Вход/Регистрация
Луп
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Воўк увогуле лішняе звяно ў прыродзе,— звярнуўся Філосаф да Карнюшкі,— а калі ён усё-такі існуе, то павінен жыць там, дзе нарадзіўся.

— Многа ён у лесе пражыве,— скрывіўся Кар­нюшка,— заб’юць і прэмію атрымаюць.

— А заапарк навошта? Калі здаць туды небараку, дык і яму будзе добра, і грошы атрымаеш.

— А дзе той заапарк? Няма.

Філосаф задумаўся. Сапраўды, ён не ведаў паблізу ніводнага заапарку.

— Негуманна на ланцугу цягаць,— буркнуў Акцёр.

Мешчанін падтрымаў:

— Якая там гуманнасць! Вось я днямі чытаю ў паважанай газеце: паляўнічы пасткамі злавіў некалькі лісіц. А ў некаторых, хваліцца, лапы засталіся. А што адчувае жывёла, адгрызаючы сабе лапу?

— Калі квезала (птушка такая) пазбавіць волі, яна памірае ад разрыву сэрца,— сказаў Акцёр. Ён не ведаў, што гэта за птушка, але помніў выраз з нейкай ролі.

— А вы не задумваліся, што есці жывёл, такіх жа жыхароў планеты, як і мы, па меншай меры неэтычна? — спытаў Мешчанін.— Леанарда да Вінчы, напрыклад, не еў.

Акцёр фыркнуў.

— А што зробіш? Таблетак такіх пакуль няма, каб праглынуў — і сыты. Я не гурман, згодзен і на таблеткі.

— Усякае жыццё свяшчэннае,— сказаў Мешчанін.

— Як жа тады яго асноўны закон? — спытаў Філосаф.

— Які закон? — зацікавіўся Акцёр.

Філосаф выдыхнуў дым.

— Натуральны адбор. Адно жыццё адвяргае іншае. Слабейшы гіне.

— Калі ўсякае жыццё свяшчэннае, то навошта клапы, тараканы? — пасунуўся да іх мужчына з тэр'ерам.— Што нам іх існаванне?

— Пэўна ж, ёсць нейкі сэнс,— сказаў Філосаф,— некаторыя віды жывуць і па чатырыста гадоў. Шэрая варона, напрыклад, ці чарапаха.

— Крыўдна,— абурыўся Мешчанін.— Я памру хутка, а нейкі клоп нас усіх перажыве.

— Ведай, мала адпушчана чалавеку,— валена сказаў Акцёр.— Узнавіў да сябе падобных і памры!

У натоўпе заварушыліся, засмяяліся, загаманілі кожны сваё.

— Каб чалавеку жыць далей, яму ўсё болып трэба бялку,— сказаў Філосаф,— насельніцтва ж расце. Навошта тады нам воўк у экалагічнай нішы? ЬІяхай яго месца зойме авечка.

Мешчанін захваляваўся:

— А як тады мядзведзі, рысі, совы, коршакі? Усе ж яны мясам харчуюцца! Дык што, усіх пад корань? Мо і кітоў — яны ж таксама бялок ужываюць, хаця і раслінны?

— На тое флатылія «Слава»,— сказаў Акцёр.— Нават оперу стварылі, фільм каляровы паставілі. Гранатамі кітам у спіны — і ўсё пад музыку! Я, між іншым, такога ніколі не прыму!

— Кіты ўплываюць на клімат усёй планеты,— заўважыў Мешчанін.

Філосаф выкінуў недакурак.

— Свет хаатычны, ім ніхто не кіруе,— падвёў ён вынік.— Цягнік ляціць, а наперадзе бездань і машыністаў даўно няма.

Акцёр стаў у позу:

— Чытаю днямі ў кнізе: каго мы возьмем з са­бой у наасферу? I далей пералік ідзе. Таго ашчаслівім, а другога на той свет накіруем. Мядзведзя, магчыма, возьмем, бо ён толькі ранняй вясной мя­са ўжывае, а потым — вегетарыянец, а ваўка ці там рысь не возьмем. Так вось. А сам ці трапіць туды, малпа дурная? Я чалавека маю на ўвазе. Бо хто ён, як не саманадзейная малпа? I Чарнобыль нічому не навучыў! У наасферу, бач ты, сабраліся. Пакуль тое, дык адны клапы і застануцца. Казаў жа калісьці Дастаеўскі, што вечнасць, магчыма, будзе звычайнай лазняй з павукамі па вуглах!

— Брава! Вось гэта прамова! Ніколі такога і не чуў!

Да іх купкі, а некаторыя, паглядзеўшы на Лупа, разыходзіліся, падышоў малады хлопец. Высокі, сутулаваты, ён з цікавасцю агледзеў ваўка і лю­дзей навокал жоўтымі, шырока расстаўленымі вачыма. Светлыя валасы яршом стаялі над яго лобом.

— Іш, ваўчара,— сказаў ён ласкава.— Прадаецца?

— Купі,— вяла прапанаваў Карнюшка.

— Няма купіла,— усміхнуўся той.

Акцёр заўважыў:

— Вочы ў цябе і ваўка падобныя, аднолькавыя, ці што.

— Я ж не звяруга які, а звычайны студэнт. Так вось, дзядзька.

— Калі адзін від занадта размножыцца, то ён натуральна пагражае іншым,— зноў пачаў муж­чына з тэр’ерам,— а вось што з ім самім потым будзе?

— Пакуль такое назіраецца толькі за чалавекам,— сказаў Акцёр.

— Я гадоў пяць таму і трусоў біў, і свінню мог шылам у сэрца, а цяпер не, не магу,— умяшаўся раптам Студэнт.— Прыеду ў вёску да маці, да сваякоў і, як ні ўпрошваюць, не магу.

Студэнт паглядзеў на Лупа, сустрэўся з ім позіркам і адвёў вочы першы. Ён раптам успомніў, адкуль ідзе, з кім быў некалькі гадзін запар, і нібы гарачая хваля падступіла яму да сэрца. Студэнт быў закаханы і правёў ноч са сваёй дзяўчынай, але вымушаны быў рана пайсці ад яе, бо яна жыла ў асобным пакойчыку ў інтзрнаце, куды ён вечарам ледзь-ледзь прайшоў, бо пасварыўся з вахцёркай. Цяпер ён быў у тым асаблівым узрушаным настроі, калі хочацца зрабіць нешта добрае, значнае, і забрыў сюды, на рынак, проста так, але смела далучыўся да падзей, якія разгортваліся перад ім у гэтым кутку, адкуль пабліскваў на яго вачыма воўк, да якога ён таксама адчуваў нейкую незразумелую сімпатыю.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: