Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Але… няхай не распускае язык…

— Вось так i скажы ёй сам. — Пятро ведаў, што нічога такога Бабкоў не скажа, бо баіцца Сашы: яна, хоць дагэтуль i далікатна, як бы жартуючы, але часам добра-такі, як ніхто іншы, давала яму праборку за некаторыя слабасці.

Пятро ганарыўся жонкай, што яна такая — нікому не змаўчыць за праўду.

Хутка нават гэтае «балбатуны няшчасныя!» здавалася яму не крыўдным, а смешным, i ён у душы смяяўся, слухаючы прыглушанае «кіпенне» Бабкова. Няхай стары выпусціць пару.

Пятро спалохаўся, калі Таня ўпала, усцешыўся, калі яна апрытомнела; з вясёлым гумарам ён слухаў крыўду Бабкова i асцярожнае — не закрануць парторга i дагадзіць старшыні — падтакванне Капыла.

— Ад нерваў усё… A ў каго яны цяпер у парадку, нервы?..

«Падліў масла» ў невясёлы «агонь» Капыловых разважанняў:

— Нервы, што сталь, яны гартуюцца ў нягодах, — i пайшоў у школу.

Але ў класе яго раптам апанаваў нейкі дзіўны смутак, душэўны неспакой. Чаму — не разумеў. Нічога ж асаблівага не здарылася. Хіба яму навіна, што дзеці недаядаюць? Амаль усе. Але як ні стараўся супакоіць сябе — урок гісторыі ў сёмым класе не клеіўся: расказваў ён пра паходы Траяна нудна, нецікава, збіваючыся.

Клас адчуў, што гісторык не ў настрод, i вучні сядзелі насцярожана, ціха, як, бадай, ніколі. Калі паепрабаваў праверыць, як засвоілі новы матэрыял, ніхто з вучняў не здолеў талкова паўтарыць тое, пра што гаварылася. Пятра гэта яшчэ больш расстроіла. Не, ён не злаваўся. Наадварот, неяк усё больш абмякаў, сціхаў, падоўгу сядзеў у глыбокай задуме. Але калі ў дзвярах нечакана з'явілася паштарка Надзя, рыжая сарамлівая дзяўчына, і, чырванеючы, таямнічым голасам сказала:

— Пятро Андрэевіч, выклікаюць вас. Упаўнаважаныя… — Шапятовіч неяк адразу ажыў.

Само сабой перад класам у яго вырвалася:

— Пашлі ix к чорту, Надзя!

— Эх! — войкнула спалоханая дзяўчына i ляпнула дзвярамі.

Клас весела загудзеў.

Пятро адчыніў дзверы i закрычаў у калідор услед пасыльнай:

— Скяжы, што ў мяне ўрок! A ўрока ніхто не мае права зрываць! Сам Пан Бог! Сам нарком! Міністр!

Хлопцы-пераросткі не проста гудзелі — вылі ад захаплення.

Тады Пятро да ix:

— А вы што загрымелі, як калясніцы Траяна? Зубараў, паўтары ўрок!

На задняй парце падняўся хлопец на галаву вышэй за настаўніка i пачаў нядрэнна расказваць пра спробы аднаго з апошніх імператараў аднавіць былую славу i веліч Рымскай імперыі.

Шапятовіч бачыў, што Зубараў бесцырымонна заглядвае ў падручнік, які яму сябры падсунулі, але маўчаў: вучань падглядваў умела i спрытна — адным вокам лавіў самую сутнасць. Акрамя таго, Пятро ўжо ведаў са свайго небагатага вопыту, што часам, калі расказвае вучань, матэрыял засвойваецца лепш, чым калі расказвае настаўнік.

Хутка ўбачыў праз акно: да школы кульгае Капыл. Зразумеў: дарэмна крычаў Надзі, з урока яго ўсё адно сарвуць, як гэта было неаднойчы ўжо. I на душы зноў стала пагана.

Сказаў вучням:

— Відаць, прыехаў начальнік вышэй за Бога i міністра. Сам Капыл капыляе па маю душу. Пачытайце ціха. Косця! Галавой адказваеш за парадак у класе. Калі Марыя Антонаўна паскардзіцца, што вы шумелі,— крыўдуйце на сябе.

Сакратар сельсавета, убачыўшы Пятра, дакорліва паківаў галавой: маўляў, як жа гэта вы так неасцярожна? I гэтак жа таямніча, як Надзя, паведаміў:

— Сам Булат. Будзе ўпаўнаважаны на ўсю пасяўную.

Поўнае прозвішча начальніка райаддзела НКУС (цяпер ужо МДБ, бо месяц назад наркаматы сталі міністэрствамі) было Булатаў. «Булат» — Пятро пачуў упершыню, здзівіўся i не разумеў, чаму ў старога такія спалоханыя вочы. Бываюць жа ў ix сакратары райкома, заглянуў аднойчы сакратар абкома. Заязджаў нарком земляробства. Няўжо Булатаў вышэй за ix?

Пятро ведаў гэтага чалавека. Як ведаў? Больш правільна сказаць: бачыў многа разоў. Капітан заўсёды сядзеў у прэзідыумах пленумаў, актываў, на пасяджэннях бюро райкома i… заўсёды маўчаў — ні разу не выступіў па пытаннях, якія абмяркоўвалі камуністы раёна.

У кабінеце Бабкова сабраўся ўжо амаль увесь актыў: Панас Грамыка, Саша Грошык, брыгадзір калгаса, загадчыца хаты-чытальні Каця Прымакова — актывістка ваеннага часу: пакуль мужчыны ваявалі, яна перабыла на ўсіх пасадах; Панас змяніў яе на пасадзе старшыні калгаса.

Пятро ішоў, збіраючыся сказаць упаўнаважанаму, што зрываць настаўніка з урока нельга, што сакратар райкома Уладзімір Іванавіч Лялькевіч ніколі гэтага сабе не дазваляе. Але на парозе сумеўся, бадай спалохаўся. Узлаваўся на сябе: адкуль яно, гэтае недарэчнае пачуццё? Армія выхавала, ці што, — боязь вышэйшых начальнікаў? Дык не ж! Да таго ж Крывароцькі, хоць той часам быў даволі круты, ён, Пятро, заўсёды заходзіў не толькі смела, але нават з прыемнасцю: камандзір дывізіёна быў цікавы ва ўсіх праявах свайго характару — добры i злосны, задумлівы i насмешлівы…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 163
  • 164
  • 165
  • 166
  • 167
  • 168
  • 169
  • 170
  • 171
  • 172
  • 173
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: