Аннотация
Сборник. На белорусском.
* * *
Вясна на дварэ. Толькі дзевяць дзён палям і пагоркам. * * *
Сакуры зацьвілі — і ночы мінулі ў наўкольлі. * * *
Цягне цыбаты дождж парасткі ўгору. Утравянела сьцежка. * * *
Перад красою кветак і месяц зьніякавеў: схаваўся за аблачынку. * * *
Спадае вада: вярба гладзіць нахіленым вецьцем ціну. * * *
Вясна адыходзіць: птушкі смуткуюць, у рыбін вочы-сьлязіны. * * *
Цёхкаюць салаўі! Тут — перад гэтым гаем, там — за тою вярбінай. * * *
І самага доўгага дня замала, каб высьпевацца, жаўруку. * * *
Ластаўкі, выпадкова мне ў чарку зь віном ня ўкіньце глебы драбок! * * *
Рассталіся двое сяброў — двое дзікіх гусей: між імі шырэе захмараная мяжа. * * *
Старая сажалка. Жабка ў ваду скокнула: гук усплёску. * * *
Лётае матылёк трапятлівы ў полі — вось і ўвесь цень. * * *
О, прачніся, прачніся — зрабіся маім сябруком, зьнерухомлены матылёк! * * *
На кветку, якая не пахне, сеў матылёк — вяльможлівыя прыцуды. * * *
Блукалец-крумкач, ці знойдзеш леташняе гняздо? У квецені — сьлівы. * * *
Разлі свой водар і тут, ля ўзгорка, дзе здабываюць зьляжалы торф, квяцістая сліва. * * *
Дзяржальна гэтага малатка калісьці было камлём камеліі ці мо — слівы? * * *
Зрабілі душою сваёй салаўя і сьпяць? Ніцыя вербы. * * *
Стварайцеся, на мой стары твар не падобныя вершы!.. Першай сакуры цвет. * * *
О, колькі сёньня прыгадваецца ўсяго: гляджу на сакуру ў цьвеце. * * *
І гэтак штогод! Ападаючы з сакуры, цьвет корміць карэньне. * * *
О, як я зайздрошчу ёй: у гарах сакура закрасавала. * * *
Нават галяндцы, і тыя прыехалі сакурам дзівавацца. На конях — сёдлы. * * *
На сакуры, што зацьвілі, дуб не звяртае ніякай увагі: сам сабе постаць! * * *
Ах, верабейка-дружа, ня зь'еш авадня: і яго прывабілі кветкі. * * *
Нават славуты вой, захоплены сакурай, ператварыўся ў сем простых ваяк. * * *
Згук звону растаў. Паветра дыхае водарам. Вечар. * * *
Мо для мяне пакінуў? Прайшоў журавель, не абскубшы балотнай пятрушкі. * * *
Сьпякотлівы ліпень! Акрыла хмурынкаю галаву гара Арасі. * * *
Летнія ліўні! Вада ў рацэ зраўнялася з вадаспадам. * * *
Месяц дажджоў. Схілілі сланечнікі галаву: можа, сонца — унізе? * * *
Згадаў галінку сасны — і ўраз адчуў прахалоду.
в официальном магазине Литрес