Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Можа, вернешся, Сашок? — нясмела прапанаваў Пятро. — Табе цяжка будзе…

— Мне?.. А табе? Не, я пайду яшчэ. Я далёка пайду… Каб я магла вось так ісці з табой увесь час… усё жыццё…

— Я буду адчуваць цябе заўсёды побач… — Ён абняў яе за плечы, прытуліў да сябе, і так яны ішлі ўзбоч шырокага шляху, разбітага і пыльнага нават увосень.

— Мне здаецца, што я не дачакаюся таго часу, калі мы сапраўды будзем вось так… Заўсёды… Разам… І нікуды не трэба будзе цябе праводзіць. Мне нават не верыцца, што ёсць такія людзі, якія ўвесь час жывуць разам…

— Будзе і ў нас такое шчасце.

— А калі…

— Што? — насцеражыўся Пятро.

— Нічога… Я не хочу пра гэта гаварыць. Ты ведаеш, пра што я думаю. Пра вялікае няшчасце для ўсіх… Ты будзеш пісаць мне часта-часта, праўда?

— Кожны дзень, Сашок. Кожны дзень! — Ён не ведаў тады, як нялёгка будзе яму, салдату, выконваць гэтае абяцанне і сваё шчырае жаданне — штодзень пра ўсё расказваць ёй, сваёй Сашы.

Паднімалася сонца. У небе паплыло павуцінне.

— Чаму гэты час называецца бабіным летам? Гэта несправядліва! Я так люблю гэты час… У лесе зараз прыгожа. Я сумую без лесу. Мяне цягне за Дняпро. Заўтра пайду і буду цэлы дзень хадзіць там адна. Цэлы дзень…

— Навошта?

— Мне так хочацца… Я буду ўспамінаць цябе. Я буду клікаць цябе. Ты пачуеш?

— Саша, не трэба, — папрасіў ён, адчуваючы, як горка-салёны камяк сціскае горла.

— Не, трэба! Я перайду на другі бок дарогі, і мы будзем ісці моўчкі. Я проста пагляджу на цябе, які ты…

Яна перайшла і сапраўды доўга маўчала.

Яны ўзышлі на ўзгорак, з якога была добра відаць і вёска, у якой яна працавала, хоць адышлі ад яе кіламетраў восем, і далёкія дымы Рэчыцы, і блізкі Дняпро з шырокай лугавой поймай, застаўленай стагамі.

Саша спынілася:

— Калі ты будзеш ехаць у водпуск, ты напішы мне… Я сустрэну цябе вось тут. А цяпер я вярнуся.

Яна паставіла на зямлю партфель і ўзняла рукі, як бы намерваючыся паправіць валасы. Пятро імкліва абняў яе, прытуліў да сябе. Доўга яны стаялі так, адчуваючы частыя ўдары сэрцаў адно аднаго. Яны нічога не казалі — пра ўсё было сказана, дамоўлена. Цяпер ім хацелася проста лішнюю хвіліну пабыць разам так блізка і назаўсёды захаваць у памяці цяпло гэтай блізкасці.

Потым Саша вызвалілася з абдымкаў, сціснула абедзвюма рукамі яго галаву і пацалавала ў вусны, у лоб, у вочы. І, нічога не сказаўшы, лёгка адштурхнула яго, павярнулася і шпарка пайшла назад.

Пятро хвіліну стаяў ашаломлены, потым закрычаў:

— Са-аш-а! — і кінуўся за ёй. Яна пайшла хутчэй, каб ён не дагнаў, таму што тады развітанне зацягнулася б, а гэта — цяжка. — Са-аш-а! — закрычаў ён зноў і спыніўся. Яму стала вельмі балюча і крыўдна, што яна не азіраецца, што не хоча паслаць яму апошняга «бывай».

Тады яму не прыйшло ў галаву, што яна плача і не хоча, каб ён бачыў яе слёзы і хваляваўся. Але і яна не здагадвалася, які страшэнны боль і пакуты прычыняе яму, адыходзячы вось так…

«Няўжо табе не балюча, што ты так лёгка развіталася і не хочаш азірнуцца? Саша! Што ты робіш? Паглядзі!» — крычаў ён у думках.

Нарэшце яна павярнулася і памахала рукой. І на такой адлегласці — яна прайшла добрых крокаў сто — ён убачыў, што яна плача, і незвычайным замілаваннем і любасцю напоўнілася яго сэрца.

«Саша, любая, слаўная мая. Не плач. Не трэба. Я хутка прыеду. Праз год. Хіба мала людзей пакідаюць жонак? Не плач», — шаптаў ён, але самому яму хацелася плакаць.

Саша пайшла далей. Вось яна паднялася на ўзгорак. Зноў спынілася, зноў памахала рукой. Вось яна пачала спускацца на той бок узгорка — ніжэй, ніжэй, пакуль не схавалася зусім. Але Пятро з надзеяй глядзеў на другі ўзгорак, што віднеўся далёка за першым. Убачыць яе яшчэ раз, апошні. Сапраўды, вось зноў паказалася яе белая касынка. Вось яна ўся, Саша. Але гэта ўжо вельмі далёка — за нейкі кіламетр, ужо нельга разглядзець ні яе твару, ні нават колеру сукенкі. Саша доўга стаяла там, на вяршыні ўзгорка, на фоне яснага неба — адзінокая, сумная жаночая постаць сярод асенняга поля.

«Бывай, Сашок, бывай! Не плач. Я ніколі не забуду цябе — ты дала мне столькі шчасця! Я на крылах прылячу да цябе. Праз год. Гэта хутка, вельмі хутка…»

Постаць Сашы знікла. Больш Пятро не мог убачыць яе. Ён уздыхнуў і падняў з зямлі свой партфель…

1956

Начныя зарніцы

Аповесць другая

I

Саша расплюшчыла вочы, прыслухалася, i ўсмешка заіскрылася ў яе вялікіх, крыху стомленых вачах. Болю не было. Упершыню пасля родаў яна адчула сябе здаровай i бадзёрай. Як бы не верачы свайму адчуванню, яна пацягнулася, сціснуўшы кулакі, закінула рукі за галаву. Зноў са страхам прыслухалася. Ад гэтай маленькай зарадкі адчула сябе яшчэ лепш. Яна ажно засмяялася. Але ўспомніла пра суседак па палаце, што бестурботна спалі, схамянулася i ўжо прыслухалася не да сябе, а да навакольнага. За акном весела шчабяталі ластаўкі. Яны таксама толькі што прачнуліся i недзе на вышках, пад страхой, пакінулі свае цёплыя гнёзды i сваіх маленькіх. Чуваць, як яны пішчадь… A ці не плача за сцяной, у дзіцячай, яе дачка, яе маленькая Алёнка? Уявіла яе, малюсенькую, з ружовенькім тварыкам, у якім, аднак, угадваліся Пецевы рысы (Аня, прыйшоўшы ў бальніцу, сказала: «Уся ў тату»), i сэрца забілася часта-часта, дзіўнае, незнаёмае дагэтуль хваляванне ахапіла маладую маці. Вельмі хацелася ўстаць i пайсці паглядзець на Алёнку. Але людзі яшчэ спяць. Адны ластаўкі прачнуліся… He, i людзі не спяць. Недзе далека, на краі мястэчка, меладычна заспявала труба пастуха. Аднак у бальніцы яшчэ цішыня, нават не чуваць, каб хадзіла дзяжурная сястра.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: