Шрифт:
25. Адкінь упэўненасьць і ты ўратаваны. І хто можа перашкодзіць табе адкінуць яе?
26. Калі ты абураешся адносна чаго-небудзь, дык ты забыўся аб тым, што ўсё робіцца ў сузгоднасьці з натураю Цэлага; ты забыўся і пра тое, што памылка іншага ня тычыцца цябе, і аб тым гэтаксама, што ўсё рабілася гэтакім спосабам, будзе рабіцца і цяперака робіцца ўсюды, і аб тым, у якім сваяцтве асобны чалавек з усім родам чалавечым, не паводля крыві і агульнага паходжаньня, але паводля духу. Ты забыў гэтаксама і аб тым, што дух кажнага ёсьць бог і ад яго паходзіць, і аб тым яшчэ, што нічога нікому не належыцца неад'емна, але і яго дзіця, і яго цела, і сама душа яго дасталіся яму з тае самае крыніцы, аб тым, што ўсё заснавана на перакананьні і, што кажны жыве толькі сучасным і толькі сучаснае можа стра ціць.
27. Заўсёды ўспамінай пра тых, якія моцна абураліся зь якое-небудзь прычыны, або перавысілі ўсіх славаю, шчасьцем, або былі абсыпаны якімі-небудзь дарункамі долі. Пасьля гэтага пастаў сабе пытаньне: Дзе ўсё гэта цяперака?
– Дым, пыл і міт, або нават і ня міт. Падумай гэтаксама пра ўсё тое, чаму прыкладамі могуць быць Фабіюс Катульлінус, які жыў па-за местам; Люсіюс Люпус у сваіх садох, Сцэрцініюс у Баях; Тыбэрыюс на Капры; Вэліюс Руфус (або Руфус у Вэліі); і наагул пра захопленьне чым-небудзь, зьвязаным з разважаньнем усіх прадметаў і імкненьняў, і пра тое, наколькі болей філязафічна гэта ёсьць праяўляць на дазеным яму матэрыяле, але справядлівасьць і бескарысную паслухмянасьць багам. Ганарыстасьць-жа з атсутнасьцю гонару зьяўляецца самаю нязноснаю адменнасьцю ганарыстасьці наагул.
28. Тым, што пытаюцца: Дзе ты бачыў багоў, ці адкуль даведаўся пра іхнае існаваньне, што аж гэтак старанна шануеш іх? адказвай: Па-першае, багі даступныя і вачом, Далей, душы свае я гэтаксама ніколі ня бачыў і аднак-жа шаную яе. Тое самае і адносна багоў: дазнаючы нясупынна праявы іхнае сілы, я даведваюся з гэтага пра іхнае існаваньне, і пахіляю сваю галаву перад імі.
29. Бясьпека жыцьця ў тым, каб ведаць адносна кажнае рэчы, якая яна сама ў сабе ў сваей цэласьці, што знаходзіцца ў ёй ад пачатку матэрыяльнага і што - ад прычыннага, усёю душою аддавацца ўрэчаісьненьню справядлівага і казаць праўду. Што-ж, тады, застаецца пасьля ўсяго, як ня цешыцца жыцьцём, зьвязваючы адну добрую справу зь іншаю, не пакідаючы нават найкарацейшага прамежку?
30. Існуе адно сонечнае сьвятло, хоць і раздрабляецца сьценамі, гарамі і бязьлікім мноствам іншых прадмэтаў. Існуе адзіная агульная субстанцыя, хоць і яна раздрабляецца паміж бязьлікага мноства асобных і сваеасаблівых целаў. Існуе адзіная душа, хоць і яна распадзеленая паміж мноствам істотаў і асобных стварэньняў. Існуе адзіная інтэлігэнтная душа, хоць і здаецца распадзеленаю. Іншыя прыналежныя часткі, як жыцьцёвыя сілы і матэрыяльныя пачаткі зьяўляюцца беспачуцьцёвымі і чужымі адзін аднаму; але і іх стрымліваюць у вадзінасьці і інтэлігэнтны пачатак (прынцып), і іх уласныя самапрыцяжэньні. Але інтэлект мае свомасьці гравітацыі ў напрамку блізкага яму, ён зьбліжаецца да яго, і гэтае імкненьне да сувязі ня можа быць аддзелена ад яго.
31. Чаго ты жадаеш сабе? Доўгага жыцьця? Інакш кажучы, ты жадаеш перажываць успрыйманьні, імкнуцца, разьвівацца? А пасьля спыніць разьвіцьцё? Карыстацца моваю, разважаць, што з усяго гэтага выдаецца табе вартым жаданьня? Калі ўсё сталася абыякасным, дык перайдзі да апошняга: паслухмянасьці, розуму і Богу. Але пашана да іх не сумяшчаецца з прыкрасьцю, зьвязанаю з фактам, што сьмерць пазбавіць нас калі-небудзь усяго, успомнутага вышэй.
32. Якая маленькая частачка бязьмернага і бязьмежнага часу выдзелена кажнаму з нас? Яшчэ крышку, і яна зьнікне ў вечнасьці. А якая малая частачка ўсяе сутнасьці? Якая малая частачка сусьветнае душы? На якім маленькім шматку зямлі мы поўзаем? Падумаўшы пра ўсё гэта, нічога ня лічы паважным, апрача аднаго: дзейнічай гэтак, як прадпісвае табе твая натура, што кіруе табою, і мірыся з усім тым, што прыводзіць да быцьця агульная натура.
33. Як карыстаецца сабою кіруючы пачатак? У гэтым знаходзіцца ўсё. Але ўсё іншае, ці знаходзіцца яно ў засягу сілы твае волі або не знаходзіцца, зьяўляецца толькі бяссільным попелам і дымам.
34. Нічога гэтак ня схіляе нас да пагарды сьмерцю, як думка аб тым, што і тыя, што прыемнасьць уважалі за дабро, а цярпеньне за зло, гэтаксама пагарджалі сьмерцю.
35. Чалавеку, для якога дабром зьяўляецца тое, што сваечасовым ёсьць, для якога няма розьніцы ці даканаць большую колькасьць дзеяньняў у сузгоднасьці з заўсёды маючым рацыю розумам, ці меншую, і якому абыякасна, ці сузіраць сьвет даўжэйшы ці карацейшы час - гэтакаму чалавеку сьмерць ня страшная.
36. Чалавек, ты быў грамадзянінам гэтага вялікага Места (сусьвету). Якую гэта чыніць розьніцу для цябе, што пяць гадоў (а што тры)? Бо тое, што ёсьць выгадным для (натуральных) правоў, ёсьць адпаведным для ўсіх. Што-ж жудаснага, тады, калі ані тыран, ані не несправядлівы судзьдзя, выслаў цябе з Места, але сама натура, якая асяліла цябе ў ім? Гэта тое самае, калі-б прэтор, які паставіў актара на сцэне, пазьней звольніў яго.
– «Так, але я ня выканаў пяць дзеяў».
– Ты кажаш дарэчы, але ў жыцьці тры дзеі твораць цэлую драму; бо тое, што мае тварыць сабою поўную драму, залежыць ад таго, хто стаўся прычынаю паўстаньня цэлага твору, а цяперака скарачэньня яго. І ты тут ні пры чым - ані ў першым выпадку, ані ў другім. Адыйдзі, затым, здаволеным, бо той, хто звальняе цябе, гэтаксама астаецца здаволеным.