Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Пад вечар у палату зноў зазірнула Бася Ісакаўна.

— Вы яшчэ тут? — Галоўны лекар амаль прастагнала: — Божа мой, што робіцца ў маёй бальніцы! — і злосна закрычала: — Любоў Андрэеўну і Зою Пятроўну — да мяне! А вы, галубка, ідзіце за мной.

Саша паслухмяна пайшла, пакорлівая і маўклівая.

У сваім кабінеце галоўны лекар загадала:

— Скідайце халат!

Саша скінула. Бася Ісакаўна замкнула халат у шафу.

— Гэта мой халат, — паспрабавала пярэчыць Саша.

— Ідзіце, і каб я больш не бачыла вас тут! Я яшчэ ў райздраў напішу, галубка…

Саша выйшла на двор, села на лаўку і горка заплакала — ад крыўды, стомы і болю.

Ноч, доўгую і пакутлівую, бадай што без сну — засынала на колькі хвілін трывожным сном і зноў прачыналася, — яна правяла ў сваёй былой гаспадыні. А раніцой зноў падышла да бальніцы. Але, відаць, галоўны лекар моцна паганяла ўвесь персанал, бо Сашу цяпер не хацелі і слухаць. Сёстры, што ішлі на работу, адмаўляліся выканаць нават простую просьбу — паведаміць, як здароўе Пятра. А Люба прашмыгнула міма і не прывіталася.

Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы.

Да варот пад'ехаў рамізнік.

З брычкі асцярожна злезла маленькая старая жанчына ў простай шарсцяной кофце, суконнай спадніцы — гэтая Бася Ісакаўна зусім не была падобна да той, суровай і ўладнай, што ў беласнежным халаце хадзіла па палатах.

Саша глянула на яе з нянавісцю.

Лекар таксама затрымала на ёй свой позірк і, мабыць, адразу не пазнала. Яна прайшла праз прахадную, нешта сказала вартаўнікам і… раптам вярнулася назад, уважліва паглядзела на Сашу.

— Вы яшчэ тут? — спыталася яна ў Сашы так жа, як і ў палаце, але зусім іншым тонам.

— А дзе мне быць? — няветліва адказала Саша.

— Ах, якая моладзь! — уздыхнула Бася Ісакаўна, і нельга было зразумець — ці яна асуджае, ці адабрае гэтую моладзь. — Хадзем са мной.

У двары яна сказала:

— А гаварыць няпраўду старэйшым непрыгожа, дзіця маё. Мне ж сказалі, што гэта ваш муж. Так?

Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны.

Апрануўшы халат, які дала ёй галоўны лекар, Саша ўзбегла на другі паверх і толькі перад дзвярамі знаёмай палаты перавяла дыханне. Яна са страхам адчыніла дзверы і спынілася. І першае, што яна ўбачыла, — яго вочы, жывыя, ясныя. Яны глядзелі на яе. Ён устрапянуўся, намерыўся падняцца і амаль крыкнуў:

— Саша!

Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак.

VI

Рэчаў было мала — той жа студэнцкі партфель, напакаваны клапатлівымі рукамі Сашы самым неабходным, што можа спатрэбіцца ў далёкай дарозе і ў салдацкім жыцці.

Гаспадыня сказала:

— Давайце пасядзім перад дарогай.

Яны селі побач на доўгім услоне, толькі малая Нінка — на бярозавым чурбаку каля печы. І раптам гаспадыня заплакала, выціраючы слёзы рогам хусткі.

— Што гэта вы, Аня! А то вы і мяне разжалобіце, чаго добрага, — жартам сказала Саша, а ў самой дрыжалі губы і голас ненатуральна звінеў. — Хадзем, Пеця, а то мы ўсіх разжалобім, вунь і Нінка ўжо хліпае…

Пятро падняўся і працягнуў руку:

— Бывайце, Аня.

Яна абняла яго:

— Даруй, Пеця, калі што…

— Нічога, усё добра, Аня… Дзякую вам.

— За Сашу не хвалюйся, служы шчасліва…

Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне.

Раніца была сонечная, ясная, але ўжо халодная.

Пятро дагнаў Сашу на вуліцы і сказаў:

— Добры чалавек Аня. — Ён зусім забыў, што год назад ненавідзеў яе.

— Яна мне — што маці, — прызналася Саша.

— Давай я панясу партфель.

— Не, не, я… Табе яшчэ хопіць несці, яшчэ рукі забаляць… Трэба было ўсё ж папрасіць каня… Дарэмна ты не захацеў.

— Я хачу прайсці па нашай дарозе… Калі я буду тут зноў! А на шляху, можа, сяду на машыну.

У двары, паўз які яны праходзілі, пачуўся жаночы голас наўздагон ім:

— Глядзі, як доктарка мужа праводзіць у армію.

— Бачыш, мяне асуджаюць…

— Глупства.

Яны выйшлі ў поле.

Бярозы на могілках стаялі ў жоўтым полымі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: