Шрифт:
— Эй, на КП! Санінструктар там? Сюды яго!
— Не трэба, — спалохана запярэчыў Муха. Вось у гэты момант ён стаў мне брыдкі.
Перш чым адгукнуўся непаваротлівы «медык», з'явіўся сам камандзір батарэі.
— Што здарылася? Раненыя? — заклапочана спытаў ён.
— Дык вось… яфрэйтару Муху шчаку… — адказаў я, гатовы тлумачыць усё праўдзіва, калі спатрэбіцца.
— Чым? Асколкам? Каменем?
— Каменем, — схлусіў Муха.
Пераглянуліся паміж сабой байцы, хаваючы хітрыя ўсмешкі.
Сеўчанка дакрануўся да шчакі «параненага».
— О, па гэтым будзеш жыць, Муха. I дзіты будэш маты.
Камбат, задаволены, вясёлы, агледзеў усіх нас i не стры-
маўся, каб не пахваліць:
— Добра стралялі. Малайцы!
— А гэта мы яго, таварыш старшы лейтэнант, — кіунуу Астахаў у той бок, дзе дагараў збіты самалёт.
— Мы. Але не зазнавайцеся. Увогуле стралялі шчэ пагана.
— Наша гармата збіла, — стаяў на сваім каваль.
Мяне здзівіла i нават непрыемна ўразіла самаўпэуненасць i настойлівасць зараджаючага. Я дагэтуль i не падумаў, што магла збіць іменна наша гармата, бо вялі агонь усе, можа, нават караблі. Разбярыся — чый снарад пацэліў. Але Астахаў трымаўся іншай думкі.
— Па гэтым біла толькі наша i трэцяя. Другая i першая туды, — даказваў ён.
Камандзір батарэі нахмурыўся.
— Добра, разбяромся. Але бачылі? Нялёгка ім атакаваць батарэю, калі яна вядзе агонь. Вунь дзе бомбы паскідалі. Галоўнае — не баяцца.
Калі ён пайшоў, Астахаў сказаў мне:
— Дурань ты, камандзір, але чалавек добры. А за самалёт трэба змагацца. А то Шарун, камандзір трэцяга, ён з зубоў вырве… Пачнуць даказваць: ён — старшы сяржант, а ты — яфрэйтар, ён — стары камандзір, а ты — адзін дзень… Я гэтых майстроў ведаю. Больш горлам бяруць, чым работай.
Мне не спадабаліся такія разважанні. Непрыемна было думаць, што трэба змагацца, даказваць, хто збіў самалёт. Хібагэтагульня, спаборніцтва, спорт? Вайна, смерць, гора… Хіба можна ў такі час думаць пра нейкую славу, узнагароду? Трэба біць, біць ix больш, ворагаў, што хочуць украсці мае… тваё… наша шчасце. Біць i не лічыць, не дзяліць, хто больш.
4 ліпеня
Учора выступаў па радыё Сталін. Камандзір i зампаліт чулі голас Сталіна. Мы чулі яго прамову, калі яе паўтаралі дыктары. Лазебны — радыёаматар, i ў хаціне, дзе яны жывуць з камандзірам, стаіць прыёмнік яго ўласнай канструкцыі. Надвор'е ў першай палавіне дня было хмурнае, амаль нялётнае, i нас па чарзе, па аднаму разліку, запрашалі да прыёмніка, калі перадавалася прамова. Стаіўшы дыханне, выслухалі мы словы суровай праўды. Цяпер мне стала зразумела, чаму з'явіліся Барысаўскі i Бабруйскі напрамкі. Але не магу, не магу пагадзіцца з думкай, што Мінск ужо ў ix руках. I Бабруйск… Я плыў… Я ішоў ад Бабруйска да Рэчыцы. Гэта ж рукой падаць: па правым беразе Бярэзіны, потым — Дняпра… А там — Саша, там — мая Саша…
Цішыня. Горад ахутаны едкім дымам. Кажуць, гараць склады рыбы.
Дзіўна я змяніўся за гэтыя дні: мне страшна ад цішыні i хочацца бою. Учора яшчэ адзін сцярвятнік знайшоў сваю магілу ў заліве. Другога збілі знішчальнікі над Колай.
Фрыд сядзіць у нішы, латае свае працёртыя снарадамі штаны i спявае да болю сумную песню — па-яўрэйску. I ўсе сур'ёзна слухаюць, спыніўшы работу.
— Пра што гэта, Ханон? — пытае Астахаў.
— Пра маці. Пра старую маці, яна адна…
— Сціхні,— просіць Муха нервова, роспачліва.
У Чарняка па яго смуглай шчацэ (ён сядзіць збоку ад мяне) коціцца буйная i цяжкая, як шарык ртуці, сляза.
20 ліпеня
Такой гарачыні тут не было семдзесят год. Паўмесяца на небе ніводнай хмурынкі, ніводнага воблачка, сонца пякло, як у нас, у Беларусі, падчас сенакосу. Нават уначы, калі сонца хавалася за паўночную гapy, што закрывае ад нас аэрадром, у паветры не адчувалася прахалоды. A ўдзень можна было купацца. Унізе, пад сопкай, працякае ручай, i мы з зайздрасцю глядзелі на тых шчасліўцаў, якія мелі магчымасць акунуцца ў халоднай вадзе. Часам там, за валунаMi, раздзяваліся жанчыны. Там, у горадзе, ішло сваё жыццё, мы разумелі, нялёгкае, ваеннае i не менш небяспечнае, чым у нас. Але жыццё. A ў нас яго не было, у нас — толькі вайна. Нам было не да купання, не да адпачынку i нават не да размоў аб чым-небудзь іншым, акрамя вайны. Мы стралялі па некалькі разоў на дзень. Яны лётаюць амаль бесперапынку. Высока ў блакіце праходзяць разведчыкі. Шныраюць, як сабакі, чорныя “месершміты”, выклікаюць на бой нашы слабенькія «1-153» i збіваюць ix. О, як гэта балюча бачыць, як яны збіваюць нашы самалёты.
Дні два-тры бамбавозы ідуць невялікімі групамі, нават зрэдку па адным. Потым — масіраваны налёт. Бадай, нельга сказаць, у які дзень былі найбольшыя налёты, калі i як мы стралялі. Нас яны больш не атакавалі, i дні i баі падобны, як блізняты. Назаўсёды запомнілася толькі адно — жаданне спаць. Яны не давалі нам заснуць больш як гадзіну-дзве у суткі. Дзіву даюся, як людзі трымаліся на нагах. Ёсць вялікі рэзерв сілы ў чалавека. Мы лавілі кожную хвіліну перадышкі, каб прылегчы ці, калі не дазвалялася прылегчы, па чарзе падрамаць, абапёршыся на бруствер, на скрынкі, а Муха рабіў гэта проста на сядзенні, упёршыся лбом у гумавы казырок оптыкі. Многа клопатаў было з Габавым. Ён засынаў смяртэльным сном i не прачынаўся ні ад крыку “Трывога!”, ні нават ад стрэлаў. Некалькі разоў мне прыйшлося самому чытаць трубку. Яго лаялі калектыўна, сарамацілі, пагражалі судом, але мала што памагала. Тады Астахаў вынайшаў спосаб: заўсёды трымаць побач вядро вады. Габаву на галаву вылівалі ваду, i тады ён даволі шпарка займаў сваё баявое месца. Я быў запярэчыў супроць такой жорсткасці, але сам «сын Поўначы» не крыўдзіўся.
— Вадзічка цёплая… Ах, карашо, — жартаваў ён.
— А як зімой будзе? Зробішся на ледзяша.
— Да зімы мой будзе канчаць спаць.
I ўсё-такі мне за гэта моцна папала ад камандзіра ўзвода — старшыны Малашкіна. Былы камандзір гэтай гарматы, ён любіў Габава, якога, між іншым, сам навучыў пісаць i чытаць. A ўвогуле гэта дзіўны i пакуль што незразу мел ы мне чалавек, Малашкін. Ён i цяпер ходзіць з падручнікам вышэйшай матэматыкі i кожную вольную хвіліну чытае яго з такой цікавасцю, як чытаюць прыгодніцкі раман. I ўсё робіць нейкія разлікі. Кажуць, удасканальвае ПУАЗО. Часам дакладваеш яму што-небудзь важнае, а ён як бы не чуе, не звяртае ўвагі, можа ісці міма i не ўбачыць беспарадку, парушэння дысцыпліны. А то раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Пасля гэтага дзень ходзіць пануры, незадаволены, злуючыся, як відаць, на сябе больш, чым на таго, хто яго ўзлаваў. За ваду гэтую ён пагразіў мне трибуналам. A Сеўчанка стаяў збоку, не ўмешваўся ў «праборку» ўзводнага i, я прыкмеціў, употай смяяўся. Сеўчанка — разумны i хітры хахол.