Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

На якое ж ліха Бабкову здалася цяпер гэтая ліпа? Падумаў бы хоць, што ўсе звесткі пра цяглавую сілу i сельгасінвентар ёсць i ў райкоме i ў райвыканкоме. Разумныя ўпаўнаважаныя маглі б мець ix у сябе. Падумаў бы, што такімі абяцаннямі ставіць пад удар усіх — сябе, старшынь калгасаў, партарганізацыю: могуць жа праверыць праз колькі дзён. Што тады скажуць пра ix партыйную сумленнасць? Пятро ўжо раскрыў рот, каб запярэчыць Бабкову, але нешта стрымала яго. Ён паважаў гэтага старога дзівака i фантазёра i ведаў, што ў раёне i так яго часта клююць. А тут яшчэ ён выставіць яго падманшчыкам, хлусам перад гэтым… Булатам? Не будзе тады добрага суседства (яны жывуць у адным доме), сяброўства, дружнай працы. А яму хочацца з усімі працаваць дружна.

Пэўна, унутраная барацьба відна была на Пятровым твары, бо Прымакова, гэтая не сказаць што праніклівая жанчына, падсунулася да яго, штурхнула каленам, прашаптала:

— Маўчыце, Андрэевіч.

Грамыка, які сядзеў насупроць, таксама даволі выразна пацёр далоняй твар, зрабіў гэткія кругавыя рухі: маўляў, няхай стары круціць — пасля разбяромся.

Пятру зноў здалося, што чалавек з дзіцячым голасам, які быццам бы сумаваў, убачыў, зразумеў i жэсты Грамыкі i шэпт Каці. Зараз вось перапыніць Бабкова, зловіць яго на падмане. Цікава было б паслухаць, як ён крычыць, злуецца, Булатаў гэты.

Перапыніў. Сказаў спакойна, амаль абыякава:

— З сяўбой — ясна. Малако!

— Але, малако! — адразу падхапіў Рабіновіч, дастаючы са сваёй кірзавай сумкі другія квітанцыйныя кніжкі.— Таварышы дарагія, што вы сабе думаеце? Вэй-вой-вэй. Вам жа на бюро паздымаюць галовы. Таварыш Бабкоў! Таварыш Шапятовіч! Вы ж на апошнім месцы. Ідзе красавік, a ў вас — шэсць i тры дзесятых працэнта… Шзсць гірадэнтаў! Што вы сабе думаеце?..

— Як шэсць? Было адзінаццаць, — схапіўся за сваю сумку Бабкоў.

— Якія адзінаццаць? Якія адзінаццаць? Вось учарашняя зводка маслапрома.

Бабкоў, які так хітра i дыпламатычна вёў размову пра сяўбу, не стрымаўся: махнуў рукамі, як падбітая птушка, закрычаў, не гледзячы на ўпаўнаважаных:

— Маслапром! Жулікі там! Пром-пром, а куды пром, чорт яго ведае! Паўмесяца назад было адзінаццаць, цяпер — шэсць.

— Колькі вам год, Бабкоў? — раптам спытаў Булатаў спакойна i як бы зусім недарэчна, а таму вельмі неспадзявана для ўсіх.

Іван Дзямідавіч адразу скіс.

— Пяцьдзесят тры. А што?

Капітан не адказаў — што.

Шапятовіча пачала… не, не злаваць, а неяк крыўдзіць, амаль абражаць уся гэтая размова — мнагаслоўнасць Рабіновіча, булатаўская маўклівасць i нечаканыя яго пытанні, сэнс якіх немагчыма зразумець.

Усе яны — камуністы. Чаму ж не можа быць простага, спакойнага, разважлівага абмеркавання, як што зрабіць, разумных парад, дапамогі? Каму патрэбна такая «накачка»? Няўжо яны не ведаюць, як людзі жывуць? З каго ты патрабуеш гэтае малако? Колькі тых кароў, ды i тыя чуць выйшлі жывымі з зімы!

Пятро падняўся, рашуча падышоў да стала, пастараўся сказаць як мага разважлівей, прасцей, хоць гэта не вельмі атрымалася — хваляваўся:

— Таварышы, мы працуем для людзей, каб ім лягчэй… каб раны вайны загаіць… Карацей кажучы, мы мусім ведаць, як жывуць людзі. Якое цяпер малако? Галлём жа кормяць. За Займішчам увесь асіннік з'елі…— i запнуўся, убачыўшы, як пільна глядзіць на яго Булатаў. Здалося, што той зараз спытае: «А вы бачылі гэты асіннік?» Пра асіннік сказалі вучні, а ён, Пятро, нават не помніў, які там асіннік за Займішчам — вялікі, малы? Якое агіднае адчуванне! Быццам ён баіцца гэтага капітана. А чаго яму баяцца? Аднак ніхто яшчэ так не гіпнатызаваў, як гэты знаёмы i незнаемы чалавек з прыгожым тварам i дзіцячым голасам.

— У вас прыёмнік ёсць, Шапятовіч? — пытанне яшчэ больш неспадзяванае, чым Бабкову.

Пятро нават не адразу зразумеў.

— Што?

— Радыёпрыёмнік.

— Не.

— Вы не прывезлі сабе з Германіі радыёпрыёмніка?

— Не.

— А што вы прывезлі?

«Што яму адказаць? Гармату прывёз, чорт вазьмі! Немку прывёз. Што табе яшчэ трэба?»

Але адказала Каця Прымакова:

— Кнігі,— i засмяялася.

— Кнігі?

— Але. Хто вёз анучкі, a Андрэевіч — кнігі.

— Якія кнігі?

— Нашы. Савецкія, — раздражнёна адказаў Пятро.

— Дзе вы ix там узялі?

Не, ад яго проста так неадчэпішся. Кніга — рэч сур’езная, i прыйдзецца сур'ёзна расказваць праўду.

— У маёнтку нейкага высокага фашыста мы знайшлі rapy кніг — тры пакоі былі завалены… Бібліятэка аднаго нашага інстытута.

— Якога?

— Вінніцкага педагагічнага. Ну, я выбраў сабе пару дзесяткаў падручнікаў… Ведаў, што ў нас цяжка з кнігамі, спалена ўсё… А хацелася хутчэй вучыцца.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 165
  • 166
  • 167
  • 168
  • 169
  • 170
  • 171
  • 172
  • 173
  • 174
  • 175
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: