мне чужыя. Чужыя са сваімі пагромамі, грубіянствам, нянавісцю да кніг. I гэта будзе праўда. Але гэта я табе кажу, князь, што ўзнёсся над усімі, а нос задзёр яшчэ вышэй, скажу, каб запомніў ты гэта да канца клятага богам твайго жыцця. Што трэба быць за звычайных, сярэдніх, простых, нават калі пагарджаеш імі, нават калі на сто галоў вышэй. Імя гэтага не скажу. (Уголас.) Я з вамі памру, людзі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: