Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

25.12.

На завяршэнні спецкурса падышоў хлопец і даў сшытак вершаў другакурсніка. «Вершы-стихи». Так на вокладцы. Шмат саматужнаеці, нейкай безнадзейнай непрафесійнасці, але нешта ўстойліва вабіць:

Ты хочаш, каб я зорку падарыў?

Няўжо табе мяне самога мал??

«Я ўсё сцярплю, бо я мужчына».

ТРЫЯЛЕТ

Хто скажа мне аб тым,

Кахаеш ты ці не?

Што бачыш ты ў сне,

Хто скажа мне а б тым?

Зірні ты на мяне,

Не называй чужым.

Кахаеш ты ці не,

Хто скажа мне аб тым?

Што без кахання чалавек?

Калека!

Ды ці падобны ён на чалавека?

1982

24.1.

Найвялікшая з пакут — адчуванне бездапаможнасці. Ты не можаш нічога зрабіць.

Пакута ад бесталеннасці — вострая і істотная для духоўнасці, развіцця самасвядомасці, руху і росту. Але яна эгаістычная.

Наогул, калі хочаш не медь гэтых пакут, хоць трохі зменш іх — дбай пра іншых, не пра сябе. Тады, хоць часам, будзеш адчуваць у сабе нешта добрае і дужае. Наогул, эгаізм, самазанятасць, самадбанне павышаюць і няўпэўненасць.

Вось галоўны пісьменнік — з мноствам рэгалій, ужо, як можна лічыць, «преуспевший». Прыносіць новы том у выдавецтва і адразу нечага нервуецца. Быццам тут жа гэты том павінны хапаць і везці ў набор. А ёсць жа ў яго і апломб, і пыха. Зрэшты, гэта быў таленавіты і до­бры чалавек, істотны для часоў нашага студэнцтва. Праз гады ім набыта горшае — зуд кар’еры, погляд на людзей зверху ўніз, імкненне праштурхнуцца. I вось — чаго ён нервуецца?

Андраюк — мне: — Ад няўпэўненасці.

Чамусьці стома навальваецца на стому. А так жа, здаецца, добра ў бібліятэцы, і востра маркотна, што тут увесь час рухаецца і багацее людскі розум, пакуль ты плывеш у бясконцай тлумні.

Корчыц, размова з ім дома ў мяне. Спакойнае, стрыманае жыццё — без прэтэнзій. Магчыма, у нечым па-абыватальску сцішанае (але ці ведаю я гэта, ды і ці маю права гэтак лічыць), але затое немітуслівая ацэнка людзей, роўная шчырасць, прастата і арганічнасць ва ўсім. Магчыма, і талент, які я, не ведаючы яго прац, мог проста не зразумець.

3.2.

Шупенька гаварыў пра Валю Канаш — з ёю бачыўся ў Доме літаратара. Цудоўная і чыстая сяброўка майго пятага курса. Па маладой легкадумнасці так лёгка разыходзіўся з дзяўчатамі, а іменна ў ёй быццам свяціўся нейкі незамутнёны крышталік. Нават адчуванне было: дзе такія бяруцца. Каб усё разам — і цнатлівасць, і чысціня, і святло. У нейкай рэдкай устойлівасці.

Цудоўны быў смутак шасцідзесятых гадоў. Сам яшчэ малады, пачуцці маладыя, але — трывога сталення, ад­чуванне страт і незваротнасці. Усё яшчэ новае, але і ў навізне ўжо адчуванне паўторнасці. Побач — новая маладосць, для якой ты ўжо стараваты... Усё-такі яшчэ не было такой звыкласці, будзённасці, яшчэ ва ўсім — шырыня і загадкавасць.

Цяпер — як нейкая прадвызначанасць рэчышча, з дня ў дзень, усё як не самім накрэслена, без рыўкоў, рамантыкі...

3 24-га лютага — на курсах у ВПШ. Лекцыі, лекцыі, семінары. Шмат пра недахопы. Лектары-кіраўнікі як быццам усё ведаюць, чытаюць. Усе недахопы кіравання, арганізацыі, гаспадарання. Добра тлумачаць, чаму і як усё адбываецца, што трэба рабіць, каб перайначыць. Але ці змяняецца ўсё ў лепшы бок, ці павышаецца і паляпшаецца маральнасць, духоўнасць (маральная духоўнасць) грамадства?

Чарговы лектар: «Изменить содержание и стиль ру­ководства», «Грамотно решать социальные вопросы». «Умение развить социальную активность масс».

Днямі — доўгая-доўгая размова з Аксанай Фёдараўнай Куляшовай. На лаўцы ў парку Горкага. Якраз было прыгожае сонца, лёгкі ўгрэў (але ж і халадок памалу з выцемкаў прабіўся ў рукавы, ногі). Дзве яе галоўныя заўвагі: «Паўтараеце Бярозкіна, гаворачы пра ўплывы». Можа, трохі і паўтараю, але ж спачатку несамастойнасць была. Талент яе пераадольваў, і трэба было паказаць і ўсвядоміць гэты шлях пераадольвання.

— Свядома ці несвядома ўсё прыпісана Алесі.

— Не ўсё, але падумаю.

21.3.

На вяселлі ў дваюраднага брата Н.

Нейкая там сваячка ці суседка бяжыць па калідоры і бачыць: у закутку яе муж, п’яненькі, некага цалуе. Яна малоціць кулакамі мужа, але дападае да жанчыны. Лямант, выгаворванні. Уцягненне сведкаў.

Назаўтра А. I. таксама падключаецца з мараллю. Тая прызнаецца: «ён сказаў: — Вы такая'прыгожая.— Мне было прыемна. Тады ён гаворыць: — Можна, я вас пацалую. — I я не змагла адмовіцца».

Смяюцца з яе. А мне бачыцца сірата, расла без бацькоў, кульгавая, заўсёды без добрых акрас і строяў, муж няўважлівы. I ёй сапраўды было прыемна, што вось не­хта яе заўважыў і ўсё такое...

Дзень сонечны, чыстае неба, ціхая веснавая свежасць — паляцець птушкаю, нарабіць глупства, правеяцца ветрам, знайсці няўрымслівасць і надзею, закахацца да стогну...

Яўг. Янішчыц у закр. рэцэнзіі на зб. вершаў Л. «Ко­леры».

У дваццаць няпоўных гадоў —

Ужо саламяныя ўдовы.

Замест любых вуснаў мядовых

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: