Вход/Регистрация
Роздумы
вернуться

Aurelius Marcus Antoninus

Шрифт:

Па-чацьвертае, - і з таго, што ты і сам у шматлікіх рэчах памыляешся і гэтым стаешся падобным да іх; калі-ж і ня трапіў ты ў якія-небудзь памылкі, дык, усё-ж, не пазбаўлены схільнасьцяў, якія іх нараджаюць. Так, калі ад падобных памылак утрымалі цябе баязьлівасьць, прагнасьць да пашаны, або які-небудзь іншы благі намер.

Па-пятае, - з таго, што ты нават няпэўны, што яны памыляюцца. Бо шматлікія рэчы здараюцца, дзякуючы абставінам. І наагул, шмат трэба вучыцца, каб з пэўнасьцю выказацца адносна чужых учынкаў.

Па-шостае, - з тою, што ўпадаць у празьмерны адчай або злавацца, азначае забыць пра мімалётнасьць людзкага жыцьця і хуткае сьмерці чалавека.

Па-сёмае, - з таго, што ня ўчынкі людзей злуюць нас, - іх сапраўднае месца ў кіруючым пачатку гэтых людзей, - а нашы перакананьні. Пазбаўся перакананьняў і вызваліся ад жаданьня выдаваньня суду пра гэтыя ўчынкі, як аб нечым жудасным - і злосьці ў цябе ня будзе. Але, як вызваліцца?
– Думаючы аб тым, што для цябе няма нічога ганебнага ў гэтых учынках. Бо, калі ты будзеш лічыць ліхам ня толькі ганебнае, дык і табе не пазьбегнуць шмат якіх памылак і стацца разбойнікам, або яшчэ чым-небудзь накшталт гэтага.

Па-восьмае, - з таго, наколькі вынікі злосьці і гневу адносна чаго-небудзь болей цяжкія, як тое, што іх выкліквае.

Па-дзявятае, - з таго, што дабразычлівасьць, калі яна шчырая, а ня штучная, зьяўляецца нечым непераможным. Што можа зрабіць табе самы разбэшчаны нахабнік, калі ты застанешся дабразычлівым да яго і, пры адпаведным выпадку, будзеш далікатна, вучыць яго і адначасна, калі ён зьбіраецца спрычыніць табе шкоду, ты, захоўваючы раўнавагу, зьвернешся да яго: Ня трэба, сын мой: мы нарадзіліся для нечага іншага. Я ня буду мець бяды, а ты будзеш мець яе. Далей, трэба разумна і ў агульным выглядзе паказаць яму, што гэта сапраўды так, і што ані пчолы, ані жывёла - народжаныя для жыцьця ў супольнасьці - не паступаюць гэтак. І гэта трэба ўчыніць без насьмяханьня, пры адсутнасьці атмасфэры зьдзеку, а шчодралюбна, без азнакаў затоенае крыўды, ня прыймаючы настаўніцкае позы і, ня імкнучыся зьдзівіць прысутных, але калі ён ёсьць адзін або прысутнічаюць іншыя...

Памятай пра гэтыя дзевяць правілаў, быццам атрымаўшы іх у падарунку ад музаў. І пакуль ты яшчэ жывеш, станься, нарэшце, чалавекам. Неабходна гэтаксама ўхіляцца ад гневу, як і ад лісьлівасьці ў зносінах зь людзьмі: і тое, і другое зьяўляюцца абрыдлым для грамадзкага жыцьця і прыносяць шкоду. У часе прыступу гневу ніколі не забывай, што разьюшанасьць ня сьведчыць аб мужнасьці, а, наадварот, пакорнасьць і мяккасьць зьяўляюцца і болей чалавечнымі, і болей вартымі чалавека; і сіла, і вытрымка, і сьмеласьць на баку таго чалавека, а не на баку таго, хто злосьціцца і наракае. Чым бліжэй да незаўзятасьці, тым бліжэй да сілы. Як нараканьне, гэтак і гневаньне паказваюць на бездапаможнасьць. І той, хто наракае, як і той, што гневаецца - параненыя і вышлі са строю. Калі жадаеш, дык вазьмі і дзясяты падарунак ад самога Апольлёна, лідара Музаў. Вымаганьне, каб нядобрыя людзі не памыляліся гэта безразважнасьць, бс гэта абазначае імкненьне да немагчымага. Згаджацца-ж з тым, каб яны былі такімі ў адносінах да іншых, адначасна дамагацца, каб яны не памыляліся ў адносінах да цябе - гэта недарэчна і вартае тырана.

19. Неабходна болей за ўсё сьцерагчыся чатырох выкрыўленьняў кіруючага пачатку і класьці ім канец, як толькі іх заўважыш, зьвяртаючыся ў кажным выпадку да самога сябе гэтак: Гэтае ўяўленьне не зьяўляецца неабходным, гэта - падрывае аснову грамадзтва; і гэтыя словы былі-б нячыстасардэчнымі, а гаварыць не ад чыстага сэрца павінна быць брыдкім твайму сумленьню. Чацьвертае павучэньне - гэта тое, калі ты зьвяртаешся да самога сябе з наступным дакорам: Гэтае тваё палажэньне абазначае паразу і здачу твае болей боскае часткі, якая ня вытрымала супроць меней каштоўнае і сьмяротнае часткі, супроць цела і ягоных грубых насалодаў.

20. Твая жыцьцёвая частка і ўсе вогнепадобныя часткі, што зьмешчаны ў табе, хоць, паводля свае натуры, і імкнуцца ўгору, аднак, падпарадкаваныя загадам Цэлага (сусьвету), зьяўляюцца пераможанымі тут у схвармаванай масе (целе). Аднак, усё тое, што мае свомасьці зямлі і вільготнае, хоць і імкнецца ўніз, ня падае, а займае неўласьцівае яму паводля натуры становішча. Такім чынам і элямэнты падпарадкуюцца Цэламу, застаючыся, нават наўсуперак сабе, там, дзе ім загадана аставацца, да таго часу, пакуль адтуль-жа ня будзе дадзена знаку да раскладу. Ці-ж ня жудасна пасьля гэтага, што толькі твая разумная частка не падпарадкуецца і гневаецца на месца, якое яна займае, хоць ёй і не загадваецца нічога супярэчлівага ёй, а толькі тое, што адказвае яе натуры; а яна не жадае ні з чым лічыцца і імкнецца да супроцьлеглага. Бо, усякае адхіленьне ў бок несправядлівасьці, празьмернасьці, гневу, абурэньня, страху ёсьць нічым іншым, як здрада натуры. Але кіруючы пачатак пакідае сваё становішча і тады, калі выказвае нездаволенасьць у сувязку з чым-небудзь, што адбываецца. Бо ён ня меней прызначаны для набожнасьці і пашаны Бога, як для справядлівасьці. Аднак-жа, і гэтыя ўсе якасьці ўваходзяць у паняцьце грамадзкасьці; і яшчэ болей - яны нават старэйшыя за справядлівасьць.

21. Хто ня мае адзінае і нязьменнае мэты жыцьця, той ня можа заставацца адзіным і нязьменным на працягу ўсяго жыцьця. Але сказанага яшчэ недастаткова, калі не дабавіць, якою павінна быць гэтая мэта. Бо, як перакананьне не аднолькава адносіцца да ўсіх дабротаў, якія прызнаюцца бальшынёю людзей, але толькі адносна некаторых, што маюць агульнае значэньне, гэтак і мэта павінна быць вызначана агульная, грамадзкая. Хто ўзгодніць з гэтаю мэтаю ўсе свае асабістыя імкненьні, той ува ўсім будзе дзейнічаць аднолькава і такім чынам астанецца верным сабе.

22. Падумай пра мыш, палявую і хатнюю, пра яе сполах і беганіну.

23. Сакратас называў думкі большасьці людзей Ляміямі - пужаламі для дзяцей.

24. Лякедаймонцы ў часе прадстаўленьняў ладзілі для чужынцаў сядзеньні ў цяню, а самі садзіліся, дзе трапіцца.

25. Сакратас на пытаньне Пэрдіккаса, чаму ён ня едзе да яго ў адведзіны, адказаў: Каб не загінуць самым брыдкім спосабам, інакш кажучы: скарыстаўшы зь ветлівасьці, ня мець магчымасьці адудзячыцца падобным.

26. У пісаньнях Эфэсцаў радзіцца заўсёды ўспамінаць пра каго-небудзь са старажытных, хто стаўся выдатным з прычыны мужнасьці (арэтэ).

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: