Можа ён быць і яшчэ сціплейшы. Дала першыя плады пасаджаная табою груша, расце харошым чалавекам твой сын, ты вырасціў на месцы коласа — два… Тысячы тысяч такіх спраў чакаюць любога. I на кожным шляху (і неаднойчы) чакае чалавека высакародная работа. I кожны шлях вянчаецца зорным часам. Тваім.
Толькі не прапусці. А каб не прапусціць, патрэбна гатоўнасць, маральная сіла, сумленне, звычайная людская чысціня.