Вход/Регистрация
Паміж "А" і "Б"
вернуться

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Потым я развітаўся з Лёнькам Аляксандравым.

— Я ніколі не забудуся, Лёнь, як часта ты мяне выручаў — даваў спісваць.

Уладзю Шлыка я паляпаў па плячы:

— Ты добры хлопец, Уладзя. Мне шкада з табою развітвацца.

Калі я наблізіўся да Сеткі Нікіцінай, наша ружавашчокая пяцёрачніца гатовая была вось-вось разрумзацца.

— Дзякуй табе, Света, за тваю дабрыню.

Светка ледзь стрымалася, каб не расплакацца.

Клас гудзеў. Відовішча, здаецца, выходзіла на славу.

Я спыніўся перад Галкай Наважылавай.

— Я добра разумею твае пачуцці, Галя. Я разумею, колькі крыві я табе папсаваў.

— Але ты пастарайся зразумець, што мы жадалі табе толькі добрага. — Галка хвалявалася, калі вымаўляла сваю фразу.

Я ўважліва паглядзеў на яе.

“Цю-цю! — падумаў я. — Яшчэ два палымяных слова, і яны мяне будуць упрошваць застацца. Гэта вельмі цікава”.

— Я пастараюся зразумець, — сказаў я. — Бывай, Галя. Не забывайцеся пра мяне, сябры. — Я ўзяўся за ручку дзвярэй. — Бывайце.

Што тварылася ў класе пасля майго сыходу! Мне Сёмка расказваў, што яны крычалі: “Давайце вернем Карабухіна!”, “Валерка — выдатны хлопец!”, “Ён усё ўразумеў!”, а іншыя наадварот: “Ён сто разоў ужо кляўся!”, “Усё прытвараецца!”.

Клас раскалоўся, як арэх на дзве палавінкі, і не мог ні на што наважыцца. Ну і ладна. Пражыву без вас. Бо ў кожным класе людзі, а не звяры.

У 6 “Б” мяне сустрэлі няблага. Даўгалыгі Мішка Зайцаў доўга трымаў маю руку ў сваёй.

— Добра, што ты прыйшоў да нас. Будзеш гуляць левым крайнім. У нас слабы левы край.

— Я звык гуляць цэнтрам, — незадаволена сказаў я.

— Цэнтрам гуляю я, — абарваў мяне Мішка. — У нас каманда ўжо падабрана.

— А вы па якой сістэме гуляеце? — спытаў я.

— Канешне, па бразільскай, — адказаў Мішка.

— А хто другі цэнтр?

— Я, — сказаў Толька Дашкевіч, ураўнаважаны, дужы хлапчук.

— Някепска, — адобрыў я тонам знаўцы.

Вось так я стаў вучыцца ў 6 “Б”. Ці ўспамінаў я пра сваіх таварышаў з 6 “А”, ці думаў пра іх? Напэўна, так, таму што на фізіцы ў маёй галаве нарадзілася забаўная ідэя.

На пераменцы я адасобіўся і стаў прыдумляць запіску. Я доўга пацеў, пыхкаў і скрыпеў пяром. І, нарэшце, вось што атрымалася.

Я даўно заўважыў цябе. Калі ты ідзеш па калідоры, я доўга гляджу табе ўслед. Мне добра, калі ты ў школе. Але мне дрэнна, калі цябе няма ў школе.

Хлопчык з 6 “Б”

Я склаў паперу ў две столкі, потым — у чатыры і напісаў:

Наважылавай Галі строга сакрэтна і асабіста

На наступнай пераменцы я круціўся каля раздзявальні. Я добра ведаў, дзе вісяць паліто таварышаў з майго былога класа. А Галчына паліто было знакамітым на ўсю школу. Такога зырка-пунцовага паліто не было ні ў каго. Яно палымнела на вешалцы, як вогнішча. І ўсе суседнія паліто проста скурчваліся ад яго зыркага полымя.

Я сказаў цётцы Шуры, што забыў у кішэні сняданак, падкраўся да Галчынага паліто і сунуў у кішэнь ліст.

Пасля ўрокаў я знарок марудна апранаўся, усё ніяк не мог патрапіць у рукавы паліто. Сёмка прыспешваў мяне: “Чаго важдаешся?”

У гэты час я назіраў за Галкай. Яна спакойна апранула сваё палымянае паліто, яе рукі пацягнуліся ў кішэні па рукавічкі і… яна выцягнула мой ліст. Прачытала, здзіўлена азірнулася, яшчэ раз прачытала, агледзелася па баках: хто б гэта мог зрабіць?

Я чамусьці апусціў галаву. Хваляваўся і дарма. Пазнаць мой почырк Галка не магла, таму што ліст я пісаў левай рукой і вялікімі друкаванымі літарамі.

Нашы класы — мой былы і мой цяперашні — месцяцца дзверы ў дзверы. І, калі хутка вылецець з класа, можна сутыкнуцца нос у нос з кімсьці з суседзяў.

Назаўтра, калі я выскачыў, канешне, самым першым, то ледзь не збіў з ног Галку Наважылаву.

Убачыўшы Галку, я адразу зразумеў, што мой ліст зрабіў на яевялізнае ўражанне. Галка слізганула па мне раўнадушным позіркам, як па тым чырвоным пажарным балоне, што вісеў побач з дзвярыма. Ну, канешне, хіба я мог напісаць такі душэўны, такі хвалюючы ліст!

Галчыны вочы, нібы рэнтгенаўскія промні, прасякалі наскрозь усіх, хто выходзіў, выбягаў ці выскокваў з нашага класа. Яна хацела па твары здагадацца, хто аўтар ліста. Як заўсёды, яна жадала знайсці вінаватага неадкладна. Чакаць яна не ўмела.

Так нічога і не знайшоўшы, Галка уздыхнула і павольна пабрыла па калідоры. Калі яна праходзіла паўз мяне, я заўважыў, што яна ўсміхалася, — гэта раз, і што яна напявала — гэта два.

— Як справы, Валерый? Як табе ў новым класе? — спыталася Галка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: