Вход/Регистрация
Трывожнае шчасце
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

З пачатку вайны Сеня ніколі не гаварыў так многа i шчыра. Цяпер жа ён гаварыў з нейкай дзіўнай асалодай, разважліва, паклаўшы на камень галаву i часам нават заплюшчваючы вочы. Толькі кал i ўспомніў маці i бацьку, прыўзняўся. Спачатку на кароткі момант як бы нейкі прамень асвятліў яго твар, а потым наплыў цень смутку. Ён уздыхнуў:

— Мая гаротная мама!

У мяне балюча сціснулася сэрца. У яго — адна мама, у мяне — i маці, i бацька, i Саша, i дачка… Але хіба мне лягчэй? Мой неспакой, трывога — за многіх дарагіх людзей.

На аэрадроме, што схаваны за сопкамі на поўнач ад горада, загулі маторы. Пачуўся голас камандзіра батарэі, значыцца, яму не спіцца таксама:

— Разведчык! Што за шум?

— Свае, таварыш старшы лейтэнант!

У паветра ўзнялося шэсць тупаносых знішчальнікаў i, развярнуўшыся, чамусьці пайшлі не на захад, а на поўнач, па заліву, нізка над вадой. Мы правялі ix позіркамі.

— Відаць, дзесьці нашы караблі атакуюць. Паляцелі на дапамогу, — сказаў Сеня.

— Ты чуў вячэрнюю зводку? — спытаўся я. — Яны перайшлі ў наступление i тут…

Я сам здзівіўся, што сказаў пра гэта зусім спакойна, як, дарэчы, спакойна i выслухаў гэтае паведамленне ад знаёмага радыста на КП дывізіёна, дзе мы спыняліся па дарозе сюды, на батарэю.

Сеня кіўнуў галавой i задумліва памаўчаў.

— Калі i тут здарыцца тое, што там, на Заходнім фронце, горача нам прыйдзецца… Тут няма куды адступаць.

Мяне перасмыкнула ўсяго, i я мімаволі азірнуўся на высокі камень за нашымі спінамі, які сапраўды як бы перагароджваў дарогу назад.

— Ты думаеш, яны перамагаюць там?

— Яны наступаюць, — адказаў ён са спакоем, які на гэты раз абурыў мяне.

— Як гэта ты можаш вось так… спакойна? Не разумею!

А чаму ты не думаеш, што гэта манеўр, стратэгічны манеур» такі, як у Кутузава?

— Ты ж сам не верыш у гэта, а таму хвалюешся. Навошта нам ашукваць сябе? Трэба глядзець праўдзе ў вочы. I без панікі. Без страху. Так мы хутчэй мабілізуем свае сілы.

— Будзь спакойны, мабілізацыя гэтая разгортваецца па ўсёй краіне, я ўпэўнены, з такім размахам…

— Я кажу не толькі пра мабілізацыю людзей, арміі, але i пра мабілізацыю душэўных сіл… Маіх… тваіх… Нашых, Пеця. Нашых сіл! Каб усе мы перамаглі страх, паніку!..

Я паглядзеў на яго з павагай i неяк адразу супакоіўся, мне нават зрабілася сорамна, што я сапраўды панікую, у той час калі ён, Сеня, якога мы называл i «мамчыным сынком», вось такі спакойны i разважлівы. Мне захацелася сказаць яму нейкія добрыя, сардэчныя словы, але я не знаходзіў ix i толькі ўглядаўся ў адзінокую постаць на адной з гарадскіх вуліц. Калі ж павярнуўся да Сені, то ўбачыў, што ён… спіць, няёмка адкінуўшы галаву на выступ каменя.

Тады я дастаў з кішэні свой сшытак i пачаў пісаць. Захацелася хутчэй, пакуль не забылася, запісаць нашу размову. А заадно падзяжурыць пры Сеню, каб разбудзіць яго на выпадак трывогі. I вось канчаю свой запіс. Сонца, як добры вартавы, нізка абышло Баранцава мора i цяпер ужо глядзіць з усходу, з прастораў Кольскай тундры. Неба зноў стала блакітнае, без смугі. Зноў лётны дзень!

3 ліпеня

Тры дні не было ні сну, ні адпачынку. Канчаўся адзін бой — цягалі цяжкія скрынкі з боепрыпасамі. Не ўпраўляліся сцерці змазкі са снарадаў — новы налёт. Ад выбухаў бомбаў, грукату стрэлаў, ад стомы i бясконцага напружання гудзе ў галаве i баліць усё цела.

Фашысты наступаюць недзе там, за Заходняй Ліцай, на Мурманскім напрамку, як афіцыйна паведамляецца ў зводках, i хочуць паралізаваць тыл, разбурыць горад, які забяспечвае фронт усім неабходным.

Горад гарыць. Другі дзень гараць бензасклады, i ўсё навокал засцелена чорным едкім дымам. Ад яго слязяцца вочы i кашаль раздзірае грудзі.

Усе батарэі нашага дывізіёна сцягнуты да горада. На дапамогу нам прыйшлі ваенныя караблі. Такое ўражанне, што маракі прымаюць на сябе ўдары пікіроўшчыкаў, каб адцягнуць ix ад горада, — болыйасць бомбаў падае ў заліў. Сёння з раніцы хмарна i ўдалося крыху паспаць. Хочацца шмат што запісаць. Але ўсяго запісаць не ўдасца, бо ведаю, адчуваю — перадышка ненадоўга. Памяць асабліва яскрава ўтрымлівае першы дзень, першы мой бой, калі я стаў камандзірам.

Заснуць у тую раніцу мне так i не ўдалося. Камбат яшчэ да снедання пачаў вучэбную трэніроўку, падняўшы батарэю пасігналу «трывога». Даведаўшыся, штостральбанебаявая, нумары майго разліку бурчалі, асабліва Муха:

— Мала баявых трывог, дык на табе яшчэ вучэбную. Трэба было да вайны вучыць… Сеўчанка жонку ў тыл адаслаў, дык не спіцца яму… блукае ўсю ноч, злуе…

Я здзівіўся: там, на вучэбнай батарэі, мы ніколі ў прысутнасці камандзіраў аддзяленняў не адважваліся асуджаць учынкі i дзеянні афіцэраў. «Ці не таму яны так паводзяць сябе, што не прызнаюць, не жадаюць прызнаць мяне за камандзіра?» — думаў я.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: