Вход/Регистрация
Паміж "А" і "Б"
вернуться

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

— Не ведаю, — сказаў я. — Напэўна, клоунам.

— А я хачу стаць касманаўткай, — усміхнулася Галка.

— Ты — касманаўткай? — Я быў уражаны.

— Я вельмі люблю зоркі, - ціха сказала Галка. — Я хацела б пабываць на ўсіх зорках… Да пабачэння, я ўжо дома. Дзякуй табе за плашч.

Тут яна нешта ўспомніла і зноў пазмрачнела.

Назаўтра Галка не адыходзіла ад вешалкі. І мне ніяк не ўдавалася дабрацца да яе паліто. Але пасля трэцяга ўрока яе на хвілінку паклікала важатая Кіра, і я паклаў у кішэнь вогненна-пунсовага, ужо сухога паліто новы ліст.

Даруй мне, але я не змог прыйсці. У мяне захварэла мама. Я выклікаў урача і бегаў па лекі ў аптэку. Ты, напэўна, чакала мяне? Учора была жахлівая навальніца. Я прымчаўся, калі яна кончылася, але цябе не сустрэў.

Хлопчык з 6 “Б”

Галчына радасная фізіяномія на наступнай пераменцы распавяла мне, што ліст яна прачытала і вельмі ўсцешана.

На некаторы час я развязаўся з асабістымі справамі, і можна было заняцца грамадскімі.

Па ўсіх паказчыках мой цяперашні клас ішоў добра, але не было ў яго цімураўскай працы. А без цімураўскай працы першага месца нам не відаць. Так і сказаў Віцька Мелюх, наш старшыня рады атрада.

Кожную пераменку мы прыдумвалі, над кім бы ўзяць шэфства. Усіх суседніх дзядоў і бабулек ужо разабралі іншыя класы.

— А калі зноў пайсці да Красоўскага, — прапанаваў Віцька.

— Я ж быў у яго, — зашумеў Віцька Зайцаў, - такога шкоднага старэчу пашукаць толькі трэба. Я да яго: “Давайце мы возьмем над вамі шэфства”. А ён мне: “Вон адсюль, злодзей”. Ён падумаў, што яблыкі я ў яго хачу сцягнуць. Не, да яго ніяк не варта ісці.

— А можа, паспрабуем? — вяла прапанаваў Мелюх.

— Бескарысна, — адказаў Зайцаў.

— А калі Карабухіна паслаць? — умяшаўся ў размову Толька Дашкевіч. — Ён хлопец вясёлы, любога загаворыць. А так — што рабіць? Без цімураўскай працы нам першага месца не відаць.

Я акурат у гэты час спісваў практыкаванне і краем вуха чуў усё, што казалі хлопцы. Калі назвалі маё прозвішча, я прыўзняў галаву.

— Не здолее Карабухін, — лена працягнуў Мелюх, — нічога ў яго не атрымаецца.

— Атрымаецца, — нечакана для сябе сказаў я. — Давайце адрас вашага дзядулі. Заўтра ж ён будзе тут.

Мы з Чапаем ляцім у атаку

Пасля ўрокаў за мной увязаўся даўгалыгі Мішка Зайцаў.

— Дык ты пойдзеш да гэтага дзеда? — спытаў Мішка.

— Пайду, а што?

— Я табе не раю. — Мішка чакальна маўчаў.

Я ведаў, што ён зараз сам усё раскажа, і не задаваў яму больш пытанняў.

— У яго сабака ў двары — ваўкадаў, - выпаліў Мішка.

Я з цікавасцю слухаў.

— А дома на сценцы вісіць двухстволка, вось, — запалохваў мяне Мішка.

— Я іду да яго як афіцыйны прадстаўнік, а не па яблыкі лезу. Тым больш што яблыкаў цяпер няма, — адрэзаў я.

— А ён не разбіраецца, — гарачыўся Мішка. — Ён адразу спускае з ланцуга сабаку і бяжыць у дом па двухстволку.

Я абдумваю пачутае. Мішка зразумеў, што я вагаюся, і вырашыў мяне дабіць:

— Я цябе папярэджваю. Укусіць цябе шалёны сабака, месяц будуць калоць.

Мішка рашыў, што я ўжо раскайваюся, і павярнуў да сябе дамоў.

— Ты ведаеш, куды ўколы ад шаленства робяць? — крыкнуў ён ужо здалёк.

Я кіўнуў. Я ведаў, куды робяць уколы ад шаленства. Але калі мяне перасцерагаюць: “Не ідзі, наперадзе яма, правалішся”, - я заўсёды іду. І звычайна аказваецца, што ніякай ямы і паміну няма і ўвогуле усё гэта хлусня. А яшчэ ў словах Мішкі мяне многае насцярожвала. З чаго б яму так пра мяне клапаціцца? Не, тут нешта не так.

Паабедаўшы, я выправіўся да застрашлівага старога ў госці.

Мне уяўлялася, што жыве ён у змрочным, з наглуха зачыненымі аканіцамі асабняку, ха двухметровым плотам. А па двары прагульваецца спружыністай хадою драпежніка ваўкадаў.

Але дом старога аказаўся зусім не змрочным, а жоўценькім, нібы птушыны дамок. Надпісу “Асцярожна, злы сабака” на весніцах не было. Вось, падумаў я, хавае дзед сабаку.

Я штурхнуў весніцы, яны былі не замкнёны. Заходзіць баяўся і крыкнуў на ўвесь двор: “Дабрыдзень!”

Маўчанне. Сабака не брэша. Я зрабіў крок, другі, і яшчэ гучней загарлаў:

— Дабрыдзень!

Цішыня. Тады я смялей пачаў прасоўвацца наперад. Ішоў я крадком, раз-пораз азіраўся.

І знячэўку:

— Стой! куды ідзеш?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: