Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

Між тым у капялюш, які трымаў Акцёр, кінулі рубель, потым нехта яшчэ адзін. Акцёр патрос капялюш і пачаў лічыць.

— Сорак дзевяць рублёў,— сказаў ён і звярнуўся да Карнюшкі:

— Можа, досыць табе?

— Не. Шзсцьдзесят. Меней не аддам.

— Прагнасць цябе загубіць,— заўважыў Сту­дэнт.

— Паменшацца статкі твае, і занядбае хата твая,— буркнуў Акцёр.

Мешчанін узняў руку, і вочкі яго бліснулі за шкельцамі акуляраў.

— Пачакайце, у мяне ідэя!

— Ну? — спытаў Філосаф паважліва.

— Я ж побач жыву. Зараз прынясу грошы. Вось і справа вырашыцца.

— Чуеш? — ціхенька сказаў Студзнт на вуха Карнюшку.

Той адсунуўся ад яго ўбок.

— Мне спяшацца няма куды.

— Бласлаўляю цябе! — узнёсла сказаў Акцёр Мешчаніну і жартоўна перахрысціў.— Ідзі, сын мой!

Радасны Мешчанін растЕарыўся ў натоўпе.

— А як сініца? — спытаў Акцёр у Філосафа.— Бадай, цяпер не купіш,— паспачуваў ён.

Ton усміхнуўся.

— Каб тыя грошы! Скупіць усіх птушак ды на волю выпусціць! А дачцы пра ваўка раскажу — яна не пакрыўдзіцца. Кажуць, што дзеці жорсткія, але, мяркую, яны ўсё ж лепей за нас.

На кароткі час з-за хмары выслізнула сонца. Акцёр прыжмурыў вочы, Філосаф выпрастаў з-за каўняра няголеныя, з раиняй сівізной шчокі, Сту­дент знерухомеў і задумаўся. Карнюшка зняў сваю «васьміклінку», і нават Луп уздрыгнуў, паварушыў вушамі — адчуў цяпло.

— Ідзе! — раптам сказаў Студэнт.— Я бачу.

Здалёк Мешчанін узняў руку. У яго кулаку

былі заціснутыя грошы.

— Дзесяць. Болып няма,— сарамліва паведаміу ен.

Акцёр падставіў капялюш.

— Пяцьдзесят дзевяць.

— Чорт з вамі,— махнуў рукой Карнюшка.— Забірайце і рабіце з ім што хочаце. Давайце гро­шы!

Акцёр раптам задумаўся.

— Як забіраць? — спытаў ён.— А калі ён мяне пакусае? Куды, у які лес яго весці? Я ж не ве­даю.

— Сапраўды, як нам яго прыдбаць, калі ён толькі свайго гаспадара прызнае? — разгубіўся і Філосаф.

— Няхай наморднік надзене,— параіў Сту­дэнт.

— Адкуль той наморднік? — сказаў Карнюш­ка. — I ланцуг мне самому патрзбны! Давайце свой ці вяроўчыну якую.

— Чорт! — зазлаваў Акцёр.— Вось яшчэ не хапае клопату! Дзе мне ўзяць тут ланцуг і наморднік?

Усе пераглянуліся і паціснулі плячыма. Сту­дэнт зашаптаў Карнюшку на вуха. Той зноў адхіснуўся.

Шахоцька, які ставіўся да Акцёра і асабліва да Студэнта варожа, тым не менш запабягаў і ліслівіў перад імі. Ён параіў Карнюшку:

— А ты прадай ім разам з аброжкам і ланцугом. Яны купяць.

— А за што? — спытаў Студэнт.— Купіла дзе? Купіў бы сяло, ды грошай гало. Узняць цябе дагары нагамі ды патрзсці як след, дык і грошы былі б.

Шахоцька не пакрыўдзіўся і не спужаўся.

— Грошы, як і вошы,— сказаў ён,— абы ў каго не заводзяцца.

Мешчанін усміхнуўся засмучана.

— У мяне сапраўды больш няма,— сказаў ён.— Хіба пазычыць у каго да пенсіі.

— Пяцёрку дабаўце,— не ўступаў Карнюшка.

— Пачакай,— прыгразіў яму Студэнт,— буду ў вашых месцах — я табе зраблю адведкі!

— Не падабаецца — ідзі. Я цябе не трымаю.

— Скнара! Тхор!

Філосаф, які задумліва смактаў чарговую цыгарзту, раптам узняў руку.

— Дарэчы, ёсць адна думка.

— Ну, гавары.

— Ён жа дамоў праз лес паедзе,— паказаў на Карнюшку Філосаф.— Няхай выпусціць жывёлу па дарозе. А нам слова дасць, што не падманіць, не схлусіць.

— Саламон!— крыкнуў Студэнт.— А я і не здагадаўся б ніколі!

Шахоцька скептычна ўсміхнуўся танкагубым шырокім ротам.

— А калі ён яго зноў дадому звязе?

— Не падумаў,— сказаў Філосаф і звярнуўся да Карнюшкі.— Што скажаш, чалавеча?

Карнюшка засоп.

— Мастаку б ваўка аддаць, ён жа ў запаведнікякраз кіраваў,— параіў Мешчанін,— няхай бы выпусціў у нерушы.

— Дзе ўжо той Мастак!

Акцёр пачухаў патыліцу.

— Вось грошы. Выпусціш яго ў лесе?

Карнюшка згодна кіўнуў галавой.

— Надакучыла ваша плявузгота,— сказаў ён.— Даю слова. Адпушчу. Вось толькі Рыгор мя­не забярэ і вывезе адсюль.

— Які Рыгор?— спытаў Студэнт падазрона.

— Зямляк мой. Шафёр.

— Ну і добра,— сказаў Акцёр.— Чуеш, Ігар? Яго адпускаюць на волю!

— Ну, я пайшоў,— раптам сказаў Студэнт.— Бывайце!

Ён сарамяжліва ўсміхнуўся і паціснуў усім рукі. Следам за ім пачалі развітвацца і астатнія. Натоўп зноў парадзеў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: