Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Гісторыю Старажытнага Егіпта i Грэцыі ведалі вучні, мякка кажучы, дрэнна — усё выветрылася з галоў. Але затое гісторыю вайны, якую перажылі самі, ведалі лепей, чым многія дарослыя. Каб інспектар-фармаліст паслухаў некаторыя з Пятровых урокаў у гэтым, шостым, класе, то, бадай, настаўніцкая кар'ера яго на гэтым i скончылася б. Часам урокі гісторыі ператвараліся ў агульную дыскусію пра вайну, пра жыццё, ва ўзаемныя расказы пра фронт i партызан.

Настаўніцы, якія вялі ўрок у суседнім класе, не раз скардзіліся Пыльскаму, дырэктару, i той збянтэжана i далікатна рабіў заўвагу:

— Пятро Андрэевіч, зноў у вас у шостым было шумна.

— Было, Казімір Паўлавіч, было, — пакорліва згаджаўся Шапятовіч на здзіўленне настаўніц, якія звычайна ўпарта аспрэчвалі кожную заўвагу ім. Хоць хутка яны перасталі здзіўляцца, Пятро сам пачуў аднойчы ix размову: «Яму — што, партызан, франтавік, сакратар, з Лялькевічам у адным атрадзе быў… Karo i чаго яму баяцца?»

Патроху Пятро зацікавіў сваіх вучняў i гісторыяй Грэцыі — тады, кал i сам, як кажуць, з галавой акунуўся ў інстытуцкі курс, пазнаёміўся з дзівоснай міфалогіяй i ўвогуле захапіўся гэтай навукай.

Але, акрамя гісторыі, прыйшлося яму выкладаць яшчэ адзін прадмет. Усе адмовіліся ад нямецкай мовы, i ўрокі яе гвалтоўна, рашэннем педсавета, аддалі яму. Пятро адразу разгадаў змову настаўніц: маўляў, гісторыя — што, гісторыю любы зможа выкладаць, асабліва калі ў цябе добра падвешаны язык, а вось паглядзім, як ты без педагагічнай адукацыі будзеш выкладаць мову, ды яшчэ замежную. Ён, хоць i разгадаў гэта, не стаў спрачацца: мову дык мову! Ведаў у яго было ненамнога больш, чым у вучняў, бо вучыў ён нямецкую толькі некалі ў сёмым класе (у тэхнікуме замежнай мовы ў той час не выкладалі). Але будучы ў Германіі, вывучыў сотні дзве-тры бытавых слоў. Гэта акалічнасць i дала падставы педсавету зрабіць яго школьным «немцам». Праўда, дзеці ні разу не назвалі яго так, a заўсёды, у тым ліку i перад урокамі мовы, крычалі: «Гісторык ідзе!» Пятра радавала такая ix тактоўнасць.

Да ўрокаў гісторыі ён рыхтаваўся з прыемнасцю i выкладаў з задавальненнем, праца давала радасць. Нямецкая мова была пакутай.

У гэтым шостым «Б», да якога меў асаблівую прыязнасць, Шапятовіч адразу i шчыра прызнаўся:

— Ведаю я нямецкую мову ненамнога больш, чым вы. Вучыць будзем разам.

Ён чакаў, што ўбачыць на тварах скептычныя ўсмешкі ў адказ на сваё прызнанне. Не. Ніводнай ухмылачкі — сур'ёзнасць незвычайная. Толькі раптам падняўся Сяргей Салодкі — самы аўтарытэтны вучань, партызан, у атрадзе цэлы год быў, i хрыплым басам (голас ламаўся) спытаў:

— Пятро Андрэевіч! А на чорта нам гэтая мова?

Пятро на міг разгубіўся. Ён зразумеў нянавісць дзяцей, не, не дзяцей ужо — юнакоў, дзяўчат — да ўсяго нямецкага. Добра, што пасада камсорга i цікаўнасць яго далі мажлівасць там, у Германіі, пазнаёміцца трохі з гісторыяй краіны (можа, тады i ўзнікла яго жаданне пайсці на гістарычны факультэт), з рэвалюцыйным рухам, трошкі з літаратурай — Гётэ, Шылер, Гейнэ, Генрых Ман… I ён увесь урок горача, з натхненнем, якое само па сабе не магло не захапіць вучняў, расказваў ім пра нямецкі народ, пра культуру, якую народ гэты стварыў. Словам, расказваў так, што здавалася, нават самога сябе пераканаў, ва ўсякім разе, паверыў: вучні зразумелі, што фашызм — гэта адно, а народ ёсць народ, i мову яго трэба шанаваць, як мову кожнага народа. Але калі ён зрабіў паўзу, Таня Нізавец, самая ціхая дзяўчына ў класе, выдатніца, нясмела, зусім па-дзіцячы падняла руку. Атрымаўшы дазвол, спытала:

— То чаму ж такі народ, як вы кажаце, даўся Гітлеру хамут на сябе надзець?

Тады зашумел i i хлопцы:

— Праўда — чаму?

— Чаму?

Не першы раз Пятро чуў гэтае пытанне. Яго задавалі байцы, калі ён гутарыў з імі. Ды i сам яшчэ там, у Мурманску, у пачатку вайны ламаў галаву i пытаўся ў Сені Пясоцкага амаль гэтак жа, як Таня, — чаму? Здаецца, толькі Сеня пераконваў. Ён не помніць ужо ўсіх тлумачэнняў i доказаў, але помніць, што i сам i другія хлопцы ўрэшце здаваліся пад напорам Сеневай логікі i эрудыцыі. Пазней розумам ён прымаў усе тлумачэнні, а вось сэрцам… Год назад, у Германіі, калі следам за артыкулам Эрэнбурга з'явіўся артыкул Аляксандрава, перад афіцэрамі ix дывізіі выступаў палкоўнік з Масквы, з Палітычнай акадэміі. Гаварыў з такім жа натхненнем i перакананасцю, як i ён, Пятро, перад сваімі вучнямі. Але потым падняўся камандзір дывізіёна «кацюш» маёр Яшанкаў і, заікаючыся ад хвалявання, спытаў:

— Што ж выходзіць, таварыш палкоўнік? Выходзіць, у тым, што сям'ю маю… маці старую, жонку, дзяцей малых… Ваню i Лёшу… жывымі… жывымі… спалілі… то, выходзіць, вінаваты ў гэтым толькі Гітлер ды яго акружэнне? А каб я сёння пайшоў ды вось так ix дзяцей?.. Kaгo б вінавацілі? Але я не пайду! Я — чалавек! — крыкнуў маёр асіплым ад каманд голасам.

Палкоўнік разгубіўся амаль гэтак жа, як цяпер ён, Пятро. Сказаў:

— Я разумею вас, таварыш маёр, гора ваша, боль. Але іменна таму, што мы чалавекі, як вы сказалі, людзі, гуманісты, мы ніколі не перанясём нашу нянавісць на ўвесь нямецкі народ.

З гэтым агульным тэзісам афіцэры згадзіліся, нават Яшанкаў, напэўна, згадзіўся, бо змаўчаў. Але ж то афіцэры. А тут — дзеці. Як ім усё гэта растлумачыць? Тут аднаго ўрока, адной гутаркі будзе мала. I аднаго года, відаць, будзе мала.

Урока не ведалі. Ніхто. Як змовіліся. Адны выходзілі да дошкі, крышылі крэйду, камячылі анучку, мыкалі i пыкалі. З нейкіх двух дзесяткаў слоў, якія трэба было вывучыць, добра, калі ўспаміналі два-тры, i то калі хто падказваў. Другія адмаўляліся з месца:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 160
  • 161
  • 162
  • 163
  • 164
  • 165
  • 166
  • 167
  • 168
  • 169
  • 170
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: