Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Перавесці сябе на мэтаскіраваную, паслядоўную і прадуманую працу — ...

Хемінгуэй у «Непераможаным» піша, што матадор (Мануэль) думаў спецыяльнымі тэрмінамі. Калі ж, здаралася, той не мог знайсці адпаведнага слова, думка абрывалася.

Як Бяр-н гэтымі днямі гаварыў з С. 3. «Нельга доўга трымаць рукі над агнём — або агонь бенгальскі, або рукі гумовыя».

А. Кучар умешваўся ў «покровительственно-поучаю­щей и приятельской» манеры.

М. Светлов: «Прежде всего лирика не может и не должна быть благополучной. Ты любишь ее, она любит тебя? Ну и целуйтесь на здоровье. При чем здесь чита­тель?»

Поэт не может пробавляться пустяками, не имеет права терять критерий ценности сущего.

28.ІІ.

Пысін — сённяшняя і заўтрашняя радасць.

2.ІІІ.

Вось і сакавік. Сёння раніца апушыла зляжалы наст новым снегам, які стаў радасцю для лыжнікаў.

Былі К. Мама папракала мяне, што я не ўгаворваў іх астацца. Я ж непрыгожа агрызаўся, і ўвогуле я часта пераводжу ганебна сваю зласлівасць на маму. Вядома ж, даючы гэтай зласлівасці чэпкую аргументацыю, што — яшчэ большая крывадушнасць.

Я пачынаю ўсё болей і болей схіляцца да думкі, што жыццё — любое, нават самае пакутлівае — шчасце. Уся каштоўнасць жыцця толькі тады і мае меру, калі зведаны трывогі, сумненні, пакуты.

Шчасце — жыць сумленна і без зайздрасці.

3.ІІІ.

Эйнштэйн — з выгляду просты, добры, крыху дзівакаваты стары. Без пробліску геніяльнасці. Але глянеш на некалькі фатаграфій — усюды ёсць нейкая рознасць, што падказвае невычэрпнасць яго ўнутранай сутнасці.

5.ІІІ.

Сёння ў рэдактара — ініцыятыўная група дыскусіі па апавяданні. Брыль, Мележ, Яскевіч, Хадкевіч — цікава кожная пазіцыя. N.. як адчуваючы, што і яго зачэпяць: цяпер не тая сацыяльнасць, у Тургенева ўсюды каханне, сёння мы лепш апранаемся і ядзім. Потым: каб хоць адно бытавое апавяданне, як «Пяць лыжак заціркі». Рэд: «Дык мы ж цяпер кілбасу ядзім».

14.ІІІ.

Пачынаць жыць трэба раніцою. Тады ёсць нейкае адчуванне з’яднанасці з агульным гулам. Так жа — асобнае церабленне ўбаку. Страшна быць старым, адзінокім, непатрэбным, адсталым.

Яшчэ недарэчнасць: у мяне жыццё — ланцуг рэцэнзій, скляпаных высільваннем.

Зайздрошчу сужыццю зведзеных каханнем і згодай людзей і праз зайздрасць сам на гэта галодны яшчэ болей.

Асэнсоўваць, улоўліваць грамадскае жыццё зусім не наўчыўся — ні ў палітычных формулах, ні ў чалавечай свядомасці.

Учора Вінька сустрэў мяне каля аўтобуса без шапкі (растапыраны чубчык). Шчымела душа — ён здаваўся мне на-вылёт развеяным ветрам.

Двайное адчуванне: быццам заўсёды апярэджваў я свой узрост і заўсёды адставаў, што адчувалася нашмат вастрэй, асабліва сёння.

15.111.

Бяр-н пра Няхая: прачнецца ноччу і — «Як добра, што наш Дняпро-Славуціч цячэ на Украіну». Хваліў Пысіна (мой артыкул): «Вы выраслі вельмі, Б., і пішаце жыва».

Правда, 14 марта 69 г., Шолохов:

«Я глубочайше убежден, что подавляющее большинство сидело и сидит напрасно, они — не враги».

«На Сталина обижаюсь. Как он мог такое допус­тить?!.. (...) Он, безусловно, крупнейшая после Ленина личность в нашей партии, и он же нанес этой партии та­кой тяжкий урон. Я пытаюсь объективно разобраться в нем и чувствую, что не могу. Мешает одно, мы с ним не на равных условиях...»

12 марта:

«— А я так своим простым умом прикидываю: у това­рища Сталина помаленьку глаза начинают открываться.

— Ну, знаешь ли... Что же он с закрытыми глазами страной правит?

— Похоже на то. Не все время, а с тридцать седь­мого года».

17.111.

Бярозкін — Г. (цясляр з Нясвіжа). «Жывяце на двух паверхах адразу. Такая святочнасць, урачыстасць, хоць сцягі вывешвай».

7.IV.

А. Твардовский:

К обидам горьким собственной персоны

Не призывать участье добрых душ.

Жить, как живешь, своей страдой бессонной —

Взялся за гуж — не говори: не дюж.

С тропы своей ни в чем не соступая,

Не отступая — быть самим собой.

Так со своей управиться судьбой,

Чтоб в ней себя нашла судьба любая

И чью-то душу отпустила боль.

Усе раслі і рана, як вясновае смецце. Жаданне жыць працуючы і працаваць не робячы. Душна і млосна, а жыццё без добрых, разумных рэчаў.

Адчуванне такое, быццам ідзеш недзе па ваколіцы, блукаеш, праходзіш зноў жа каля тых самых мясцін, не дасягаючы сутнасці.

Учора капалі з Ражанскім хрэн на падгайскіх горках і пачыналі новую вясну.

Цеплыня правейвае ўсяго і трывожыць чароўнай і да шаленства недаступнай прыгажосцю.

Адчуць, пражыць усёй істотай нейкі перапад вышынь — тады можна выйсці да новых думак.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: