Шрифт:
— Самога б па пысе!
— Спусціць ваўка з ланцуга — тады б зведаў!
Шахоцька кінуў прэнт пад ногі і адышоў убок.
16 гадзін.
Сяржант Мень сам быў родам з вёскі, і таму паводзіны селяніна Карнюшкі, які сядзеў перад ім у падсобцы, не з’яўляліся для яго вялікай загадкай. Ён ведаў, што выціснуць з таго штраф амаль немагчыма: на гэта трэба змарнаваць фантастычную колькасць энергіі, таму пастрашыў яго дзеля парадку і адпусціў.
Падышлі да будкі шаўца. Карнюшка адразу ўбачыў, што тут нешта здарылася. Луп быў узбуджаны і нервова торгаўся на ланцугу. Ён прыкметна кульгаў, а на галаве каля вока не паспела яшчэ запячыся кроў.
— Гуляеш, дзядзька, а жывёлу тваю забіваюць,— пакпілі з гурту.
— Як так?
Яму расказалі пра Шахоцьку і спробу таго забіць ваўка. Карнюшка абурыўся.
— Валацуга! Ну пачакай жа!
Але ў душы ён ведаў, што нават калі сустрэне таго ж Шахоцьку, то нічога яму не зробіць, недасць рады, бо той і мацнейшы і хітрэйшы за яго. А такіх людзей Карнюшка абыходзіў.
Ён адвязаў ланцуг і тузануў Лупа за сабой. Яны пайшлі, ціснучыся да плота (Карнюшка цяпер баяўся, каб Луп сапраўды каго не пакусаў), выйшлі за агароджу рынку і пацягнуліся да шашы.
Як і раніцай, Луп ішоў за Гаспадаром які крок ззаду, кульгаў і пазіраў таму ў спіну сваімі жоўтымі вачыма, адно было падбітае і зацягнула крывёю. Ён здагадаўся, што тая мзта, з якой яго прывялі сюды, не здзейснілася, і міжволі яго павага да Гаспадара, як і не раз у апошні час, паменшылася, бадай, пахіснулася зусім. Ён адчуваў да яго нават варожасць. Жаданне напасці на чалавека... У гзтым была спакуса. Але нешта болып магутнае стрымлівала яго, нешта набытае за тое жыццё, якое ён пражыў побач з людзьмі. То быў не страх перад чалавекам, а зусім іншае пачуццё, што ён моцна адчуў нядаўна, на рынку, калі далонь дзіцяці легла яму на галаву.
На нейкі час хмары разбегліся, і восеньскае няяркае сонца асвяціла ўсё навокал: і чззлыя дрзвы, і лісце, і павуцінне, якое раптам з’явілася невядома адкуль, і зашмальцаваную траву пад нагамі.
Карнюшка спыніўся на абумоўленым месцы, прыкладна там, дзе яны раніцай злезлі з машыны, толькі з другога боку. Ён агледзеўся, дзе б прысесці, але нічога не знайшоў, прывязаў канец ланцуга да прыдарожнага слупка, а потым сам сеў на яго, хаця было мулкавата.
Луп лёг на траву і паклаў цяжкую галаву на лапы. Яго злёгку ванітавала. Абодва яны стаміліся. Машыны адна за другой праносіліся побач і знікалі ўдалечыні. Патыхала бензінам, адпрацаваным маслам, гарам. Трзба было чакаць Рыгора, а калі ён не прыедзе, то галасаваць якой спадарожнай.
Сядзець на слупку стала зусім няёмка, і Каpнюшка выцягнуў з кішзні торбу, у якой вёз сюды свой абед, падаслаў яе пад сябе, сеў побач з Лупам і выпрастаў ногі. Спіна яго ўпіралася ў слупок, а ногі ён прыхіліў да боку жывёлы і адчуў сябе ніштавата. Луп зірнуў на яго сваімі жоўтымі, колеру бурштыну, вачыма, але адразу адхіліў галаву і стаў глядзець у неба, далёкае і халоднае. Там ледзь бачнай чорнай кропкай кружыў коршак.
...Рыгор убачыў іх здалёк, прытармазіў машыну і паволі вылез з кабіны. Здзіўлена глядзеў ён на Карнюшку, які паспеў ужо задрамаць. Воўк ляжаў з ім побач і глядзеў прама на яго, не міргаючы. Адно вока яго было скрываўленае, але позірк такі спакойны і разумны, што Рыгор аж сцепануўся. Вушы Лупа ўзняліся, цела напружылася, толькі вось, пакуль Рыгор не пераступіў нябачнай мяжы, што раздзяляла іх, ён не ўставаў.
— Гзй! — урзшце гукнуў Рыгор, і Карнюшка падхапіўся, а разам з ім падняўся на ногі воўк.
— Не ўзялі тавар? — з’едліва спытаў Рыгор.— Ну што стаіш, як сасватаны?
Карнюшка ўзрадаваўся.
— Не пакінуў мяне, Рыгорка, маладзец. А то я спруцянеў, чакаючы.
Ён агледзеў машыну, убачыў, што ў кабіне пуста, а значыць, дадому ён даедзе з камфортам, і бадзёра паляпаў па сцёгнах рукамі.
— Тавар, як бачыш, пры мне,— дадаў ён.
Рыгор у адказ паўшчуваў:
— Па руках бы цябе за гэткі тавар. Усё б з лесу цягнулі: дрэвы, грыбы, ягады, нават ваўкоў.Карнюшка прапанаваў лісліва!
— Не крыўдуй, Рыгорка, мо лепш ля якой крамы спынімся?
— Навошта?
Каршошка красамоўна пстрыкнуў сабе па шыі.
— Я б узяў. Сёння ж субота, да пяці даюць. Ля дома і пацягнем.
— Не хачу,— сказаў Рыгор.— А чаму твой Луп кульгае?
— Тут мне адзін сабакар, каб яго халера, даваў за яго чацвяртак,— распавядаў Карнюшка, адвязваючы Лупа.— Пзўна, ка кучомку злупіў бы шкуру. А я не згадзіўся — дык ён, гад паўзучы, ледзь яго не забіў. А каб зараз, дык аддаў бы, чорт з ім!
— Гз-эх,— закруціў Рыгор галавой. Толькі цяпер Карнюшка заўважыў, што ў яго сіняк пад вокам.— У гадах ты, дзядзька, а разважаеш, як пэтэвушнік перад стыпендыяй: спагнаў, прадаў! Скажу прама: я табе рады, як цвіку ў боце!
— Нешта злосны ты, Рыгорка,— прымірзнча буркнуў Карнюшка.— А рухавік абмяняў?
— Унь жа, новы,— паказаў у кузаў Рыгор.
— А пабіўся з кім, ці як?
— Садзі свайго Лупа і лезь сам у кабіну, бо няма часу,— незалюбіў той.— Бо замёрз, як прус!
Не выпускаючы ланцуга, Карнюшка таропка падбег да задняга борта і апусціў яго. Новы рухавік блішчэў срэбрам у кузаве.