Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

14.4.

Раданіца, сёлета як ніколі ранняя, але затое шчодра сонечная. На могілках у Чыжоўцы — як у горадзе люд­на, тлумна. Знікае сцішанасць месца. Учора нават (ка­жуць) узнікла бойка, то сёння многа міліцыі, патруль­ная машына. Паклалі кветкі Сымону Блатуну, Анне Іванаўне, Зінінаму суседу, які загінуў у арміі салдатам...

А раней — Астрашыцкі Гарадок. Думалі з мамай, што знайшлі магілу маці Веры Фамінічны.

Праз доўгія гады сустрэў Элу Нальгачову, светлую пакутніцу, дачку Наталлі Васільеўны.

17.4.

Дзіўна ж аналізуюць творы ледзь не ўсе нашы кры­тык!: разглядаюць асаблівасці формы, кампазіцыю, сюжэт, стыль, нейкія якасці зместу як самацэнна галоўныя, істотныя, а не вытворныя. Для мяне галоўнае — духоўна-эмацыянальны змест, маральнае дзеянне твора. Тое, дзеля чаго чытаюць кнігі ўсе «звычайныя» чытачы: суперажыць, захапіцца, штосьці зразумець. Спецыфічная асалода ад формы «прысмак» для дасведчаных

Прышвін піша: «Хороший хозяин в каждой овечке видит свое, как будто он любит всех, но каждую больше». Такім гаспадаром павінен быць і крытык, які піша пра сапраўдных паэтаў.

Яшчэ Прышвін: «Дневник — это способ сосредото­читься на чем-нибудь и привлечь его из жизни к себе на помощь».

24.4.

Вось нарэшце і цеплыня — тая, ад якой радасна. Хо­чацца дыхаць — паветра хвалюючае, прыветнае. Што б зрабіць сёння добрае, прыгожае?

Віктар Гардзей («ЛіМ», 21.3.80):

· ·

Першы снег сыпануў на світанні —

Светлы пух на платах, на траве.

Што сказаць вераб’ю ў спачуванне?

Пастаю, памаўчу —

хай жыве.

Весні гром пракаціўся нясмела —

Быць цяплу, быць святлу, дабраце.

Што сказаць гэтай яблыньцы белай?

Памаучу і панду —

хан цвіце.

9.5.

Адзін з нямногіх цёплых дзён сёлетняй вясны. Амаль што нервовае свята: столькі прыгожага, урачыстага...

Міх. Дудзін (перавод М. Лужаніна) — «ЛіМ», 9.5. 80:

Бывайце! Сыходзім з парога

Пад сівага лесу званы:

Канчаецца наша дарога,

Дарога прыйшоўшых з вайны.

18.5.

Толькі і было цяпла на першае і дзевятае мая, а так — усё стынь, ноччу замаразкі, вільготны снег, ве­цер.

Раз’яднаны прырода, хатняе, згублены іх рух, стымулы... Зеляніна павольна гусцее, і часам было нават дзіўна, што, нягледзячы на холад, цвітуць кветкі, расце трава.

Альберта Маравіа — «Римлянка», «Презрение». Гэта усё перамешана са штучным; Астаф’еў, Распуцін, Абрамаў — нашмат праніклівей і глыбей, народна пішуць. Народнае — тоо, што пазбаўлена эгаістычнага, рэфлексійна, гіпертрафіравана асабістага. Народнае — на­туральнее, паўсядзённае, у псіхалагічным змесце карнявое, глыбіннае.

Учора — ад 10 да 13 г. у Вярцінскага. Доўгія ўласныя маналогі, а трэба больш было слухаць. Чуўся ў ім і той самы А. В., з якім калісьці было добра на Нарачы. I запраста схадзіў у яго дзяцінства, крыху адчынілася далеч.

Ліст Марыі Ігнатаўне Хадановіч:

«Сорак год Вашаму цудоўнаму сыну. Дзесятага я схаджу да яго, памаўчым з ім і моўчкі пагаворым. Па­куль мы жывём, і ён з намі — таленавіты, прыгожы, душэўна адкрыты, незабыўны.

Мусіць, часта і памногу прылятае да мяне яго добры анёл — бо я пра Ігара ўспамінаю часта, ён каля маёй душы, ды і не павінны мы адзін аднаго пакінуць... Мне ён, апрача многага іншага, даў шчасце знаходзіць у равесніку душэўнае багацце, духоўнасць, стымулы для росту і неспакою».

10.6.

Дарагі Ігарок! Ты з намі, мы з Табою. Твой светлы і самотны прамень свеціць сёння ў Твой дзень нараджэння. Паклон табе нізкі, другу святла і шчырасці, навек сумленнаму, назаўсёды маладому. Хай убачыць сёння Твой анёл: дзень прыгожы, зялёны, сонечны, і мы з Табою.

6.7.

Сапраўдны твор абавязкова мацнее і расце, уся яго веліч адчуваецца пасля апошняй старонкі. Эпасу неабходна лірыка, яна надае пранізлівасць, пачуццёвую

сілу.

Марджори Киннан Ролингс. «Сверстники». М., 1970: «Всю свою жизнь он будет одинок. Но надо прини­мать свою судьбу и жить дальше.

Начав засыпать, он крикнул сквозь слёзы: «Флажок!» Но это был не его голос. Это был голос мальчика.

Где-то за провалом, мимо магнолии, под дубами пробе­жали бок о бок мальчик и годовалый олененок — про­бежали и исчезли навсегда».

3 верасня дома ў ІІанчанкі. Перад гэтым — артыкулы ў «ЛіМе» «Ці адстае паэзія?» і «Сэрца паэта ўмясціла...», пра якія ён мне па тэлефоне: «Так я сам думаў пра сябе ў часы гардыні. I некаторае ўгадана з таго, пра што я думаў: няўжо ж ніхто гэтага не бачыць». Паказаў пісьмо пухавічскага хлопца. Перапіска ў сувязі з купляй хаты Куляшова. Любіць чытаць «Дзённік» Рэнуара, Стэндаля. Не можа Заля. Імпрэсіяністы. 3 паэтаў найперш: Купалу, Багдановіча, Куляшова. 3 сучасных Барадуліна, і «не ўсё» Бураўкіна (ці — трохі Бураўкіна).

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: