Вход/Регистрация
Пярсцёнак Лёвеншольдаў
вернуться

Лагерлёф Сэльма

Шрифт:

Што тычыцца Паўля Эліясана, то было вядома, што Іварсаны яго любілі і ён павінен жаніцца на Марыт Эрыксдотэр, адзінай бацькавай наследніцы. Зрэшты, ён жа быў з тых, каго можна было западозрыць хутчэй за ўсё: бо ён па нараджэнні іншаземец, а пра іншаземцаў вядома, што крадзеж яны не лічаць за грэх. Івар Іварсан прывёў Паўля з сабой, калі вярнуўся дамоў з палону. Хлопчык быў сірата з трох год і, калі б не Івар, памёр бы з голаду ў роднай краіне. Праўда, выхавалі яго Іварсаны сумленным і справядлівым, ды і вёў ён сябе заўсёды як належала. Вырас ён разам з Марыт Эрыксдотэр, яны пакахалі адно аднаго, і неяк не верылася, што чалавек, якога чакаюць шчасце і багацце, раптам возьме ды і паставіць усё гэта на карту, украўшы пярсцёнак.

Але, з іншага боку, не варта было забываць і генерала, пра якога людзі змалку чулі столькі розных легенд і гісторый, якога ведалі, бадай, не горш за роднага бацьку, генерала, які быў высокі ростам, магутны і варты даверу. А цяпер ён памёр, і ў яго ўкралі самае дарагое з ягонай маёмасці.

Генерал ведаў, што калі Інгільберт Бордсан уцякаў з дому, пярсцёнак быў у яго, інакш Інгільберт спакойна накіраваўся б сваёй дарогай і не быў бы мёртвым. Генерал, пэўна, таксама ведаў, што сяляне з Ольсбю ўкралі пярсцёнак, інакш бы ім ніяк не сустрэўся на дарозе ротмістр, іх не ўзялі б пад варту і не трымалі б пад арыштам.

Так, складана было разабрацца па справядлівасці ў такой справе, але на генерала спадзяваліся нават больш, чым на самога караля Карла. І амаль на ўсіх судовых разборах, якія вяліся ў бедных хацінах, быў вынесены абвінаваўчы прысуд.

Вялікае здзіўленне, вядома, выклікала тое, што павятовы суд, які засядаў у судовай палаце на ўзгорку ў Брубю, учыніўшы абвінавачваемым найстрогае дазнанне, але так і не выкрыўшы іх і не схіліўшы да прызнання віны, вымушаны быў апраўдаць сялян, якіх абвінавацілі ў забойстве і разбоі.

Аднак на волю іх не выпусцілі, бо прыгавор павятовага суда павінен быў зацвердзіць каронны суд, а каронны суд палічыў сялян з Ольсбю вінаватымі і прыгаварыў іх да павешання.

Але і гэты прыгавор не быў выкананы, паколькі яго павінен быў спярша зацвердзіць сам кароль.

Пасля таго як быў вынесены і аб'яўлены каралеўскі прыгавор, прыхаджане, вярнуўшыся з царквы, адклалі свой абед; ім не цярпелася расказаць тым, хто заставаўся дома, якім быў гэты прыгавор.

А ён абвяшчаў: зусім відавочна, што хтосьці з абвінавачваемых — забойца і злодзей, але паколькі ніводзін з іх не прызнаў сябе вінаватым, то няхай іх рассудзіць Божы суд.

На бліжэйшым цінгу ім неабходна ў прысутнасці суддзі, засядацеляў і ўсіх прыхаджан згуляць адзін з адным у косці. Таго, хто выкіне менш за ўсё ачкоў, варта прызнаць вінаватым і пакараць за ўчыненае злачынства смерцю праз павешанне, а двух астатніх адразу вызваліць, каб яны вярнуліся да свайго звычайнага жыцця.

Мудры быў той прыгавор, справядлівы. Усе жыхары далін Вермланда былі ім задаволены. Хіба не выдатна з боку старога караля, што ў гэтай цёмнай справе ён не ўявіў, быццам бача ясней, чым іншыя, а звярнуўся да Ўсявышняга? Цяпер ужо нарэшце можна паверыць у тое, што праўду немагчыма схаваць.

Да таго ж у гэтай судовай справе было штосьці надта асаблівае, яна вялася не чалавекам супраць чалавека; істцом у гэтай цяжбе быў нябожчык — нябожчык, які патрабаваў вярнуць ягонае багацце. У любых іншых абставінах можна было яшчэ вагацца, ці патрэбна звяртацца да гульні ў косці, але толькі не ў гэтых. Нябожчык генерал ужо дакладна ведаў, хто ўтаіў яго дабро. Вось і ў каралеўскім прыгаворы самым вартым было тое, што ён даваў старому генералу магчымасць караць або дараваць.

Магло нават падацца, быццам кароль Фрэдрык [21] хацеў прадставіць канчатковае рашэнне генералу. Магчыма, ён ведаў яго ў даўнія ваенныя гады і яму вядома было, што на гэтага чалавека можна спадзявацца. Зусім не выключана, што якраз гэта і мелася на ўвазе. А так ці не так, сказаць цяжка!

21

Кароль Фрэдрык (1676–1751) — кароль Швецыі (1720–1751). Быў жанаты на Ўльрыцы Элеаноры, сястры Карла XII, з'яўляўся яго ваенным паплечнікам і пасля яго смерці дамогся права на атрыманне ў спадчыну шведскага трона.

Як бы там ні было, усе, чаго б гэта ні каштавала, хацелі прысутнічаць на цінгу ў гэты дзень, калі будзе аб'яўлены божы прысуд. Кожны, хто не быў занадта стары, каб ісці, ці занадта малы, каб паўзці, накіраваўся ў дарогу. Такой знамянальнай падзеі, як гэта, не здаралася ўжо шмат гадоў. Тут нельга было задавольвацца тым, каб пасля, ды яшчэ ад іншых пачуць, як усё скончылася. Не, тут абавязкова трэба было прысутнічаць самому.

Вядома, што сядзібы і маёнткі раней былі рассеяны па ўсёй акрузе, вядома і тое, што тады можна было цэлую мілю праехаць, ды так і не сустрэць ні душы. Але калі людзі з усяго павета сышліся на адной і той жа плошчы, то ўсе так і ахнулі — колькі народу! Цесна прыціснутыя адно да аднаго, незлічонымі радамі стаялі яны перад судовай палатай. Здавалася, нібы пчаліны рой, чорны і цяжкі, звісае перад вулеем летнім днём. Людзі нагадвалі пчаліны рой яшчэ і тым, што былі не ў сваім звычайным настроі. Яны не былі маўклівыя і ўрачыстыя, якімі заўсёды бывалі ў царкве; не былі яны вясёлыя і лагодныя, як заўсёды на кірмашах: яны былі лютыя і раздражнёныя, апанаваныя нянавісцю і прагай помсты.

Чаго ж тут здзіўляцца? З малаком маці ўсмакталі яны жах перад ліхадзеямі. Вечарамі ім спявалі калыханкі пра валацуг, якія былі аб'яўлены па-за законам. У іх уяўленні ўсе зладзеі і забойцы былі вылюдкамі, чортавым насеннем, яны іх і за людзей не лічылі. Думка аб міласэрнасці да такіх вырадкаў ім і ў галаву не прыходзіла. Яны ведалі, што такім вось страшным і подлым стварэнням сягоння будзе вынесены прысуд, і радаваліся гэтаму. «Слава табе госпадзі, цяпер ужо гэтаму крыважэрнаму д'яблу прыйдзе канец, — разважалі яны. — Ужо цяпер ва ўсякім выпадку яму не ўдасца болей шкодзіць нам».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: