Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Не мог знайсці кніжкі, Пятро Андрэевіч.

Падручнікаў сапраўды не хапала: на дзесяць чалавек — адзін, даваеннага выдання.

— Матка карову паслала пасвіць.

— Якая паша! Дзе тая яшчэ трава? Што ты мне галаву тлуміш?

Выручае таварыша увесь клас — хорам тлумачыць:

— Пятро Андрэевіч! Ужо усе ганяюць. У лазнякі. Галлё ды кару ядуць. Карміць жа няма чым.

— За Займішчам увесь асіннік з'елі.

Пятру зрабілася няёмка. Што гэта ён усумніўся: «Якая паша?» Быццам на небе жыве.

Быў узлаваўся на свой любімы клас. Траха не сарваўся — не накрычаў. Ужо калацілася рука, калі ставіў у журнале не ўласцівыя яго дробнаму почырку буйныя 2. Пасля размовы пра кароў — палагоднеў. Каб не мучыць больш ні вучняў, ні самога сябе, выклікаў да дошкі Таню Нізавец.

Таня — любіміцаўсіхнастаўнікаў. Небыло яшчэвыпадку, каб яна не ведала ўрока. A нямецкі — Пятро гэта не раз праверыў — вывучала лепш, чым ён, настаўнік. У яго вывучыць усе новыя словы не хапала часу, а яна ведала ўвесь слоўнік падручніка i ўсе граматычныя правілы. Дзяўчынка мела проста зайздросную памяць. А з выгляду — самая непрыкметная ў класе: i гадамі самая малая, бо прапусціла ўсяго дзве зімы, i так — худзенькая, шчупленькая, на бледным завостраным тварыку — адны вялікія, заўсёды нібы здзіўленыя вочы.

У пачатку працы ў Пятра пэўны час былі да яе адносіны дзіўна дваістыя. Неяк ён пагутарыў з вучнямі пра ўступленне ў камсамол. Спачатку — у класах, з усімі адразу, потым з лепшымі — паасобку, гэтак жа, як рабіў у арміі, калі быў камсоргам.

Дык вось Таня гэтая ў час размовы раптам загарэлася, як мак, вочы апусціла i, здалося Пятру, траха не заплакала.

— Што з табой, Таня?

— Мяне не прымуць у камсамол, Пятро Андрэевіч.

— Чаму?

— У мяне бацька — вораг народа.

— Вораг народа?

— Але. Вам хіба ніхто не казаў, што бацька мой быў дырэктарам нашай школы? I яго арыштавалі. Перад ваинои яшчэ…

Шапятовіч не ведаў, чым скончыць размову з дзяучынкай.

Пасля распытваў пра Нізаўца. I дзіўна яму рабілася i незразумела. Ca студэнцкіх год яму ўбівалі ў галаву, што кожны вораг народа — нямецкі шпіён, пачвара, а тут сяляне, асабліва жанчыны, якія заўсёды менш стрымана i больш непасрэдна выказвалі свае пачуцці, хвалілі Антона Пятровіча: «Залаты чалавек быў, да кожнага сэрца сцежку ведаў. I да малога i да вялікага».

— Завошта ж яго арыштавалі?

— А хто ведае, завошта тады хапалі людзей? Хіба яго аднаго!

Грамыка адказаў на Пятрова пытанне коратка — аб прычыне арышту:

— З пісьменнікам нейкім доўга перапісваўся, у госці таго запрашаў. З Галавачом ці з Чаротам, не помню ўжо. На чорта яму здалася тая перапіска? — Прагучала так: па дурноце сваёй трапіў у бяду.

«Няўжо ж не маглі разабрацца, што не вінаваты чалавек? — пакутліва думаў Пятро. — Маглі ж запытаць у людзей, з якімі такі «вораг» пражыў усё жыццё. Тутэйшы ж ён, мясцовы…»

Пасля даведаўся ад Бабкова, што жонка Нізаўца, Таніна маці, цэлы год выпякала партызанам хлеб. На яе ніхто з фашысцкіх паслугачоў не мог падумаць, што яна памагае партызанам.

— Адзін раз хлопцы пшанічную муку з гарнізона вывезлі,— расказваў Бабкоў.— I яна нам такіх булак напякла! Я сам забіраў гэтыя булкі. На досвітку. Дастаём апошнюю выпечку проста з печы. Гарачыя. Пах — на ўсё наваколле. Галава кружыцца. A дзеці прачнуліся — галоднымі вачамі з запечча глядзяць, сліну каўтаюць. «Ты што, пытаю, не дала ім булкі паспытаць?» — «Як жа я дам чужую?» Во, брат, сумленне! Святая Марыя!..

З таго часу Шапятовіч палюбіў Таню не толькі за тое, што яна першая вучаніца. Аднак калі запытаў у сакратара райкома Анісімава, ці можна Таню Нізавец прыняць у камсамол, той паглядзеў на яго як на дзівака i з насмешкай спытаў:

— Табе што — няма больш каго прымаць?

…Таня адказала ўрок, як заўсёды, без запінкі — прачытала тэкст, праскланяла словы.

— Во як трэба вучыць! Чулі, гультаі? — нязлосна ўпікнуў Пятро ўсіх астатніх, падыходзячы да хісткага непафарбаванага століка, каб паставіць у журнале найвышэйшую адзнаку. Ён ужо ставіў ей 5 +, хоць дырэктар i рабіў яму заўвагі, што такой адзнакі не існуе.

Ды раптам нешта стукнула каля дошкі, за яго спіною. Клас падхапіўся.

— Таня!

Таня ляжала на падлозе бледная, як нежывая.

Пятро кінуўся да яе:

— Таня! Танечка! Што з табой, дзіця мае?

— Трэба доктара! — крыкнуў нехта з хлопцаў.

Але, доктара! Але навошта, каб яна ляжала тут, у класе на падлозе, пакуль прыбяжыць Саша? Медпункт за нейкія пяцьдзесят метраў.

Пятро падхапіў дзяўчынку на рукі. Хлопцы ціхенька, каб не патрывожыць другія к л асы, адчынілі перад ім дзверы, i ён хутка збег уніз, з другога паверха.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 161
  • 162
  • 163
  • 164
  • 165
  • 166
  • 167
  • 168
  • 169
  • 170
  • 171
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: