Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Ідзі, Мар'я, а то праз цябе і нас немцы паб'юць.

Ну, то я з гэтай хаты ў другую іду нанач. Ноч пераначую, кажуць:

— Ідзі ўжо ў трэцюю хату, бо, кажа, мы баімося.

Так я тры ночы прахадзіла, а на чацвёртую ён прыйшоў, і ўжо я гэта… I завёз ён мяне ў бальніцу, у Слонім.

Завязлі мяне. Што ж гаварыць тым немцам у бальніцы?

Але завязлі гэтакі во кусок сала, збанок мёду, дык яны р-а-д-ы, і палажылі. Як толькі прыехала, а яны мяне, раз-два, раздзелі, руку забінтавалі, плячо ўбінтавалі і — у бальніцу.

Ляжу адзін тыдзень, другі тыдзень ляжу, і ўсё прыязджаюць у бальніцу, і ўсё дапытваюць, хто які.

Ноччу забіраюць і расстрэльваюць. Страшна, страшна!..

Страх мяне ўзяў, і наказваю: «Прыязджай, забірай!»

Бо прыдзе, думаю, вочарадзь і да мяне ўжо.

Ён прыехаў.

Яшчэ проціў той ночы, што я начавала, прывязлі дзеўчыну з Галынкі. I ў бальніцу прыехалі яе браць — расстрэльваць. Але як-та ёй связь сказала, і яна ўцякла з бальніцы. Ой, як паднялася тая бальніца ўжо! На тую дзяжурную!.. Хацелі яе павесіць або застрэліць, што яна прапусціла, каб тая ўцякла.

А потым, на другую ноч, ляжаў ваенны ранены, наш ваенны. Ён усё да мяне прыходзіў, распытваўся, распытваўся. А я баюся гаварыць. Але ён ані шагу ад мяне. Усё: «Цётка, так як там партызаны?» А я яму гавару, але і баюся, бо хто яго знае…

А потым я прыехала дадому, і ён прыходзіць: уцёк таксама. Далі яму ўсё — і боты пад бальніцу прынеслі, і пайшоў з бальніцы. Праз дзве нядзелі прыходзіць ён.

— Ну вот, а я, — кажа, — ужо ў партызанах!

Прыехала я з той бальніцы — ні паліць, ні варыць, ні адзецца.

Завёз мяне Антон да сястры, за сем кіламетраў, і была я там да самага апрэля месяца, там ляжала.

Разам са мной тады забілі восемдзесят шэсць чалавек…»

Вёска Васілевічы. Партызан тут не было. Іх стаянкі былі на правым, лясістым, беразе Шчары, а сюды, на густа заселенае левабярэжжа, яны прыходзілі толькі начамі, як у зону дзеяння і забеспячэння. Дабрацца да партызан і ўступіць з імі ў бой акупанты не квапіліся. Тут, як і ў іншых мясцінах, яны пусцілі ў ход д'ябальскую тактыку: абвінаваціць у існаванні партызан насельніцтва, убіць клін паміж мірнымі жыхарамі і партызанамі.

Акупанть? загадалі па ўсіх шчароўскіх сёлах пад пагрозай смерці не пускаць партызан у хаты, не даваць есці, не размаўляць з імі. Але хіба можа маці не пусціць у хату сына, жонка мужа, сястра брата, ды і проста чалавек чалавека? Не можа, вядома, покуль не перастаў чалавек быць чалавекам. Такім чынам, акупанты стварылі сітуацыю, у якой усе людзі станавіліся вінаватымі толькі таму і толькі за тое, што яны — людзі.

Паслухаем, як тут праходзіла крывавая «акцыя».

Расказвае Марыя Фёдараўна Сасноўская.

«…Ну вот, гэта перад коляды прыехалі да нас сюды біць нас, у сераду. Калі гэта было — я не ведаю, я няграматная.

Мы сядзелі ў хаце ўсе. Мой муж паехаў у горад, павёз — яшчэ мы былі вінаватыя — пастаўку. А дзве старэйшыя дачкі пашлі да суседа з кудзеляю, прасці. А я з гэтымі меншымі хлопцамі была дома. У мяне гэта было шасцёра дзяцей, а я сама сёмая. Дзеці меншыя забаўляюцца, а немец прышоў у хату… Не ведаю я — немец ён ці не немец, але ў нямецкай адзежы.

— Здрастуйце! А дзе хадзяін?

— Паехаў у горад.

— Ну, то збірайцеся на сабранія.

— На якое сабранія?

— Будзеце бачыць якое.

— Мае дзеткі малыя, босыя, голыя, холадна ім будзе.

Бо бедна мы жылі. Дзеці малыя: аднаму тры гады, гэтаму во пяць лет, і тыя папрыходзілі дзяўчаткі, ужо ўсе сабраліся, сем чалавек у хату. Ну, я за гэтага, закруціла, нясу. А тога меншага, што тры годы, старшая дзевачка нясла. А ён кажа:

— Замыкайце халупу і ўсе выходзьце. Ну, мы ўсе сабраліся і пайшлі. I прывялі нас пад Адама, пад мост. I тут усіх выганялі. I мы стаялі мо паўдня. Ажно холадна стала, дзеці пачалі дрыжаць, плакаць. Тут — едзе таксі з горада. А паўнамочаны быў у горадзе. I Экарт. Гэта паўнамочаны і Экарт прыехалі на таксі.

Мы стаім на гэты бок моста, ад Адама, а таксі стала на той бок. Зараз павылазілі яны, і Экарт будзе пытацца:

Паўнамочаны, якія гэта людзі? Што ты сабраў усіх?

А ён:

— У-у-у! Ушысткі бандыты!

Мае дзеткі маленькія — і «бандыты»!..

А Экарт ізноў будзе пытацца:

— А дзе ж тыя паліцэйскія пастрадаўшыя, спаленыя партызанамі?

— А-а, Сонечка, — будзе крычаць солтыс, — ідзі сюды!

Там другая, трэцяя… Вызваў нешта чалавек пяць… паліцэйскіх сямей…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: