Вход/Регистрация
Беларусізацыя пад №...
вернуться

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Ці можна пасьля гэтага хоць намякаць на віну Буланага?

Мы яшчэ не адзначылі тэй заслугі Буланага, што ён усё-ж ткі сам прыйшоў у Рык. А т. Каваленка? Выбачайце. Тое, што ляжала на каламажцы бяз шапкі, портфэлю й бяз голасу, нельга было назваць народным сьледчым.

Вось чаму я сьмела кажу, што Буланы не вінаваты.

Вось чаму закіды сьледчага Каваленкі супраць Буланага я лічу нічым іншым, як дэмагогіяй. І я пэвен, што калі дзе-небудзь можа й знойдзецца які-небудзь суд, што будзе разьбіраць справу сьледчага з Буланым (у жыцьці ўсякі бывае случай), калі ён прыме пад увагу мае довады, то, клянуся ўсімі артыкуламі Крымінальнага Кодэксу, Буланага гэты суд апраўдае.

Мяняйце рэпэртуар

У жыцьці ўсякае бывае.

Бывае, паасобку людзі працуюць, а зьбяруцца разам — нічога ня выходзіць. І наадварот — бывае, паасобку людзі нічога ня робяць, а зьбяруцца разам… пяюць… Напрыклад, сябры Чыжэвіцкага сельсавету — паасобку кожны зь іх як працаўнік — міт, пустое месца, а як зьбяруцца на пленум, — стройны хор, хоць у Дзяржаўны Тэатар запрашай. Бяда толькі, што рэпэртуар у іх вельмі вузкі: сьпяваюць выключна «Коробушку».

Селькор Коокі, які паведаміў нам аб гэтым факце, чамусь вельмі незадаволены сельсаветчыкамі й заклікае іх падцягнуцца.

Напрасна, т. Коокі! Па-мойму, дык у тым, што людзі сьпяваюць, нічога дрэннага няма. Чаму не пасьпяваць, калі чалавеку весела! Па-другое, што-ж сябрам сельсавету рабіць на пленуме, раз яны перакулілі па якой-небудзь пляшцы самагону? Біць вокны? Ламаць сталы? Качаць старшыню сельсавету? Дык я лічу, што гэта не да твару сельсаветчыкам, ды к таму-ж і непрадукцыйная трата часу. Качаючы, старшыню можна выкуліць з рук, а ён нос разабже або штаны парве — адны няпрыемнасьці. А пяеш — і сабе хораша й сялянам весела.

Я нічога супраць сьпеваў.

Мяне тут якраз другое цікавіць: мне незразумела, чаму іменна «Коробушку» сьпяваюць. Няўжо ў нас песень прыгажэйшых няма. Узяць, напрыклад, «Чыжык, чыжык, дзе ты быў», — чым не заліхвацкая песьня, ежалі яе ды пад гармонь пусьціць. Любата!

Або «Ухар купец» — чаму яна для пленуму не падыходзіць? І скочная, і вясёлая. Можна сьпяваць і тахты нагамі адбіваць.

Ды хоць-бы сабе ўзяць і «Ваши пальцы пахнут ладаном». І то ўжо лепш, чымсь «Коробушка». Калі гэты раманс пападзе пад настрой, ды яго шчыра ўсім пленумам выканаць пад акампанімэнт сакратара сельсавету на раялі, дык прыямнейшую асалоду на пленуме і ўявіць сабе трудна.

А ўзяць нарэшце «Бубенцы». Гэта-ж калі ёсьць добры салісты, ды пад гітару зацягнуць:

Что было — никогда не вернётся! Так зачем же, зачем вспоминать?

А потым хорам падхапіць:

Слышишь звон бубенцов издалека…

Цудоўна!..

А «Забыты нежныя лобзанья», а «Яблочко»? Оспадзі, ды ці мала ёсьць прыгожых сьпеваў, апрача «Коробушки»! Ня трэба быць такімі кансэрватарамі. Бо пры ўмелым выкарыстаньні гэткага, па праўдзе сказаць, даволі рэдкага «ўклону» сельсавету, як музычны, якіх дзялоў можна наварочаць. Гэта-ж пры ўдалым рэпэртуары з посьпехам можна на пленумах канцэрты задаваць.

А сяляне як паваляць на пленум пры такой яго арганізацыі! Бяда! А то яны ў апошні час нешта адбіліся ад сельсавету й ходзяць чуткі, што віной усяму «Коробушка».

— Што-ж, кажуць, гэта за сельсаветчыкі? Ім толькі «Коробушка» ў галаве, а больш нічога й ведаць ня хочуць.

І, як прыклад, прыводзяць шчырае жаданьне вёскі Півашы скінуць лішнюю гразь зь цела — жаданьне, якое ў самым сваім зародку было перасечана сельсаветчыкам…

Вёска хацела лазьню пабудаваць з быўшага магазыну, дык сябра с-савету П. Якубовіч не дапусьціў.

— Сьвіньня, — казаў ён, — ніколі ня мыецца, а хто скажа, што яна брудная. Вось і я ніколі ня мыюся, а я-ж нават начальства.

Ясна, вёска абурылася, але ня супраць Якубовіча, а іменна супраць «Коробушки».

— Знаем мы вашу чыстату, — гудзяць сяляне, — на «Каробачцы» хочуць перапяяць магазын, пжяніцы.

Вось, братцы, як справы павярнуцца могуць.

Біце адбой, пакуль ня позна. Мяняйце рэпэртуар.

На першы стрэл, пакуль яшчэ хваляваньне масаў не разьвінулася, я вам магу параіць сьпяваць «Чаму-ж нам ня пець».

Гэта песьня хоць і ня будзе адпавядаць запраўднасьці наконт таго, што «ў нашай хатачцы парадак ідзець», але яна мае перавагу ў тым, што блізкая сяляням. Пачуе вёска сваё роднае наконт «парадачку» й крыху супакоіцца. А тым часам вы пяройдзеце на «Звон бубенчиков» або на «Яблочко».

Толькі такім манэўрам можа й адратуеце лёс «Коробушки», а разам зь ёй можа й свае сельсавецкія крэслы. Кажу, можа, бо хто яго ведае.

У жыцьці ўсякае бывае…

Беларусізацыя пад №…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: