Шрифт:
— З таго. А што?
— У вас там урач працавала, Марыя Сяргееўна Пясоцкая.
Лодачнік пільна паглядзеў яму ў твар i ўдакладніў:
— Марыя Сяргееўна Куцека, гэта муж у яе быў Пясоцкі. Ara, працавала. I цяпер працуе.
— Працуе? Дзе?
— У бальніцы. Дзе ж яшчэ! Пры любой уладзе людзі хварэюць, — па-філасофску разважліва сказаў ён i, крыху памаўчаўшы, спытаў: — А ты адкуль ведаеш нашу доктарку?
— Лячыўся ў яе, — схлусіў Пятро, каб не паглыбляцца ў лішнія тлумачэнні.
— А-а.
Човен уткнуўся носам у пясчаны бераг якраз супраць глыбокага рова. Такія равы ў высокіх берагах вымываюць вясновыя воды, шукаючы найкарацейшы шлях у Дняпро. Каля самай ракі яны глыбокія i шырокія, далей у поле мялеюць, звужаюцца i разгаліноўваюцца, як дрэва. Там, дзе ёсць крыніцы, раўчакі жывуць усё лета, але большасць улетку сухія.
Пятро зразумеў, што стары знарок прывёз яго да гэтага рова, каб зрабіць больш бяспечным яго далейшы шлях на палявым правабярэжжы. У грудзях калыхнулася цёплая хваля ўдзячнасці.
«Вось ён які, гэты дзед, — мудры, хітры, асцярожны».
Пятро ступіў на чыста вымыты пясок i прытрымаў човен, бо стары ўжо ўпёрся вяслом у дно, каб адпіхнуцца.
— Дзякую, дзядуля. Не крыўдуй, што я так…
— Бог з табой, — адказаў той, сумна схіліўшы галаву.
— Будзь здаровы.
— Будзь здаровы i ты, сынок.
A калі Пятро адышоў, стары раптам ціха паклікаў:
— Слухай, хлопец! Ты да доктаркі? Будзь асцярожны. У школе немцы.
Пятро павярнуўся, кіўнуў галавой: разумею.
— Дзякую.
Ён помніў, што школа недалёка ад бальніцы, цераз вуліцу.
Упэўненасць старога, што ён прабіраецца ў мястэчка, навяла на думку — наведаць Сеневу маці. Але, ён павінен зайсці да яе! Абавязкова. Гэтага патрабуе памяць Сені, ix дружба. Пятро спыніўся ў задуме на дне бы лога ручая, на белым утаптаным пяску. Паабапал на схілах рова раслі каліна, шыпшына, яшчэ нейкія густыя i калючыя кусты. Убачыўшы на пяску свае сляды, партызан збочыў, прадзіраючыся праз кусты, падняўся па схіле ўгору, агледзеў поле, пустое i маўклівае, i лёг у кустах над абрывам.
Заходзіла сонца. Рака была ўжо ў цені крутога берага. На верхавінах лугавых траў гарэлі апошнія праменні. Уніз па цячэнню адзінока плыў човен. Недзе далека рыкала карова. Лёгкі вецер прынёс пах пераспелай збажыны. Закружылася галава. Трохдзённыя пераходы кіламетраў па пяцьдзесят, бяссонне, перажыванні гэтага дня моцна знясілілі.
Нейкі час Пятро нібы павольна правальваўся ў глыбокую яму, дзе згушчалася цемра, глухлі гукі, згасалі думкі, як вуголле дагарэўшага вогнішча, i рабілася лёгка i хораша. Але раптам зноў узляцеў на паверхню. Сапраўды цямнела, у небе загарэліся зоркі. Унізе, кал я ракі, збіраўся туман. У галаве стала ясна, быццам добра адпачыў, i зноў завірыліся думкі.
«Так, я наведаю яе. Мы разам паплачам над яе i над маім горам… Ёй, маці, можна сказаць пра ўсё. Бо толькі любоў маці сапраўды мацней за смерць. Нішто ў свеце не можа яе астудзіць, пахіснуць…»
«Але навошта мне быць вестуном гора? Разбураць апошнюю надзею? Няхай спадзяецца, верыць… Так ёй будзе лягчэй жыць. А я магу ўмацаваць гэтую веру, калі передам прывітанне ад Сені, скажу, што ён застаўся на батарэі…»
«Не, я не змагу так хлусіць… Я выдам сам сябе… Ды i навошта? Ад гэтай страшнай праўды нікуды ёй не дзецца. Яна ўсё роўна прыйдзе да яе… Прыйдзе разам з вызваленнем, перамогай… I тады ёй будзе яшчэ цяжэй, калі навокал будзе радасць… Няхай цяпер… Калі гора ва ўсіх, лягчэй перажыць i ўласнае гора… Яна мужная жанчына i ўрач… Няхай больш будзе ў яе сэрцы нянавісці да ворага».
Думкі рваліся, як нетрывалыя ніткі. А на чорным небе загарэліся новыя зоркі. Яны перашкаджалі думаць. Зорак стала безліч. Вось яны калыхнуліс я, заскакал i з месца на месца… I ён таксама калыхнуўся i некуды паплыў, гойдаючыся, як на хвалях.
Не, ён павінен ісці! З натугай падняўся, бо ногі здранцвелі. I забалелі грудзі — у тым месцы, дзе былі раны. Пасля ён доўга ляжаў яшчэ недалёка ад мястэчка, у недаспелай грэчцы, ад якой пахла мёдам. Адтуль i ў цемры бязмесячнай ночы быў відаць белы будынак бальніцы з адзіным цьмяным агеньчыкам, мабыць, у дзяжурным пакоі. Але трывожылі гукі, што даляталі з мястэчка, — прыглушаная музыка, галасы, спевы. Камусьці дужа весела.
«Калі гэта немцы, што ў школе, — разважаў Пятро, — тым лепш для мяне: больш весялосці — менш пільнасці. Дзе ў ix могуць стаяць вартавыя? Каля школы, вядома. Каля бальніцы? Навошта вартаваць хворых? Над абрывам, каб сачыць за тым, лясным, берагам, адкуль могуць прыплыць партызаны? Але ўсяго Дняпра не загародзіш… Не хопіць вартавых… Я пераплыў удзень… Ды i мястэчка не абгародзіш штыкамі».
Пятро помніў драўляную хаціну за бальніцай, у якои жыла Марыя Сяргееўна, — паказвала аднойчы Саша, калі яны праходзілі міма, нават звала зайсці пазнаёміцца з урачом, але ён пасаромеўся. Ды i Сеня неяк расказваў, што маці ўвесь час баялася, каб ix хаціна вясной ці пасля добрага ліуня не апынулася ў Дняпры.