Вход/Регистрация
Вялікі Шан Ян
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Адкуль ты так падазрона інфармаваны? — з недаверам спытаў купец.

— Ведаеш пра радцу Лу Іня?

— Хто ж пра яго не чуў у сталіцы. Набліжаны цара. А гэта небяспечна.

— Нябожчык быў маім сябрам. Дык ты запомні, уздымаецца рука княства Цінь. Не пройдзе і стагоддзя, як падуць усе сем мацнейшых царстваў у Паднябеснай. Па вулках сталіц загрымяць ціньскія баявыя калясніцы. Будуць сячы галовы палонным. І ўсё таму, што шакал і сын шакала Шан навучыў гасудара ціньскага Сяо-гуна і напісаў злашкодную, подлую сваю кнігу. Тысячы палонных жыўцом закапаюць у зямлю [9] , мы ведаем, што такое войны ў Паднябеснай, ды яшчэ ў наш час, ды яшчэ па навучэнню Шан Яна. Іх закапаюць, але затое выкапаюць прах гэтага ўблюдка. І невядома, каму будзе лепей.

9

Пазней, у 260 г. пасля бітвы пад Чанпінам, былі жыўцом закапаныя чатырнаццаць тысяч воінаў царства Чжао.

— Што ты ведаеш пра яго?

— Са збяднелых арыстакратаў царства Вэй (зараз ён падбівае цара супраць сваёй жа радзімы). Пачаў служыць у дваццаць пяць. Прыз тры гады перайшоў да Сяо-гуна і настолькі пераканаў яго сваёй палітычнай праграмай, настолькі захапіў сваімі довадамі, што той споўз з цыноўкі, падпоўз і наблізіўся да яго. І вось дваццаць чатыры гады ён кіруе, і ўсе гэтыя гады няма ад яго ні сну, ні адпачынку, ні дыхання ўсім царствам, а больш за ўсё — Цінь.

— Ты вучоны чалавек, о высокашаноўны!

— Вучоны. Але зараз вучоным няма нават горкага хлеба. Таму што "калі народ перастане цаніць вучонасць, то ён будзе дурны, а калі ён дурны, то ў яго няма знешніх сувязяў, а калі ён не мае іх, то ён руплівы ў земляробстве і старанны… і тады пустуючыя землі неадменна будуць апрацаваныя…" [10] . Так, продкі мае былі — "У", жрацы. Сам я вучоны.

Агонь заміраў. У водсветах вуголляў мудры і нібыта асуджаны твар стаў аранжавы, як памяранец. Вучоны сцепануўся і працягнуў рукі да агню.

10

Шан-цзюнь шу, р. 20.

— Я не абрыднуў табе, купец?

— Не, — адарваўся той ад сваіх думак. — О, не. Мне ніколі не даводзілася чуць такога. У першы раз… Праўда, я чалавек малавучоны, але трактат Шана я ведаю. Усе гавораць кавалкамі з яго.

— Дзіва што! Дваццаць чатыры гады яго дзяўблі ў вушы жыхарам Паднябеснай. То давай пагаворым, купец. Гэта будзе мая апошняя размова з вучнем, хай сабе і такім недасведчаным, як ты. Але хто з нашых не філосаф?.. На жаль, давядзецца, значыць, абмежавацца трактатам Шана. Што ж, можа, мне хаця ў апошні раз дадзена будзе ўкласці ў чыесьці вушы хаця кавалачак праўды.

— З чаго мы пачнем, вучонейшы? Мне цікава ўсё. Ты ж ведаеш "Шан"?

— Я шмат ведаю. Зашмат для нашага часу.

— Можа, пачнем з прынцыпу дзесяцёх паразітаў?

Вучоны прыўзняў бровы:

— О, у цябе прыродна-жывы розум. З цябе мог бы… Ты ўзяў самую сутнасць. Тое, з чаго пачынаецца ўсё і чым вучэнне Шана "фацзя" імкнецца забіць канфуцыянства і навуку.

Ён засяродзіўся і павольна, змейкаю, пацягнуў па траве ружанец з ляпіс-лазуры. Пасля пачаў нараспеў, але інтанацыя была такая, што ясна было: яму брыдка да нудоты:

— "У дзяржаве бываюць дзесяць паразітаў: лі [11] , музыка, Шыцзін і Шуцзін [12] , дабрадзейнасць з дабрачыннасцю і давер'е, успрыняцце вайныя як чагосьці ганебнага і, адсюль, нежаданне ваяваць, павага да бацькоў, пачытанне старых парадкаў і звычаяў, братні доўг, бескарыслівасць, красамоўства… Калі ў дзяржаве ёсць гэтыя дзесяць паразітаў, то валадар не здолее прымусіць народ ваяваць, дзяржава будзе неадменна расчлянёная і, у канцы канцоў, загіне. Калі ж у краіне няма гэтых дзесяцёх "шы", вошаў, правіцель можа прымусіць народ ваяваць, а дзяржава неадменна даб'ецца ўладання ў Паднябеснай". І яшчэ: "Красамоўнасць і востры розум садзейнічаюць беспарадкам… дабрыня і чалавекалюбства — "маці праступкаў" [13] .

11

Лі — сістэма маральна-этычных прынцыпаў і нормаў паводзін: чалавекалюбства і сваякалюбства, павага да старэйшых, сумленне, шчырасць, імкненне да ўнутранага самаўдасканалення.

12

Старажытныя кнігі з легендамі, гімнамі вольных абшчыннікаў, песнямі, мудрасцю і паэзіяй.

13

"Шан", р. 5.

— Але ж ён за Паднябесную, — горача ўставіў купец. — Хіба нельга дзеля такога ахвяраваць чымсьці?

— О, ублюдкі і сыны чарапахі, — раптам застагнаў вучоны. — Косці людскія на дарогах, а ім падавай Паднябесную.

— Слухай, высокавучоны, — з раптоўнай зацікаўленасцю спытаў купец. — Ты часам не з кола Мэн-цзы? [14] Ты ж супраць Шана.

— Я ведаю Мэн-цзы, але я не з яго кола. І не з кола яго ворагаў.

— Хто ж ты, такі рэдкі?

— Я за народ. Усе, хто карае яго за розум і праўду, — шум на супе.

14

Мэн-цзы (372–289) — філосаф, вораг сістэмы "фацзя" (легізму), створанай Шан Янам.

— Як імя тваё?

— Жун Лун… Але Цзы казаў: "Хто служыць цераз пасрэднiцтва дао, не скарае другiя народы сiлаю войскаў, бо гэта можа звярнуцца супраць яго, бо там, дзе пабывалi войскi, — там цернi i калючка"… бо "вышэйшага пакарання заслугоўваюць тыя, што любяць вайну, а затым тыя, хто арэ пусткi, бо яшчэ i старая зямля не дае таго, што можа, i запушчана нядбальствам, бо ворыва новай зямлi па загаду Шан Яна — ёсць толькi пагроза суровых пакаранняў, а па нашай думцы — абкраданне капiлкi сыноў i ўнукаў".

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: