Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Як ён сказаў?

— Мень — рыба такая ёсць.

— Ха-ха, мень. Ану дай зірнуць!

Міліцыянер спахмурнеў.

— Чаму парушаеце? Хто такі будзеце?

Шахоцька глядзеў і ўсміхаўся танкагубым ро­там.

Карнюшка сумеўся.

— Вось, прадаю,— сказаў ён.

— Чаму без намордніка? Гэта сапраўды воўк?

— Так, воўк.

Сяржант з непрыхаванай цікавасцю ўгледзеўся ў Лупа.

— Каго ён пакусаў?

— Нікога,— развёў рукамі Карнюшка.— Спытайце ў людзей, яны праўду скажуць.

— Не паспеў, дык яшчэ пакусае,— вытыркнуўся Шахоцька, і Луп адразу кінуўся. Жоўтыя вочы яго злосна бліснулі, а поўсць стала дубка.

— Бачыце, таварыш Мень,— сказаў Шахоць­ка.

Нехта зноў засмяяўся.

— Так, усё ясна,— адрэагаваў сяржант.— Адвязвайце яго і пайшлі.

Карнюшка спалохаўся.

— Куды ісці, навошта?

— Куды трзба. Хаця б у лясок за шашой. Там усё і вырашым.

I сяржант выпнуў грудзі і красамоўна пакратаў кабуру.

— Не маеце права,— сказаў Карнюшка.— Воўк прыручаны. Аб ім у газетах пісалі.

Сяржант задумаўся.

— Усё роўна трзба штрафаваць. Прашу зя мной у падсобку, аформім пратакол. Пасля — ваўка адсюль прэч.

Карнюшка не на жарт спалохаўся.

— За што, даражэнькі? У мяне і грошай няма.

— А хто табе іх цэлы капялюш касыпаў? — кпіў Шахоцька.

— Навошта чапляешся? — спыталі Шахоцьку з натоўпу.— I Меня гэтага прывёў. Якая табе карысць?

— Што за Мень такі жвавы?

— Не Мень, а мент,— скаламбурыў нехта.

Навокал зноў засмяяліся. Сяржант зазлаваў.

— Даставім прымусова, калі сам не пойдзеш. Супраціўляцца не раю.

Як толькі міліцыянер з паніклым Каршошкам пайшлі да службовага памяшкання ў глыбіні рынку і натоўп зноў парадзеў, Шахоцька пашукаў вачыма і ўрэшце заўважыў тое, што яму было і 'трэба: напаўсагнуты жалезны прэнт з метр даўжынёй. Прзнт ляжаў убаку, ля плота. Ша­хоцька падняў яго, прасунуў адзін канец у шчыліну між дошкамі і выправіў.

Луп з яўным хваляваннем сачыў за ім увесь час, і хваляванне яго прыкметна ператварылася ў лютасць. Ён адчуваў нянавісць да чужынца, якая ўзрастала ўсё больш, ведаў: тое, што тойробіць,— не жарт і дзівіўся, чаму людзі, якія ходзяць ці стаяць побач, не кінуцца на яго і не пасадзяць на ланцуг. Луп адчуваў варожасць, якая здаецца, выпраменьвала ад чалавека з прэнтам, але ніхто з людзей быццам і не бачыў небяспекі, што было яму вельмі дзіўна і незразумела. 3 першага погляду на чужынца Луп беспамылкова адчуў, што той хоча яго смерці. Зразумеўшы гзта, Луп пачаў рыхтавацца да схваткі, якая, як ён ведаў, адбудзецца вельмі хутка.

Шахоцька агледзеў невялікі гурт людзей, якія стаялі побач. Некаторыя з іх, зірнуўшы на ваўка, пакрысе адыходзілі, другія затрымліваліся, абменьваліся думкамі. Пасля таго, як разышліся Акцёр, Студэнт, Філосаф і Мешчанін, размова, якая цікавіла многіх, увогуле, як кажуць, звялася на дуду, і доўга тут ніхто цяпер не заставаўся. Шахоцька ўпэўніўся, што нікога з яго непрыхільнікаў няма, і адчуў сябе значна вальней. Непрыкметна трымаючы прэнт у руцэ, ён наблізіўся да звера, дакладна разлічыушы даужыню ланцуга і рывок ваўка.

Луп пільна сачыў за ворагам і адразу кінууси імкліва і люта, і тады Шахоцька ўдарыў. Удар прыпаў не ў галаву, як ён цэліў, а слізнуў па шыі і ўздоўж пысы. Луп адчуў моцны боль, зноў рынуў насустрач, але ланцуг адкінуў яго назад. Ён прамахнуўся і сцяміў, што ў нечым памыліўся, што трэба быць вельмі асцярожным, бо ўсё тут зараз супраць яго. Але сэрца яго білася холадна і разлікова, бо ён ведаў, што наступіла тое самае імгненне, калі толькі ён сам можа сябе ўратаваць. Не было побач ні Гаспадара, ні мажнога чалавека з капялюшам у руцэ, ні яго дзіцяці, ні тых некалькіх людзей, якія, як ён адчуваў, маглі б і здолелі абараніць яго. Ён бачыў ворага, руку, у якой быў заціснуты прзнт, маўклівы натоўп, ад якога не даходзіла да яго яўнай варожасці, але і спачування таксама.

Людзі навокал сапраўды стаялі нерухома, і ніхто з іх пакуль не памкнуўся спыніць Шахоцьку.

— Шалёны ён! Дзіцё ледзь не загрыз!

Падбухторыўшы іх такім абвінавачваннем, Ша­хоцька злаўчыся і торкнуў вастрыём у жывот звера.

Jlyn зноў кінуўся, і ланцуг, як і раней, затрымаў яго.

— На дзіцё напаў? — спыталі з гурту.— I што?

— Лухта,— сказаў нехта.— Я бачыў, нічога такога не было.

На гзты раз у натоўпе заварушыліся і пачуліся выкрыкі:

— Эй ты, звар'яцеў, ці што?

— Пакінь жывёлу, дурань!

— Хіба яна не яго?

— А то не ж!

— Што робіш, чалавеча?

Шахоцька спыніўся і кінуў позірк туды, дзе знік Карнюшка з сяржантам.

— Не ваша справа!

Ён заспяшаўся, бо абставіны мяняліся не на яго карысць. Яшчэ раз замахнуўся, і ўдар трапіў па галаве, зачапіў вока, але ўжо нехта схапіў ззаду за рукі, яго трымалі. Шахоцька засіпеў, на­пружыў рукі і вырваўся. Нехта ўчапіўся за прэнт і цягнуў да сябе.

— Адбярыце ў яго жалязяку!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: